- •1. Структура, Семантыка і змест абрадау завяршэння Каляд на вольным паветры (“Кола”,”Цягнуць Каляду на дуба“,”Конікі“).
- •2. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоука свята.
- •1. Канфлікт у драматргічным творы
- •2. Рэжысура спартыўных святаў
- •1. Галоўны герой прадстаўлення - маса.
- •1. Гульня ў структуры народнага свята. Абрад гульні народнага календара.
- •2 Функцыянальныя абавязкі членаў пастановачнай групы свята.
- •Зімовыя гульні масленіцы:
- •Іншнацыянальныя уплывы:
- •1. Рэжысёрскі праект свята (агульная характарыстыка)
- •2) Маскі і лялькі ў свяце
- •1. Фальклорна-этнаграфічная распрацоука народнага свята.
- •2. Восеньскія святы беларускага народнага календара.
- •1. Стварэнне нумару на аснове песні, літаратурнай крыніцы, твораў вусна-паэтычнай творчасці .
- •2. Арган зацыйна-вытворчы план свята
- •2. Гука-піратэнічны спектакь на мемарыяльным комплексе.
- •1. Святочны каляндар Беларусі.
- •2. Рабочы план падрыхтоўкі свята.
- •1. Зімовыя ігрышчы і забавы беларусаў
- •2. Арганізацыя работы дапаможных служб
- •1. Арганізацыя святочнага феерверку.
- •2. Арганізацыя работы штаба свята.
- •1.1. Склад аргкамітэта і яго структурных падраздзяленняў.
- •2. Каштарыс свята
- •1. Сцэнічная падзея
- •2. Этапы вывучэння рэжысёрам фальклорных традыцый
- •15.1. Арганізацыя перадсвяточнай і святочнай атмасферы.
- •1. Драма, як род літаратуры.
- •2. Гісторыка-рэтрэспектыўны аналіз свята.
- •1. Язычницкая аснова, хрысцiянскiя I свецкiя напластаваннi ў структуры Каляднай абраднасцi.
- •2. Рэклама свята
- •1. Творчая заяука на правядзенне свята.
- •2. Прасторавае вырашэнне свята.
- •1. Работа рэжысёра з мастаком па стварэнню мастацка-дэкаратыўнага вырашэня свята, абрада.
- •2. Абрадава - святочныя стравы беларусаў.
- •1. Работа рэжысера над музыкальна – шумавым вырашэннем святочных дзей.
- •2. Мастацкі вобраз і яго адлюстраванне ў музычным и пластычным архітэктурна – дэкаратыўным вырашэнні свята.
- •Падобная забава «Палескi прызавы слуп».
- •1.Сцэнарна-рэжысерск1 ход.
- •2.Дажынкі.
- •1. Гульнёвыя дзеі кірмаша
- •1. Беларускае купалле: змест, сімволіка, семантыка дзей.
- •2. Работа арганізацыйнага аддзела свята.
1. Гульня ў структуры народнага свята. Абрад гульні народнага календара.
Стараславянскае і старабеларускае слова “ігра” адпавядае сучаснаму беларускаму “гульня”, у славянскіх мовах мае тое ж значэнне, што пацеха, танец, гульня. Месцы, дзе праходзілі гульні , называліся ІГРЫШЧАМІ.
Народныя гульні – від актыўнага адпачынку чалавека , гістарычна сфарміраваных на аснове драматызаваных, умоўных або творчых дзеянняў. Складаліся пэўныя правілы і прыемы , якія з’яўляюцца сродкам фізічнага, разумовага, народна – эстэтычнага выхавання. Ігрышчы – месца, арэна для гульняў, спаборніцтва, збора моладзі для танцаў. На ігрышчы запрашаюць музыку са скрыпкай, гармонікам, бубнам.
Другая распаўсюджаная назва гульняў – ВЯЧОРКІ, ВЕЧАРЫНЫ, ВЕЧАРНІЦЫ.
