Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Обряды и праздники Беларусы.doc
Скачиваний:
71
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
736.26 Кб
Скачать

1. Рэжысёрскі праект свята (агульная характарыстыка)

Свята – тэатралізавана-святочнае дзеянне, якое адзначае падзею ў жыцці грамадства і ўключае ў працэс арганізацыю падрыхтоўкі свята людзей розных узростаў і сацыяльных катэгорый.

Святы падзяляюцца на: а)народныя святы каляндарнага цыклу; б)святы сельска-гаспадарчай накіраванасці; в)святы гарадоў і вёсак, прафесій; г)сямейна-бытавой накіраванасці; д)святы, прысвечаныя юбілеям; е)новыя святочныя формаўтварэнні (на аснове нацыянальнай традыцыі) – гумару, рамёстваў, народнага мастацтва, пісьменства, ведаў і г.д.

Рэжысёрскі праект свята ўключае ў сябе: 1)творчую заяўку; 2)задума свята і яе кампаненты; 3)гісторыка-рэтраспектыўны аналіз; 4)сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка; 5)арганізайцыйна-вытворчы план.

У творчую заяўку ўваходзіць: а)актуальнасць і сацыяльная значнасць падзеі; б)мэты і задачы пастаноўкі; в)колькасць зацікаўленых арганізацый у правядзенні свята; г)месца і тэрмін свята; д)праграма свята; е)папярэдні каштарыс.

Задума і яе кампаненты складаюцца з: а)падзеі, якую адзначае свята; б)тэмп; в)ідэі – звышзадачы; г)каму адрасавана свята (адрас); д)месца правядзення, яго асаблівасці; е)форма ўвасаблення свята.

Сцэнар-рэжысёрская распрацоўка – гэта: а)агульны сцэнарны план свята ў кампазіцыйнай пабудове; б)творчыя і арганізацыйныя дзеі, стварэнне перадсвяточнай атмасферы; в)сцэнарна-рэжысёрскі ход; г)эпізоды свята; д)мастацкі вобраз свята.

У арганізацыйна-вытворчы план свята ўваходзіць: а)арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя; б)рабочы план па падрыхтоўцы і правядзенні свята; в)гукавое афармленне; г)рэклама свята; д)арганізацыя святочнага гандлю; е)работа дапаможных служб; ж)музычная партытура; з)графік правядзення рэпетыцый; і)размяшчэнне і харчаванне ўдзельнікаў і гасцей; к)схемы вузлавых мізансцэн; л)схема арганізацыйнага камітэта свята; м)агульны каштарыс.

2) Маскі і лялькі ў свяце

Маска – гэта спецыяльная выява якой-небудзь істоты, якую апранаюць або носяць з мэтай пераўвасаблення ў дадзеную істоту; гэта найскладанейшы і шматзначны сімвал народнай культуры.

Спецыфіка беларускай маскі заключаецца ў тым, што я на заўсёды стварала своеасабліввую гульнёвую стыхію. Апранаючы маску і карнавальны касцюм, чалавек аўтаматычна ставіць сябе за рамкі пэўнага зводу правіл паводзін, імкнецца не вельмі далёка адхіляцца ад грамадскай маралі.

У Беларусі сустракаліся маскі, якія прадстаулялі зааморфных і антрапаморфных персанажаў, а таксама міфічных істот. Найбольш распаўсюджаныя зааморфныя персанажы – каза, мядзведзь, кабыла, бусел; рэдка сустракаліся – бык, воўк, ліса, заяц.

Антрапаморфныя персанажы – дзед, баба, цыган і цыганка, яўрэй і яўрэйка, афіцэр, пастух і інш.

Міфічныя істоты, што ўдзельнічалі ў традыцыйным калядным маскарадзе, былі прадстаўлены маскамі анёла, Шчодры, чорта, смерці, каляды, ведзьмы. У многіх народаў свету, у тым ліку і ў беларусаў, лялька з’яўляецца традыцыйным сродкам святочнай культуры. У беларускіх народных святах народнага цыкла са старажытных часоў лялькі ўдзельніцалі ў якасці сімвалічных персанажаў. На Каляды – каза, конь, мядзведзь; на Купалле – лялькі Мары, Марэны, Марухі і г.д.

