Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
91.84 Кб
Скачать

9. Бел.Нац.Рух у сак-снеж 1917 . І усебеларускі з’езд

Напярэдадні рэвалюцыі быў створаны новы ка¬ар-ды¬на¬цый¬ны цэнтр – Вялікая беларуская рада. Яна аб’ядноўвала 23 беларускія па¬лі¬тыч¬ныя партыі і арганізацыі, якія налічвалі больш 23 тыс. чал. Набіраў сілу на¬цы¬я¬на¬ль¬ны рух у войску. У Мінску дзейнічала Цэнтральная беларуская вай¬с¬ко¬вая рада, (задачай --стварэнне беларускай арміі). Усе бе¬ла¬рус¬кія палітычныя партыі і арганізацыі варожа сустрэлі перамогу Кас¬т¬рыч¬ніц¬кай рэвалюцыі. Задача--адхіленне ад улады бальшавікоў, ўстанаўлен¬не ў Беларусі нацыянальнай улады, абвяшчэнне Беларусі рэспублікай, дзе ўлада павінна была належаць Краёвай Радзе. Для ажыццяўлення гэтых мэ¬таў было прынятае рашэнне склікаць на 5 снежня ў Мінску з’езд. Планавалася сабраць каля 900 дэлегатаў. Амаль адначасова з ініцыятывай склі¬кан¬ня Усебеларускага з’езда выступіў таксама Беларускі абласны камітэт, ство¬ра¬ны ў Петраградзе ў лістападзе 1917 г. пры Выканкаме Усерасійскага з’ез¬да сялянскіх дэпутатаў. Па партыйнай прыналежнасці яго члены былі прад¬с¬таў¬ні¬ка¬мі агульнарасійскіх партый эсэраў і народных сацыялістаў, якія яшчэ ня¬даў¬на негатыўна адносіліся да беларускага нацыянальнага руху. Цяпер яны ўжо выс¬ту¬па¬лі за прадстаўленне Беларусі аўтаноміі ў складзе Расіі.З’езд яны пла¬на¬ва¬лі правесці асобна ад ВБР і ЦБВР паміж 10 і 15 снежня ў Рагачове. На яго зап¬ра¬ша¬лі¬ся ўсе дэпутаты Устаноўчага схода ад Беларусі, члены Выканкама Усе¬ра¬сій¬с¬ка¬га з’езда сялянскіх дэпутатаў ад беларускіх губерняў, прадстаўнікі зем¬с¬т¬ваў і гарадскіх думаў, мясцовых Саветаў сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэ¬пу¬та¬таў, кааператыўных, прафсаюзных і бежанскіх арганізацый. Планавалася саб¬раць каля тысячы чалавек. Кожны з бакоў па-свойму матываваў не¬аб-ход¬насць склікання з’езда. Радаўцы тлумачылі гэта неабходнасцю стварыць уладу, выб¬ра¬ную “самім беларускім народам”, БАК тым, што магутнасць Расіі ў вы¬ні¬ку вайны, гаспадарчай разрухі і ўнутрыпалітычнай барацьбы пахіснулася і яна не можа “абараніць гістарычныя межы Беларусі”. Таму ўзнікае пытанне, “каб сва¬ёй арганізаванай сілай дапамагчы сабе і падтрымаць сілы шматпакутнай Ра¬сіі”. Прышлося шукаць шляхі да аб’яднання. Пачатак з’езду быў выз¬на¬ча¬ны на 5 снежня.

5 снежня на з’езд прыбыло толькі каля 300 дэлегатаў.. Адкрыццё з’езда адбылося 7 снежня. На гэ¬ты час сабралася 459 дэлегатаў. З’езд абраў кіруючыя органы і намеціў па¬ра¬дак дня. --супраціўленне з боку ВБР і Цэнтральнай беларускай вай¬с¬ко¬вай рады. З’езд апынуўся на мяжы развалу. Становішча выратавала па¬гад¬жа¬ль¬ная камісія з 27 чалавек, створаная 13 снежня.

БАК і ВБР дамагаліся рэалізацыі сваіх мэтаў. БАК імкнуўся вырашыць то¬ль¬кі пытанне аб уладзе і не дапусціць нацыянальнага самавызначэння Беларусі. ВБР і ЦБВР настойвалі на абвяшчэнні Беларускай Рэспублікі ў складзе Ра¬сій¬с¬кай Федэрацыі і стварэння нацыянальнага органа ўлады. У ходзе дыскусіі на бок ВБР і ЦБВР паступова сталі пераходзіць прадстаўнікі левай са¬цы-я¬ліс¬тыч¬най фракцыі. З’езд з гэтага часу падзяліўся на “радаўцаў” і “абласнікоў”. “Абласнікі” настойліва супраціўляліся. Яны заклікалі ўстрымацца на 3-4 тыдні ад самавызначэння Беларусі да пачатку працы Устаноўчага сходу Расіі, а на ім стварыць ор-ган улады, які павінен склікаць ІІ Усебеларускі з’езд, на якім і будзе вы¬ра¬ша¬на пытанне аб нацыянальным самавызначэнні.

