Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
91.84 Кб
Скачать

7. Беларуская ідэя ў кантэксце нацыястваральных працэсаў у Еўропе (пачатак хх ст.)

Спроба сфармуляваць сацыялістычны варыянт нацыянальнай ідэі

Выпрацоўка беларускай нацыянальнай ідэі * адбывалася ў ХХ ст. Відавочна існаванне некалькіх варыянтаў гэтай ідэі ўжо напачатку стагоддзя. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі першыя беларускія палітычныя арганізацыі - Беларуская рэвалюцыйная партыя, заснаванная Вацлавам Іваноўскім, і Беларуская рэвалюцыйная Грамада.. Станаўленню першай беларускай палітычнай партыі паспрыяла рэвалюцыя 1905 - 1907 гг., у якую яна ўступіла пад назвай Беларускай сацыялістычнай Грамады.. Звяртае на сябе ўвагу прысутнасць у І праграме палажэння пра стварэнне незалежнай дэмакратычнай рэспублікі..

На ІІ з'ездзе (студзень 1906 г.) яна самавызначылася як партыя "працавітай беднаты Беларускага краю без адрознення нацыянальнасцяў". У якасці партыйнага дэвіза быў зацверджаны народніцкі заклік: "Працавітая бедната ўсіх краёў, злучайся!" Менавіта БСГ прапапанавала першы варыянт беларускай нацыянальнай ідэі, які знайшоў сваё адлюстраванне на старонках газеты "Наша Доля".. На старонках "Нашай Долі" беларуская ідэя выступала, у першую чаргу, як ідэя сацыяльнага вызвалення беларускай беднаты ад расійскага царызму і памешчыкаў. Уласна нацыянальны кампанент беларускай ідэі разглядаўся хутчэй як сродак сацыяльнай мабілізацыі беларускага сялянства на палітычную барацьбу. Фактычна, была зроблена спроба сфармуляваць сацыялістычны варыянт нацыянальнай ідэі. Як вядома, газета праіснавала нядоўга. У снежні 1906 г. яна была забароненая.

"Наша Ніва" і этнічна-моўны варыянт нацыянальнай ідэі

Яшчэ да закрыцця "Нашай Долі" яе рэдакцыя раскалолася. Выданне новага штотыднёвіка "Наша Ніва", які на працягу 9 гадоў (1906-1915) з'яўляўся цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця. "Наша Ніва" выступалі за нацыянальна-культурнае Адраджэнне беларусаў. Рэдакцыя паслядоўна прапагандавала канцэпцыю адзінства беларускай нацыі, якая культурна і духоўна розніцца ад польскай і расейскай.

У "нашаніўскім" варыянце беларускай нацыянальнай ідэі найважнейшае месца займалі пытанні, звязаныя з лёсам беларускай мовы і беларускамоўнай адукацыяй. "Наша Ніва" прапагандавала ідэю выкладання Закона Божага (катэхізацыі) на роднай мове і ўвядзення яе ў касцёл і царкву ў якасці мовы дадатковага набажэнства.Газета імкнулася ўзняць сацыяльны прэстыж беларускай мовы, нагадваючы чытачам, што ў ВКЛ гэтая мова мела статус дзяржаўнай, што менавіта на ёй пісаліся законы.

Шмат увагі "Наша Ніва" надавала такому важнаму кампаненту нацыянальнай свядомасці як гістарычная памяць. Ідэолагі беларускага руху разумелі, што ўсведамленне ўласным народам (у першую чаргу, элітай) і ягонымі суседзямі адметнага месца беларусаў у гісторыі з'яўляецца пэўнай гарантыяй таго, што нацыя стане суб'ектам сучаснага палітычнага і нацыянальнага жыцця.

Варыянт нацыянальнай ідэалогіі, з'яўленне якога было звязана з палітычнай актыўнасцю літоўскіх і беларускіх палякаў. Менавіта ў іх асяроддзі ў перыяд рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. былі выпрацаваныя асновы г.зв. "краёвай ідэалогіі". Яе стваральнікі (Міхал Ромэр, Раман Скірмунт, Канстанцыя Скірмунт і Балеслаў Ялавецкі) прадстаўлялі тую частку мясцовай польскай грамадскасці, якая захоўвала традыцыі дзяржаўнай і культурнай адметнасці земляў былога ВКЛ.

"Клерыкальна-патрыятычны" варыянт нацыянальнай ідэі

У 1913 г. Антон Луцкевіч. Гэты варыянт беларускай ідэі быў прадстаўлены на старонках тыднёвіка "Беларус" (выдаўцы і рэдактары - А.Бычкоўскі і Б.Пачопка). У праграмным артыкуле першага нумару газеты рэдакцыя заявіла, што "будзе стаяць заўсёды на грунце хрысціянска-каталіцкім, баронячы справу хрысціянскую і беларускую", паважаючы іншыя народнасці і веравызнанні.

Асаблівасцю гэтага варыянта нацыянальнай ідэі было адзінства нацыянальнай культуры, асветы і хрысціянскай веры. Газета прапагандавала развіццё нацыянальнай свядомасці сярод беларусаў-каталікоў, заахвочвала каталіцкі клір да ўжывання беларускай мовы ў набажэнстве, арыентавалася на сацыяльную гармонію і эвалюцыйны шлях развіцця грамадства.

Ідэя палітычнай нацыі

З’яўленне ідэі палітычнай нацыі ў грамадскім і палітычным жыцці Беларусі і Літвы непарыўна звязана з феноменам т.зв. краёвасці пачатку ХХ ст. Асноўным пастулатам краёвай ідэалогіі было сцвярджэнне, што ўсе карэнныя этнасы Беларуска-літоўскага краю ўтвараюць адзіную нацыю, якую часта называлі “нацыяй ліцвінаў”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]