Гульня ў структуры народнага свята , абрадавая гульня народнага календара займае важнейшае месца ў структуры народнага свята. Гульня – гэта абрады і рытуалы, якія страцілі магічную накіраванасць і ператварыліся ў забаву. Абрадавая гульня народнага календара – інсцэніраванне пэўных рытуальных дзей.
Гульні падраздзяляюцца на :
Зімовыя;
Веснавыя;
Летнія і асеннія;
Сямейна – абрадавыя.
Зімовыя (“Ваджэнне казы”, “Яшчар”, “Жаніцьба Цярэшкі”, “Падушачка” і г. д.)
Веснавыя ( “Проса”, “Журавель”, “Гуканне вясны”, “Перапелачка”, “Ваджэнне и пахаванне стралы”, “Біцце яек”)
Летнія і асеннія (“Зяленыя святкі”, “Завіванне і развіванне вянкоў”, “Варажба на Купалле”)
Сямейна – абрадавыя (“Пазнай нявесту”, “Вазенне Бабкі” і г. д. )
Гульня – грамацкая з’ява. Складалася гістарычна, як самастойны від свядомай дзейнасці чалавека. Але гульня – умоўнае адлюстраванне рэчаіснасці , з развіццем грамацкай свядомасці змяняецца і змест народных гульняў, яны пачынаюць адлюстроўваць характар новых адносін паміжж людзьмі , новую мараль. Але самае каштоўнае – лепшыя традыцыі, звычаі, нацыянальны каларыт трэба беражліва захоўваць.
2 Функцыянальныя абавязкі членаў пастановачнай групы свята.
Гэта часовае творчае аб’яднанне, створанае для дэталёвай распрацоўкi творчай канцэпцыi свята i яе ўвасаблення ў лiтаратурным аспекце, пластычным, мастацка-дэкаратыўным, музычным рашэннях.
Стварэнне пастановачнай групы свята — прэрагатыва галоўнага рэжысёра (або мастацкага кiраўнiка); у залежнасцi ад аб’ёму творчых работ вар’iруецца i колькасны склад пастановачнай групы або пастановачных груп.
Мастацкi кiраўнiк-самы дасведчаны спецыялiст пэўнага жанру мастацтва ў структуры арганiзацыйнага камiтэта свята, творчыя распрацоўкi, парады i рэкамендацыi якога аказваюць iстотны ўплыў на якасць падрыхтоўкi i правядзення свята.
Пасада мастацкага кiраўнiка ўводзiцца ў склад пастановачных груп буйнамаштабных свят, якiя маюць мiжнародны, рэспублiканскi, рэгiянальны статус i патрабуюць паэтапнага ўвасаблення. (“Звiняць цымбалы i гармонiк”, Свята нацыянальных культур Беларусi, рэспублiканскія святы-конкурсы народных рамёстваў, народнага гумару, фестываль народнай гульні “ Карнавал весялосці” ). Адказвае за творчы працэс падрыхтоўкi свята.
Функцыянальныя абавязкi
— стварэнне агульнай канцэптуальнай асновы, — складанне агульнай праграмы свята;
— распрацоўка агульных праграм (або сцэнарных планаў) рэгiянальных, абласных, раённых свят;- удзел у распрацоўцы палажэння аб правядзеннi свята(мэты i задачы, умовы правядзення, склад аргкамiтэта i журы з пералiкам галоўных адказных асоб);- правядзенне творчых кансультацый з рэжысёрамi-пастаноўшчыкамi,мастакамi, харэографамi, хормайстрамi і г. д.;- аналiз i зацвярджэнне лiтаратурных сцэнарыяў i рэжысёрскiх распрацовак разнастайных святочных дзей;- удзел у распрацоўцы рабочага плана;- правядзенне пасяджэнняў пастановачных груп свята;- агульнае кiраўнiцтва работай пастановачных груп рэгiянальных свят;- кантроль за ходам падрыхтоўкi i аналiз правядзення свят у розных раёнах;- асабістае кiраўнiцтва работай пастановачнай группы;- аналiз арганiзацыi i правядзення свята на вынiковым пасяджэннi арганiзацыйнага камiтэта,
Галоўны рэжысёр свята —адзiная ў структуры арганiзацыйнага камiтэта асоба, якая вядзе і накіроўвае ўвесь комплекс пытанняў, звязаных з творчым увасабленнем свята.
