Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Обряды и праздники Беларусы.doc
Скачиваний:
72
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
736.26 Кб
Скачать

2. Работа арганізацыйнага аддзела свята.

Супрацоўнікі арганізацыйнага аддзела займаюцца распрацоўкай, узгадненнем і вырашэннем разнастайных пытанняў арганізацыйнага характара.

Узначальвае арганізацыйны аддзел галоўны адмінастратар або дырэктар, які кіруе работай куратарскай групы, груп жыллёвай гаспадаркі і рэкламы свята, службаў бяспекі, медыцынскай дапамогі і аховы парадку.

Для правядзення пастаяннай інфармацыйнай і суправаджальна-тлумачальнай работы сярод прыбываючых дэлегацый гасцей і запршаных удзельнікаў свята ў структуры арганізацыйнага аддзела ствараецца куратарская група з ліку работнікаў культуры, народнай асветы, студэнтаў ВНУ і іншых.

Кожнаму куратару для далейшай работы вызначаецца канкрэтны творчы калектыў або дэлегацыя гасцей, якія прыбываюць на свята. Ён удакладняе дату і час прыезду калектыву і інфармуе аб гэтым штаб свята, вызначае марку і нумар аўтобуса, які абслугоўвае гасцей. Куратар знаёміць гасцей з праграмай свята, графікам рэпетыцый, пунктам харчавання, вырашае пытанні аб засяленні ў гатэль і паўсюль іх суправаджае.

Группа жыллёвай гаспадаркі выяўляе колькасць прыбываючых гасцей,вырашае пытанні размяшчэння гасцей. Яна бярэ на ўлік усе гасцініцы, інтэрнаты, якія могуць прыняць пэўную групу людзей, размяркоўвае і даводзіць да куратараў месца засялення кожнай дэлегацыі, выяўляе адпаведнасць ўстаноў санітарна-гігіенічным патрабаванням і утварае умовы для пэўнага камфорту ў час адпачынку. Яна інфармуе штаб свята аб усіх умовах пражывання, харчавання і культурнай праграме удзельнікаў свята штодзённа.

Група рэкламы свята складаецца з прадстаўнікоў СМІ, друкарні ці паліграфічнага камбіната і займаецца падрыхтоўкай жыхароў пэўнай мясцовасці да ўспрымання святочных дзей.

У кантакце з імі адміністратар свята дамаўляецца аб перыядычным выпуску напярэдадні свята перадач ці публікацый аб будучай урачыстасці; здзяйсняе дамову аб выпуску друкаванай прадукцыі свята, арганізоўвае расклейку афіш і распаўсюджанне запрашэнняў; падрыхтоўвае прэс-рэліз і перадае яго рэдакцыям газет, радыё і тэлебачання; праводзіць кантроль выканання заказу ва ўстаноўленыя тэрміны; арганізоўвае ва ўстановах, на прадпрыемствах папярэдні продаж білетаў разнастайных святочных камерцыйных дзей, у дзень свята разам з мясцовымі культработнікамі арганізуе сустрэчу гасцей і праводзіны іх на ганаровыя месцы.

Служба бяспекі дарожнага руху прымае меры для закрыцця праезду аўтатранспарту па тэрыторыі свята; наладжвае выпуск спецыяльных пропускаў для службовага транспарту ў вызначаныя зоны святочнага дзеяння; вызначае месца функцыянавання святочнага аўтавакзала і наладжвае арганізацыю яго работы; здзяйсняе кантроль пастаяннага суправаджэння аўта-мотакалон, а таксама машын з выбуховымі і піратэхнічнымі сродкамі.

Медыцынская служба свята праводзіць напярэдадні свята абследаванне пунктаў грамадскага харчавання і пунктаў продажу харчовых прадуктаў, а таксамы здзяйсняе кантроль за іх работай у час свята; выдзяляе для кожнай зоны святочнага дзеяння паходную аптэчку з лекавымі і перавязачнымі сродкамі для аказання першай дапамогі; вызначае персанал для работы мед. пункта свята, арганізуе на свяце дзяжурства многапрофільнай спецыялізаванай лінейнай брыгады.

Служба пажарнай бяспекі арганізуе работу пажарнай аховы гандлёвых кропак, дзе работнікі карыстаюцца электрапліткамі і электрапечамі для падагрэву страў і напояў; праводзіць інструктаж творчых работнікаў, якія ў час свята звязаны з вогненнымі дзеямі і здзяйсняе пастаянны кантроль работы піратэхнікаў.

Работу службы аховы парадку здзяйсняюць падраздзяленні міліцыі, унутраных войск, добраахвотныя дружыны і іншыя. Яны вызначаюць ахову парадку на свяце, арганізуюць пастаянны кантроль на пэўны перыед у вызначаных зонах правядзення свята з мэтай прыняцця неадкладных мер у экстрэмальных сітуацыях.