Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
91.84 Кб
Скачать

11. Бел. Рух. Абвяшчэнне бсср і ўтв. Літоўска-Беларускай сср.

2 лістапада 1917 апублікавана “Дэкларацыя правоў народаў Расіі”, якая прадстаўляла правы ўсім народам на самавызначэнне аж да аддзялення і стварэння сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці. На яе аснове наладжвалася супрацоўніцтва нацый. Адной з такіх праяў было стварэнне ў студзені 1918 пры Наркоме па справам нацыянальнасцей РСФСР Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама). Камісарам быў назначаны А.Г. Чарвякоў. У красавіку 1918 яе члены ўступілі ў РКП(б), стварыўшы першую беларускую камуністычную секцыю пры Пецяргофскім райкаме партыі бальшавікоў у Петраградзе, у складзе якой былі 92 члены партыі і 118 спачуваючых. Пазней беларускія секцыі РКП(б) былі створаны ў Маскве, Саратаве, Тамбове, Казані. У іх ўваходзілі рабочыя і беларусы— бежанцы —члены РКП(б). Белнацкам і беларускія секцыі РКП(б) вялі актыўную палітычную работу сярод працоўных: =выдавалі газету “Дзянніца”, =арганізоўвалі бежанскія камітэты, школы, =выкрывалі здрадніцкую дзейнасць Рады БНР. Намаганні Белнацкама былі накіраваны на ўмацаванне заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі.

Яшчэ ў снежні 1917 В.І. Ленін, ЦК РСДРП(б) станоўча аднесліся да ідэі самавызначэння Беларусі. Але ўтварэнне асобных савецкіх рэспублік і ўстанаўленне федэратыўных адносін паміж імі немагчыма было здзейсніць адразу. Так, у Беларусі, напрыклад, гэта ўскладнялася наступнымі абставінамі: нямецкая акупацыя часткі тэрыторыі Беларусі, разруха, прыфрантавое становішча края, авантурыстская палітыка беларускіх палітычных груповак,правячых колаў Польшчы.

V Усерасійскага з’езда Саветаў (ліпень 1918 года) Белнацкам і беларускія секцыі выступілі з прапановай пераіменаваць Заходнюю вобласць у Беларуска- Літоўскую камуну ці аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР.

Прадстаўнікі Белнацкама і беларускіх секцый на ІІІ з’ездзе Саветаў Заходняй вобласці, выказваліся за пераўтварэнне вобласці ў Беларуска-Літоўскую аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Але гэта прапанова была адхілена ІІІ абласным з’ездам .

Канферэнцыя прадстаўнікоў беларускіх секцый РКП(б), якая праходзіла ў Маскве 21-23 снежня 1918 ідучы насустрач пажаданням беларускага народа. Яна выказвалася за стварэнне беларускай дзяржаўнасць на савецкай аснове. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэнні БССР. Гэта быў важны крок кампартыі, які паклаў пачатак нацыянальна-дзяржаўнаму будаўніцтву ў Беларусі. На заходніх межах склалася рэальная пагроза нападзення Польшчы. У гэтых умовах актывізавалася дзейнасць беларускіх нацыянальных груповак, якія хацелі стварыць буржуазную рэспубліку і пераўтварыць яе ў плацдарм контррэвалюцыі. Таму ЦК партыі лічыў мэтанакіраваным стварыць на захадзе краіны суверэнную БССР, якая пры падтрымцы савецкай Расіі, абараняла б свабоду і незалежнасць беларускага народа. 1 студзеня 1919 года БССР была абвешчана. Стварэнне БССР садзейнічала росту аўтарытэта бальшавікоў у масах.

З 2 па 4 лютага 1919 года ў Мінску праходзіў І Усебеларускі з’езд Саветаў, які заканадаўча аформіў стварэнне БССР. На гэтым з’ездзе была прынята Дэкларацыя ад аб’яднанні беларускага і літоўскага народаў ў адзіную Літоўска- Беларускую ССР з мэтай мабілізацыі сіл на барацьбу з інтэрвентамі і ўнутранай контррэвалюцыяй. У канцы лютага 1919 года яна была ўтворана. 4-6 сакавіка ў Вільна праходзіў аб’яднаўчы з’езд кампартыі Літвы і Беларусі, на якім была створана адзіная кампартыя Літвы і Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]