Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
91.84 Кб
Скачать

17. Верасень 1939 г. І лес бел. Народа

Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Польшчу, чым развязала Другую сусветную войну. Германскія войскі захапілі амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да меж Заход-няй Беларусі.

У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу. Да 25 верасня савецкія войскі поў-насцю занялі Заходнюю Беларусь. Яе жыхары віталі чырво-наармейцаў як сваіх вызваліцеляў.

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Бела-русі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. У ліста-падзе 1939 г. гэтая просьба была задаволена.

У выніку ўз'яднання з Заходняй Беларуссю значна павя-лічылася тэрыторыя БССР, а яе насельніцтва вырасла пры-кладна ў два разы і да канца 1940 г. склала больш за 10 млн чалавек. У кастрычніку 1940 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР пакончы-ла з несправядлівым падзелам яе на дзве часткі, садзейнічала ўсталяванню адзінства і ўзмацненню Беларусі.

17 верасня на Беластоцкім напрамку часці Чырвонай Арміі фарсіравалі р. Неман і занялі Стоўбцы, Нясвіж, Мір, Карэлічы, Баранавічы.

18 верасня былі вызвалены Навагрудак, Дзятлава, Слонім, Ваўкавыск. Да 25 верасня Чырвоная Армія поўнасцю вызваліла Заходнюю Беларусь.

Старэйшае пакаленне памятае цёплую і сонечную раніцу 17 верасня, калі на прасторах Заходняй Беларусі, па вёсках, мястэчках і гарадах крылатай птуш-кай разнеслася радасная вестка аб вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі. Трывожныя дні, выкліканыя хуткім прасоўваннем фашысцкіх войск на ўсход, змяніліся радасцю народа. Кончыўся амаль 20-гадовы цяжкі перыяд акупацыі нашага краю польскімі абшарнікамі і капіталістамі, збылася мара працоўных аб нацыянальным вызвал енні і ўз'яднанні ў адзінай дзяржаве.

Польскія паны, чыноўнікі, шпікі і паліцэйскія, ашалелыя ад страху перад гневам народа, уцякалі на захад. У гэты час у небе з'явіліся самалёты з чырвонымі зоркамі на крылах. Над вёскамі, палямі і дарогамі закружыліся ў паветры лістоўкі — першыя вестуны вызвалення.

У другой палове дня 17 верасня ў Засецці, Явары, Раготне, Вензаўцы і іншых населеных пунктах былі падрыхтаваны трыумфальныя аркі для ўрачыстай сустрэчы Чырвонай Арміі

18 верасня на дарогах з'явіліся перадавыя часці Чырвонай Арміі. Усюды ўзнікалі стыхійныя мітынгі, сяляне цалаваліся з байцамі, танкі і машыны былі закіданы кветкамі.

Чырвоная Армія прынесла заходнебеларускаму народу свабоду і новае жыццё. Народ ўпершыню адкрыта чытаў цяпер горкую праўду аб сваім жыцці пры панскай Польшчы ў брашуры «Заходняя Беларусь у цісках польскіх паноў», выдадзеную ў 1939 г. палітупраўленнем Беларускага фронта.

Рабочыя і сяляне атрымалі магчымасць самастойна вырашыць пытанне аб арганізацыі дзяржаўна-палітычнага ладу свайго краю.

Дэпутаты Народнага сходу аднадушна выказаліся за ўстанаўленне ў Заходняй Беларусі Савецкай улады і вырашылі «прасіць Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР, уз'яднаць беларускі народ у адзіную дзяржаву і пакласці тым самым канец раз'яднанню беларускага народа».

На вызваленай тэрыторыі Заходняй Беларусі ў гарадах ствараліся часовыя ўпраўленні, у вёсках — сялянскія камітэты. Іх арганізатарамі і актыўнымі членамі сталі былыя члены КПЗБ, Грамады і камсамольцы.

Часовыя ўпраўленні і сялянскія камітэты займаліся пытаннямі палітычнага, культурнага і гаспадарчага жыцця. Цесна звязаныя з народам, яны з'яўляліcя органамі новай улады на месцах. Сялянскія камітэты неадкладна прыступілі да падзелу панскай зямлі, раздавалі беднаце памешчыцкіх кароў і коней.

Была праведзена нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў. Сялянскія камітэты ўзнаўлялі работу пошты, школ, аптэк, бальніц. Пры польскай уладзе на тэрыторыі раёна не мелася ніводнай дзяржаўнай лячэбнай установы. Лячэнне было прыватным і дарагім.

Упершыню ў нашым краі адкрыліся беларускія школы, бібліятэкі.

У студзені 1940 г. пасля новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў Заходняй Беларусі былыя члены КПЗБ выбраны старшынямі і сакратарамі сельскіх Саветаў.

Ужо ў першы год свайго існавання калгасы дабіліся ў сельскагаспадарчай вытворчасці высокіх, па тым часе, вынікаў. Перадавікамі калгаснага руху.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]