Функцыянальныя абавязкi :- стварэнне iм асабiста або ў сааўтарстве агульнай канцэпцыi свята;- правядзенне гiсторыка-рэтраспектыўнага аналiзу развiцця свята;- распрацоўка агульнага сцэнарнага плана i лiтаратурнага сцэнарыя цэнтральных святочных мерапрыемстваў ;- падрыхтоўка пастановачнага плана свята;- здзяйсненне кантролю за распрацоўкамі аўтараў іншых святочных дзей;- кiраўнiцтва работай рэжысёраў-пастаноўшчыкаў асобных мерапрыемстваў;-пастаноўка задач i кантроль за ходам падрыхтоўкi асобных нумароў, атракцыёнаў і г. д -вызначэнне з галоўным мастаком,галоўным балетмайстрам прасторавага i вобразнага вырашэння свята; музычным кiраўнiком- падбор музычных нумароў; гукарэжысёрам- гукавога афармлення свята;- распрацоўка творча-тэхнiчнай дакументацыi (партытура рэжысёра, музычная партытура, партытура асвятлення, выпiскi на рэквiзiт, бутафорыю, касцюмы i абутак, парыкi i грым, мэблю, партытура тэхнiчных перастановак, графiк правядзення рэпетыцый);- работа з творчымi калектывамi i асобнымi выканаўцамi;- правядзенне застольных, планiровачных, мантажных, прагонных, зводных i генеральных рэпетыцый, а таксама свята;- здзяйсненне сумесна з дырэктарам свята перыядычнага кантролю работы ўсiх службаў;- удзел у пасяджэннях арганiзацыйнага камiтэта свята.
Галоўны мастак свята. Стварэнне мастацка-дэкаратыўнага афармлення — адно з кардынальных пытанняў арганiзацыi свята, якое звязана з агульным планам дэкарыравання святочнай тэрыторыi, пабудовай разнастайных канструкцый аказiянальнай часовай архiтэктуры — сцэнiчныя пляцоўкi, гандлёвыя пабудовы, статычныя i дынамiчныя канструктыўныя элементы афармлення i да т.п. Мастацка-дэкаратыўнае афармленне павiнна ў яскравай, вобразна-сiмвалiчнай форме адлюстроўваць iдэю свята, несцi ў сабе пазнавальную i iнфарматыўную накiраванасць.
Павiнен:- азнаёмiцца з агульным сцэнарыем свята i сцэнарыямi яго асобных фрагментаў;- распрацаваць агульны план дэкарыравання мясцовасцi, дзе адбываецца свята;-распрацаваць план размяшчэння зон святочнага дзеяння i iх апорных пунктаў;- распрацаваць вобразнае вырашэнне свята з улiкам яго тэматыкi, жанравых, стылёвых i нацыянальных асаблiвасцей;- распрацаваць эскiзы мастацка-дэкаратыўнага афармлення;- падабраць мастакоў i дэкаратараў, мастака-бутафора, мастака-рэквiзiтара, мастака-грымёра i мастака па асвятленні, якiя будуць выконваць адпаведныя вiды работ;- праводзiць пастаянны кантроль за ходам усiх этапаў работ па вырабе мастацка-дэкаратыўнага афармлення;- правесці нагляд мантажу мастацка-дэкаратыўнага афармлення на ўсiх пляцоўках кожнай зоны;- прымаць удзел у пасяджэннях пастановачнай групы i аргкамiтэта, а таксама ў правядзеннi рэпетыцый;- назіраць за ходам мантажных работ;
Музычны кіраўнік свята. На святах рознай тэматычнай i жанравай накiраванасцi, дзе музыка з’яўляецца асноўным выразным сродкам, важная роля належыць музычнаму кiраўнiку.
