Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
91.84 Кб
Скачать

20. Беларускі рух ва умовах другой сусветнай вайны і пасля ваены перыяд.

Пасля нападу Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 г. дзеячы Беларускага нацынальнага руху знаходзіліся ў эміграцыі. Частка беларускіх дзеячоў знаходзілася у Вільні (А.Станкевіч, А.Іваноўскі, А.Клімовіч), другая частка знаходзіласяу Варшаве, Лодзі і Торуні. Эмігранты такім чынам пазбегнулі савецкіх рэпрэсій і разлічвалі на падрымку з боку Германіі. Для таго каб іх зарэгістраваць, а таксама наладзіць апеку і пасрэдніцтва у наёме на працу, у лістападзе 1939 г. у Берліне было створана Беларускае Прадстаўніцтва. Кіраўніком яго стаў Ф. Акінчыц.

Летам 1940 г. беларусы, якія знаходзіліся у Берліне атрымалі згоду на стварэнне грамадскай арганізацыі-Беларускага камітэта самапомачы ( БКС). На базе гэтых арганізацый ўтвалася некалькі згуртаванняў. Агульнай рысай гэтых груп было жаданне выступіць у ролі прадстаўнікоў беларускага народа і патэнцыяльных палітычных партнёраў Германіі і навязаць нямецкім уладам аптымальныя на іх погляд, рэцэпты вырашэння беларускага пытання пасля спадзяваючага разграму СССР.

У Празе распачаў такую дзейнасць доктар Іван Ермачэнка. Ён займаўся арганізацыяй беларускіх у Германіі Фабіян Акінчыц у сваю чаргу рабіў стаўку на партыю нацыянал- сацыялістаў і падрымліваў кантакт з яе ўсходнім адзелам.

У беларускіх колах панавалі надзеі на падрымку Трэцяга Рэйха для справы беларускай дзяржаўнацсці. На гэтым фоне разыгрывалася дзейнасць Янкі Станкевіча і Вацлава Іваноўскага. Яны скептычна ацэньвалі шансы Германіі на перамогу, а акупацыю Беларусі разглядалі як часовую з’яву, і гэтак жа, як і польскае падполле. Канцэпцыя Іваноўскага і Станкевіча дапускала выкарыстанне нямецкай акупацыі для разбудовы сіл беларускага нацыяналізму, у прыватнасці, пры апанаванні адміністрацыі і стварээнні ўласных узброеных сіл.

У 1940 г. Я. Станкевіч прыбыў у Варшаву і ўтварыў падпольную арганізацыю – Партыю Беларускіх Нацыяналістаў (ПБН). У такой сітуацыі арыентацыя беларускіх груп на супрацоўніцтва з Трэйцім Рэйхам выглядала рэалістычна.

Пасля акупацыі Беларусі немцамі у 1941 г., акупацыйныя улады разлічвалі на падрымку сваёй палітыкі з боку беларускага насельніцтва, якія былі незадаволены савецкай уладай. Была зроблена стаўка на беларускі нацыяналізм. З такіх людзей ствараліся паліцэйскія атрады, прафашсцкія беларускія арганізацыі, “Беларускай народнай самапомачы”, “Саюз беларускай моладзі”, а таксама Беларуская рада даверу пры Генеральным камісарыяце Беларусі, з 21 снежня 1943 года- “Беларуская цэнтральная рада”.

У перыяд акупацыі немцамі ў Беларусі дзейнічала некалькінацыяналістычных арганізацый.

Гэта ў першую чаргу ”Беларуская народная самапомач”( БНС), якой кіраваў І. Ермачэнка. 22 чэрвеня 1943 г. была створана арганізацыя “Саюз беларускай моладзі” (СБМ). Мэтай гэтай арганізацыі была выхаваць маладых, ідэйных, мужных і паслядоўных будоўнікоў новай Беларусі.

Таксама у 19043 г. была створана Рада даверу пры Генеральным Камісарыяце. Кіраўніком яе быў В. Іваноўскі. Імі прапаноўвалася стварыць тайную паліцыю, ажывіць прапаганду нацызмп праз беларускую прэсу. У канцы 1943 г. была створана БЦР. Асноўнай задачай было абвясціць “ мабілізацыю беларускага народа для знішчэння бальшавізму” . 3 сакавіка 1944 г. Рада пачала актыўную дзейнасць па фарміраванню батальёнаў Беларускай Краёвай Абароны (БКА). У 1944 г. акупацыйныя улады БЦР склікалі ў Мінску так званы II Усебеларускі Кангрэс. Астроўскі стаў прэзідэнтам БЦР. Кангрэс атверг БССР, як форму беларускай дзяржаўнасці, аб’явіў неправамоўнымі ўсе польска- савецкія пагадненні, якія датычыліся Беларусі. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў беларускія калабаранты пры падрымцы Германіі, імкнуліся стварыць узброеныя фарміравання у складзе германскіх войск, актыўна змагаліся з Чырвонай Арміяй, але былі разгромлены.

Калі пачалася “халодная вайна”, дзеячы беларускага руху адрадзілі Раду БНР і Цэнтральную Беларускую Раду, актыўна супрацоўнічалі з разведкамі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і іншых краін, імкнуліся арганізаваць антысавецкае падполле на савецкай тэрыторыі. Іх дзейнасць не спынялась аж да канца “халоднай вайны”.

24. Беларускі рух ва умовах перабудовы і на сучасным этапе.