“Абласнікі” пай¬ш¬лі на ўступкі. (А.Вазіла заявіў, што гэты дзень павінен вызначыць – быць ці не быць Бе¬ла¬рус¬кай рэспубліцы). Калі значная частка дэлегатаў з залы выкрыкамі заявіла “быць”, Вазіла прапанаваў стварыць на з’ездзе орган улады для ўсяго края – Са¬вет, даць яму наказ, у аснову якога пакласці рашэнні з’езда, пасля склікаць ІІ Усе¬бе¬ла¬рус¬кі ўстаноўчы з’езд, вывесці з Беларусі польскія войскі і прыступіць да фармавання беларускіх нацыянальных войскаў. З гэтым пагадзіліся і “радаўцы”. Савет з’езда выпрацаваў агульную рэзалюцыю з 15 пунктаў. Арганізаваў орган краёвай улады ў асобе Усе¬бе¬ла¬рус¬ка¬га Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў дзелавыя адносіны з цэнтральнай уладай. Прыняцце астатніх пунктаў было пе¬рар¬ва¬на. У залу пасяджэння быў уведзены ўзвод салдат і з’езд абвешчаны за¬чы¬не¬ным. Былі арыштаваны прэзідыум з’езда і найбольш актыўна пратэстуючыя.

Так закончыўся не завершаны да канца І Усебеларускі з’езд, які ставіў за¬да¬чу вырашыць праблему нацыянальнага самавызначэння Беларусі і адхілення ад ула¬ды бальшавікоў. Вырашэнню праблемы нацыянальнага самавызначэння пе¬раш¬кодзі¬лі “абласнікі”, а для адхілення ад улады бальшавікоў у арганізатараў не было рэальных сіл.

10. Беларускi рух ва ýмовах нямецкай акупацыi. Абвяшчэнне БНР.

3 сакавiка 1918 г. была падпiсана Брэсцская мiрная дамова, большая частка тэр. Беларусi апынулася пад уладай германскiх акупантаý. Ва ýмовах нямецкай акупацыi актывiзавалi дзейнасць розныя нацыянальныя партыi i арганiзацыi. Уступiýшы ý блок с партыямi эсэраў i меншавiкоў, Бундам i РСДРП, лiдэры беларускага нацыянальнага руху 19 лютага 1918 г. распачалi д-ць Цэнтральнай вайсковой рады. Вайсковая рада i выканаучы камiтэт беларускага з’езда павiнны былi ýзяць уладу ý свае рукi.

Вечарам 20 лютага 1918 г. лiдэры беларускага нацыянальнага руху ад iмя Усебеларускага з.езда арганiзавалi «урад» - Народны сэкратарыят Беларусi на чале з I.Варонка. 21 лютага 1918 г. «устаýной граматай», дзе абвяшчалася, што Народны сэкратарыят будзе «абараняць заваёвы рэвалюцыi». У рэчаiснасцi ж «урад» рабiý усё магчымае, каб абнавіць старыя буржуазныя парадкi. Народны сэкратарыят лiчыý, што неабходна скарыстацца акупацыяй i ажыцявiць сваё права на поýнае самавызначэнне Беларусi i аддзяленне яе ад Савецкай Рассii.

9 сакавiка 1918 г. Выканкам Усебеларускага з.езда апублiкаваý другую «устаýную грамату», дзе было аб’яýлена аб стварэннi Беларускай Народнай Рэспублiкi (БНР). Грамата абвяшчала свабоду слова, друку, забастовак, веравызнання, 8 гадзiнны працоýны дзень, раýнапраýе народаý, насяляючых тэрыторыю Беларусi. Яны абвясцiлi адмену прыватнай уласнасцi на зямлю i перадачу яе без выкупа сялянам. Другую «устаýную грамату» падтрымлiвалi ýсе палiтычныя партыi i арганiзацыi, дзеючыя на тэрыторыi Беларусi.

18 сакавiка 1918 г. Выканкам Усебеларускага з.езда быý рэарганiзаваны ý Раду БНР, якая павiнна была стаць заканадаýчым дзяржаýным органам.

У ноч з 24 на 25 сакавiка 1918 г. на паседжаннi Рады БНР была прынята трэцяя «устаýная грамата». У ёй ужо БНР абвяшчалася «свабоднай i незалежнай дзяржавай». Гэта азначала разрыý усiх сувязей з Савецкай Расiяй.