У розныя часы лялькі ўсіх народаў на розных этапах свайго існавання з’яўляліся сімвалічным адлюстраваннем пэўных паняццяў – ляноты, смеласці, грубасці, прагнасці, дабра альбо зла, - усе яны сутыкаліся ў містэрыяльных лялечных прадстаўленнях. Увагу гледачоў заўсёды прыцягвала тое, што ў іх ддзяеннях завастраліся міфалагічныя і жыццёвыя сітуацыі.

На сучасным этапе шырока выкарыстоўваюцца ў святах лялькі малых памераў і буйнагабарытныя. Увогуле, стварэнне лялькі – гэта складаны працэс, які патрабуе высветляння, асэнсавання і вырашэння разнастайных пытанняў творчага і тэхнічнага характару ва ўзаемасувязі.

Мастацкі вобраз лялькі заўсёды абумоўлены тэмай свята (сімвалам алімпіяды-80 у Маскве стала мядзведзяня).

Буйнагабарытная лялька можа з’яўляцца ў свяце заднікам і дамінантай усяго святочнага дзеяння. Яна можа падымацца, апускацца ці танцаваць, тым самым выклікаць станоўчыя эмоцыі і адпаведную рэакцыю гледачоў. Стварэнне лялькі-сцэны – гэта адзін з перспектыўных напрамкаў асваення прасторы святочнага дзеяння. Пры распрацоўцы буйнагабарытных лялек мастак абавязкова павінен улічваць асяроддзе, у якім лялька будзе дзенічаць. Вызначаючы формы і памеры буйнагабарытнай лялькі, мастак павінен улічваць ландшафтныя і архітэктурныя асаблівасці месца дзеі.

Разлік суадносін памераў лялькі і памераў асяроддзя мае важнае значэнне. Адна і тая ж канструкцыя у розных умовах можа ўзмацніць або аслабіць успрыманне дзеі.

Пошук і адбор матэр’ялаў, з якіх лялька будзе вырабляцца, адбываюцца ў кожным канкрэтным выпадку па-свойму, пры гэтым трэба адзначыць, што цяжкавагавыя матэрыялы непрымальныя для ўжытку. У выніку творча-тэхнічнай распрацоўкі створаны лялькі, асновай якіх сталі надзьмутыя, запоўненыя геліем шары. Тэхнічныя сродкі пры стварэнні буйнагабарытнай лялькі могуць быць самыя разнастайныя.

На сучасных святах не толькі буйныя, але і лялькі меншых памераў, распрацаваныя творцамі з вялікай фантазіяй, набываюць разнастайныя якасці: яны могуць адкрываць рот, вярцець вачыма, рухаць вушамі і языком і г.д. Такім чынам, практыка прымянення ў святах лялек выяўляе паслядоўнасць этапаў работы: а)тэматычную накіраванасць лялькі і яе вобразнае рашэнне; б)асяроддзе, у якім лялька будзе дзейнічаць; в)форму і памеры лялькі; г)матэрыял, з якога лялька вырабляецца; д)спосаб дзеяння лялькі; е)інжынерныя разлікі канструкцыі; ж)тэхналогію вырабу лялькі.

Стварэнне лялькі – складаны працэс, які патрабуе ад мастака і інжынера фантазіі, выдумкі, вызначэння спосабаў яе дынамічнага дзеяння, прыдумвання розных нечаканых эфектаў.

Умелае спалучэнне традцый і наватарства, зварот да новых выразных прыёмаў дзеяння і яго тэхнічнае забеспячэнне дадуць магчымасць пры дапамозе лялькі пераўтварыць святочнае асяроддзе, адыграць вялікую ролю ў актыўным уздзеянні на эмоцыі і розум тысяч людзей, аказаць на іх выхаваўчы ўплыў.

Білет № 7