Працэс складання многапартыйнай сістэмы у Беларусі пачаўся са з з’яўлення нефармальных культурна- асветных арганізацый і аб’яднананняў. У выніку пачаўшайся перабудовы пасля красавіцкага 1985 г. Пленума ЦК КПСС. За першыя два- тры гады у СССР узнікла 60 тыс. такіх арганізацый і аб’яднанняў. У БССР у 1988 г. дзейнічала каля 3,5 тыс. грамадскіх фарміраванняў.Найбольш буйнымі з іх былі, Талака, Тутэйшыя, Паходня, Рунь і інш.

У чэрвені 1989 г. у Вільні аформілася агульная рэспубліканская арганізацыя- Беларускі народны фронт за перабудову “Адраджэнне”( Устаноўчы з’езд адбыўся 24-25 чэрвеня 1989 г. у Вільнюсе). У БНФ налічвалася каля 40 тыс. чалавек. Гэта ў асноўным члены “Паходні”, “Руні”, “Сваякоў” і інш. Яны складалі аснову БНФ.

БНФ задумваўся як масавы грамадска- палітычны рух у падрымку перабудовы, для дасягнення рэальнага суверэнітэту рэспублікі і адраджэння беларускай нацыі. Але і праз 2 гады, а БНФ не стаў масавай грамадска- палітычнай арганізацыяй і не атрымаў ўсенароднай падрымкі.

Стварэнне БНФ звязана з іменем Зянона Пазняка. Менавіта ён з’яўляуся лідэрам БНФ, які пасля яго палоннікам. Яго яры антыкамунізм і антысаветызм вельмі перашкаджалі бэнээфаўскаму руху. Яны прывялі БНФ да палітычнаму крызісу.

9 кастрычніка 1990 г. быў прыняты закон СССР “ Аб грамадскіх аб’яднаннях”. Ён садзейнічаў дэмакратызацыі грамадскага жыцця і на Беларусі. Паводле часовага палажэння аб парадку ўтварэння і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў грамадзян у БССР, зацверджанага Саветам Міністраў БССР 3 кастрычніка 1990г., палітычнай партыяй магло быць палітычнае аб’яднанне пры наяўнасці 100 заснавальнікаў. Гэты дакумент даў магчымасць стварэння і афіцыйнай рэгістрацыі на канец 1994 г. звыш 30 палітычных партый і грамадска- палітычных рухаў. Так да 30 снежня 1994 г. узніклі партыі: Беларуская сялянская партыя (БСП) (2-3 сакавіка 1991г.), Сацыял- дэмакратычная партыя Беларусі (БСДГ), Партыя камустаў Беларусі (ПКБ), Партыя Беларускага народнага фронту, Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі і інш.

Асноўнымі палітычнымі рухамі у Беларусі сталі ”Адраджэнне”, Рух за дэмакратычныя рэформы- Дэмакратычная Беларусь, Рух за сацыянальны прагрэсс і справядлівасць, Народна- патрыятычны рух “Айчына”, Народны рух Беларусі, Рэспубліканскі палітычны рух “ Беларускія жанчыны”.

Практычна ўсе партыі і рухі пад час свайго заснавання заяўлялі аб няздольнасці дзяржаўных органаў вырашыць праблемы жыцця людзей. Іх стварэнне сведчыла аб абуджэнні розных пластоў насельніцтва да палітычнага жыцця і жаданні прадстаўляць у органах улады свае спецыфічныя інтарэсы. Але новыя партыі былі малалікімі, не мелі моцнай сацыяльнай падрымкі. Большая частка насельніцтва з недаверам адносілася да усіх дзеячых партый і рухаў.

У адпаведнасці з праграмнымі мэтамі беларускія партыі можна падзяліць на левыя, правыя і партыі цэнтрыскага накірунку.

Да левых партый, патрэбна аднесці прыхільнікаў сацыялістычнага спосабу вытворчасці. Да іх адносяцца: ПКБ, Беларуская сацыялістычная партыя, РСПС, Беларуская партыя працы і інш. Левыя партыі выступаюць за вяртанне рэспублікі у саюз з Расіяй у той або іншай форме.

Да правых адносяцца: рух БНФ “ Адраджэнне”, партыя БНФ, БХДЗ, НДПБ, і інш яны выступаюць за нацыянальнае адраджэнне Беларусі і ўмацаванне яе суверэнітэту.

Да партый цэнтральнага накірунку адносяцца ПНЗ, БНП, БСДГ, Рэспубліканская, АДПВ, Беларуская рэспублікаская і інш. Яны балансуюць паміж левымі і правымі.

Такім чынам працэс стварэння шматпартыйнасці на Беларусі можна ўмоўна падзяліць на 3 этапы :

I. Узнікненне нефармальных аб’яднанняў у 80 – я гг. ( “ Талака”, “Тутэйшыя”, “ Паходня” і інш.)

II. Стварэнне нацыянальных партый і рухаў. Пачаткам яго стаў устаноўчы з’езд Беларускага наронага фронту ”Адраджэнне”, праведзены ў чэрвені 1989 г. у Вільнюсе. Затым у лістападзе 1990 г. утварылася Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі.

III. Стварэнне блокаў і аб’яднання партый пачала Беларуская сацыял- дэмакратычная грамада, якая склікала у 1992 г. Каардынацыйную раду дэмакратычных арганізацый.

Наступныя гады былі неспрыялінымі для многіх палітычных партый. Большасць з іх распалася. На сённяшні дзень зарэгістравана 13 палітычных партый, але многія з іх не праяўляюць належнай актыўнасці і з’яўляюцца не шматлікімі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]