— азнаёмiцца са сцэнарыем свята i характарам музыкi той эпохi, якая адлюстравана ў свяце;- распрацаваць музычны вобраз свята цi мелодыю-лейтматыў;- вырашыць прынцыпы музычнага афармлення (iлюстрацыйны, кантрастны i інш.);- зрабiць падбор музычных нумароў, якiя б характарызавалi эпоху,i спрыялi паглыбленню рэжысёрскай задумы свята;-вызначыць кампазiтара, якi зможа напiсаць неабходную для свята музыку;- сучасных умовах вельмi часта функцыянальныя абавязкi музычнага кiраўнiка ўскладаюцца на галоўнага дырыжора або гэтыя задачы вырашае галоўны рэжысёр сумесна з гукарэжысёрам.
Гукарэжысёр свята. Функцыянальныя патрабаваннi:-вызначыць сiстэмы агучвання i аб’ём гучання цэнтральнага мiзансцэнiчнага пункта свята, а таксама дадатковых сцэнiчных i масава-гульнёвых пляцовак;- высветлiць тыя тэхнiчныя магчымасцi, якiя ёсць у да- дзенай мясцовасцi;-здзейснiць падбор неабходных музычных, шумавых i гукавых нумароў i зацвердзiць iх у галоўнага рэжысёра;- распрацаваць партытуру музыкi i шумаў, хранаметраж кожнага нумара;- зрабiць запiс, перазапiс i мантаж фанаграм свята;- кантраляваць мантаж тэхнiчнай аппаратуры;- здзейснiць гукавое суправаджэнне рэпетыцый i свята;- прыняць удзел у рабоце пастановачнай групы i аргкамiтэта.
Білет № 4
1. Масленіца
Масленіца – гэта свята веснавога цыкла ,праводзіны зімы і падрыхтоука сустрэчы вясны.
Свята носіць аграрны характарі адзначаецца славянамі і іншымі народамі Еуропы. Назва свята, якая была раней – страчана, але даследчыкі лічаць, што гэтае свята звязана з іменем Велеся (бог скаціны, хатняй жывёлы). Існуе свята, якое мае пэуны тэрмін святкавання “Аулас”. У Беларусі у лясах і пушчах (Гродзенская, Бярэзінская, Белавежская, Налібоцкая і інш) вадзіліся коні – тарпаны (дзікія). Яны былі не вялікія, але вельмі моцныя. На свяце адбывалася утаймаванне дзікіх тарпаноу. Гэта відовішча – барацьба чалавека са зверам. У гэты ж дзень наладжвалі кірмашы, дзе прадавалі сельска-гаспадарчы інвентар і конскую збрую. Калі прыйшло хрысціянства, назва свята была выкаранена і з’явілася назва “Маслніца”. У час “Ауласа” - масавы ацёл жывёл, многа малака, таму людзі у ежу ужывалі малочныя прадукты. У Беларусі свята існавала пад двума назвамі “Масленіца” і “Сырная нядзеля” ( 1177 г.у “Цверскім летапісу”).
Агульнымі элементамі свята з’яуляюцца:
Запальванне рытуальных кастроу.
Знішчэнне “пахаванне” пудзіла Зімы.
Памінанне продкау.
Ражанні.
Звычаі, звязаныя з маладымі.
Гульні, песні, харагоды.
Асаблівасцю святкавання усходніх славян (бел.), з’яуляецца пераходны характар свята.
Тэрмін святкавання – (другая палова лютага, пачатак сакавіка) .У Расіі “Масленіцу” выганялі, таму што у іх моцныя маразы, а у Беларусі з гонарам паважалі, бо тут цяпло.
Агульнанацыянальныя абрадавыя формы:
абрадавыя стравы – варэнікі з рознымі начыненнямі, дранікі, мучныя бліны, (сяр.19 ст. пад дузелам Расіі);
катанне з гор;
паутор калядных ігрышчау;
веснавыя гульні (карагоды, танцы).