У БСГ супярэчнасцi абвастрылiся настолькi, што летам 1918 г. у ёй адбыýся раскол,=тры новыя палiтычныя партыi: ==Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БС-ДП), ==партыя беларускiх сацыялiстаý-рэволюцыянераý (ПБС-Р), ==партыя беларускiх сацыялiстаý-федэралiстаý (ПБС-Ф).

У першыя днi акупацыi Беларусi шырокае распаýсюджанне атрымала дзейнасць падпольных камунiстычных арганiзацый. (дзейнасць якiх каардынаваý Паýночна-Заходнi абласны камiтэт РКП(б). Яны выступалi супраць акупацыйнага рэжыма i патрабавалi ýсталявання Савецскай улады. БС-ДП i ПБС-Ф захавалi сваё прадстýнiцтва ва ýрадзе БНР i працягвалi супрацоýнiчаць з акупантамi.

У самой Радзе iшла перагрупiроýка палiтычных сiл. У маі-чэрвенi 1918 г. замест «Народнага сэкрэтарыята» быý створаны «Савет пяцi» цi «Савет старэйшын» на чале з Р.Скiрмунтам, якi праiснаваý меньш месяца. На змену яму быý створаны ýрад на чале з I.Серадой.

Масавая барацьба супраць нямецкiх захопнiкаý на акупаванай тэрыторыi значна падрывала iх сiлы. Да лютага 1919 г. ад нямецкiх акупантаý была ачышчана амаль уся тэрыторыя Беларусi. На вызваленнай тэрыторыi паýсюдна была адноýлена Савецкая ýлада. Рада БНР спадзявалася атрымаць дзяржаýную ýладу з рук акупантаý. Была праведзена рэарганiзацыя ýрада БНР: замест урада I.Серады быý сфармiраваны «сацыялiстычны ýрад на чале з сацыял-дэмакратам А.I.Луцкевiчам.

Рада БНР iмкнулася наладзiць кантакты з рускай контррэвалюцыяй i камандваннем войск краiн Антанты на поýднi Расii. Яна прадаставiла генералу Дзенiкiну мемарандум, у якiм прасiла дапамогi i падтрымкi БНР. (пачалася праца па фармiраванню часцей беларускй армii). Рада БНР iмкнулася ýтварыць свае ýзброеннныя сiлы ў Беларусi, але з гэтага нiчога не выйшла. Генерал Кандратовiч, на якога ýскладалiся надзеi на фармiраванне армii, збег у Вiльню.

У сувязi з прыблiжэннем часцей Чырвонай Армii збеглi з Мiнска і члены Рады i «урада» БНР. Спачатку яны затрымаліся у Вільні пасля пераехалі у Гродна. Няýдачы ý рэалiзацi планаý стварэння беларускай дзяржаýнасцi з дапамогай нямецкiх акупантаý i краiн Антанты прымусілі прыхільнікаў «беларускага адраджэння» шукаць iншыя шляхi для дасягнення пастаўленных мэтаý-- арыентавацца на буржуазную Лiтву,(стварэння «Вялiкай Лiтвы» з уключэннем у яе склад значнай часткi тэрыторыi Беларусi (Вiленскай, значнай часткi Гродзенскай губернi i Навагруцкага ýезда Мiнскай губернi). лiстапад 1918 г. памiж Вiленскай Беларускай Радай i Лiтоýскай тарыбай было заключана пагадненне аб уключэннi Вiленшчыны i Гродзеншчыны ý склад Лiтвы. Савет Мiнiстраý Лiтвы прыняý рашэнне аб стварэннi Мiнiстэрства беларускiх спраý на чале I. Варонка. Гэта мiнiстэрства ý канцы снежня 1918 г. перабралася на пастаяннае местажыхарства ý Гродна. Гродна стаý центрам «беларускага руху». Тут знайшоý прыют i «урад» БНР, вакол якога группаваліся ў яе беларускія арганiзацii. З.явiлася Цэнтральная Беларуская Рада Гродзеншчыны. Пад кантролем мiнiстра Краёвай абароны Лiтвы ý Гродна фарміраваýся «беларускi» полк, якiм камандваý спачатку Лаўрэнцьеў, пасля палкоўнік К.Езавiтаý. Але памiж гродзенскай беларускай Радай i Гродзенскiм беларускiм камiтэтам iшла барацьба за права на ýладу.

Такiя адносiны памiж дзеячамi Рады БНР i лiтоýскiм кiраýнiцтвамм працягвалiся да акупацыi Гродзеншчыны польскiмi войскамi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]