Рэгіянальнай адметнасцю з’яуляецца памінальная абраднасць. У апошні дзень сырнага тыдня хадзілі на могілкі развітвацца з нябожчыкамі.
Катанне з гор – звычай меркавау, што шляхам дожыка да зямлі; яна хутчэй будзе радзіць. Людзі валяліся на снезе, убіралі снег з зямлі, гэты абрад ператварауся у забаву. Праводзілі на працягу усёй масленіцы, каталіся пераважна дзеці: Каток залівалі вадой, каталіся на лядзянках, дошках, на кадушках, скамейках .Хто праедзе на санках стоячы з трампліну больш доугую дыстанцыю, той атрымлівау прыз, але прыз вісеу на вяроуцы, стоячы на санках з пікай у руцэ трэба было папасці ёй у калечка.
Ездзілі на санях хлопцы і дзеукі, і калі хлапцы перавярнуць дзяучат,то хто на каго упадзе,той таго і цалуе, а калі не упадзе, то дзяучаты білі іх снежкамі (абрад знішчэнне зімы). “Конныя гульні” – утаймаванне жарабцоу,катанне на павозках.
Сямейна – радавыя абрады:
абрад “Паспела” (калі нага дзяучыны таусцейшая за руку хлопца – гэта значыць яна можа ужо выходзіць замуж). Выходзілі замуж у 12-14 год. Моладзь спявалі песню:
Чабарок, чабарок, ды каля каліткі
Ніхто замуж не бярэ
Бо тоненькія лыткі.
Дзяучыну усаджвалі у сані, усталёувалі шэст з белым сцягам, хлопцы упрагаліся і ездзілі па вёсцы і крычалі “Паспела!Паспела! (гэта значыць можна выдаваць замуж).
абрад “Падначоукі” (да 20 ст). Дзяучына падыходзіла да хлопца, які ёй спадабауся і запрашала на сенавал, дзе яны спявалі песні, цалаваліся у шчочкі (калі ён згаджауся). Пасля яны павінны былі ажаніцца. Хлопец не меу права з другімі гуляць (бо маглі пабіць яго). Уся вёска ахоувала гэту пару “Другімі словамі абрад”Падначоукі – гэта “негласныя заручыны”
абрад “Калодка”. Негатыуныя формы ушанавання халасцякоу, якія жаніліся у мясаед. Лічылася, што хлопец, які не жаніуся у мясаед, дрэнна удзейнічае на прыроду, зямлю. Рабілі невялікую калодку, перавязвалі рознакаляровай стужках, укладалі калодку на шыю, абвязвалі рукі рушніком, цягнулі у карму і ён павінен быу усіх частаваць. У мястэчку Вілейка існавала “Вілейская калодка”.
Вечарам юнакі і дзяучаты збіраліся у карме. Дзяучаты прыносілі паясы і рыхтавалі стравы. Наладжвалі выстауку усяго гэтага, а хлопцы неслі гарэлку. Тут маглі усе прысутнічаць, а у застоллі, толькі тыя, хто прынёс. Пачыналася ігрышча, юнакі і дзяучаты частаваліся, то гэта азначала, што ён мае да яе сімпатыю, і будзе засылаць сватоу.
4. абрад “Разуванне маладой” ( магія губ). Да маладой цяжарнай жанчыны прыходзілі у госці дзяучаты і маладыя жанчыны, яны спявалі ёй песні:
Маладая ты Марутка,
Выйдзі, выйдзі к нам на вулку,
Вынесь сыра – родзіш сына
Вынесь мачку – родзіш дачку
Вынесь таукача – родзішь смаркача.
І яна усіх частавала. Яе усаджвалі на санкі, а малады муж павінен быу весці у карму і частаваць.
5. абрад “Хаджэнне да павітух” (павітухі хадзілі у адведкі, іх частавалі блінамі накрыж парэзанымі).