Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
91.84 Кб
Скачать

18. Палітыка беларусізацыі і размах нацыянальна-культурнага адраджэння ў Савецкай Беларусі. Пашырэнне тэрыторыі бсср (1920-я гг.)

Правядзенне палітыкі беларусізацыі прыпадае на 20-я гады ХХст. Згодна з партыйнымі дакументамі мэтай беларусізацыі было «дзяржаўнае, эканамічнае і культурнае адраджэнне Беларусі на савецкай аснове». Акцэнт рабіўся на двух момантах: неабходнасці «адказных адносін» да нацыянальнай інтэлігенцыі і «выключнай важнасці» авалодання беларускай мовай «усёй партыяй». Гэта палітыка была цесна ўвязана з правядзеннем у жыццё каранізацыі — палітыкі вылучэння і ўцягвання ў кіруючую працу работнікаў усіх мясцовых, карэнных нацыянальнасцей (беларусаў, яўрэяў, палякаў, рускіх) пры умове, што «каранізацыя ёсць вылучэнне беларускіх работнікаў у першую чаргу».

У ліпені 1923 г. на пашыраным паседжанні ЦБ КП(б)Б была прынята «Платформа па нацыянальным пытанні». Прапанавалася вырашыць шэраг задач. У першую чаргу — правядзенне чысткі дзяржаўнага і партыйнага апарату ад «нацыяналістычных» элементаў. Другая задача — перавод дзяржаўных і партыйных устаноў на мясцовыя мовы з абавязковым вывучэннем гэтых моў усімі супрацоўнікамі. Мясцовымі мовамі прызнаваліся беларуская, яўрэйская, руская і польская. Дзяржаўныя мовы, у першую чаргу беларуская, падлягалі ўвядзенню ў справаводства перш за ўсё ў Наркамасветы, Наркамземе, міліцыі, судовых інстанцыях, на пошце і тэлеграфе. Ва ўсіх школах беларуская мова ўводзілася як абавязковая. Планавалася таксама арганізацыя нацыянальных вайсковых злучэнняў, перавод на беларускую мову партыйнай работы.

Нацыянальны прынцып улічваўся пры правядзенні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі ў 1922—1929 гг. З мэтай уліку нацыянальных інтарэсаў і патрэб нацыянальных меншасцей у месцах іх кампактнага пражывання былі утвораны нацыянальныя Саветы. У 1928 г. ў БССР налічвалася 28 яўрэйскіх, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 татарскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія сельскія саветы. У 1932 г. быў утвораны польскі раён з цэнтрам у Дзяржынску.

Да пачатку 1928 г. на беларускую мову выкладання перайшло да 80% школ. Беларуская мова стала асноўнай мовай у сельскагаспадарчых, педагагічных тэхнікумах, у школах рабочай і сялянскай моладзі.

У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт. Яго першым рэктарам стаў гісторык У. І. Пічэта. У 1922 г. пачала працаваць сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках, а ў Віцебску — ветэрэнарны інстытут.

У межах палітыкі беларусізацыі арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. адкрываецца Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Узначаіў Інбелкульт гісторык У. М. Ігнатоўскі. Першымі акадэмікамі сталі Якуб Колас, Янка Купала і Цішка Гартны.

У 1928 г. у цэнтральных партыйных, дзяржаўных, прафсаюзных органах, грамадскіх арганізацыях беларускай мовай валодала 80% служачых, на акруговым і раённым узроўнях — 70%. Сярод работнікаў кіруючых структур павялічылася колькасць беларусаў. У часцях Чырвонай Арміі была сфарміравана 2-я тэрытарыяльная дывізія, створана Аб’яднаная беларуская школа камандзіраў. З 11 газет, якія выдаваліся ў рэспубліцы ў 1927 г., 3 выходзілі на беларускай мове, 4 — на рускай, па 2 — на яўрэйскай і польскай мовах. У акруговых газетах частка матэрыялу друкавалася на рускай, частка на беларускай мовах.

Аднак у восень 1929 г. пачаліся карэнныя перамены ў кірунках нацыянальнай дзейнасці КП(б)Б. Прычыны гэтых перамен у першую чаргу звязаны з агульным становішчам у краіне — з адмовай ад палітыкі нэпа, з пабудаванай на сілавых метадах палітыкай калектывізацыі, фарміраваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання і складваннем культу асобы, рэжыму асабістай улады І. Сталіна.

Беларусізацыя была згорнута. Пачалася кампанія супраць «нацыянал-дэмакратызму», яго прыраўнялі да нацыяналістычнай плыні і пачалі граміць. Гэта падмацоўвалася жорсткай рэпрэсіўнай палітыкай, накіраванай супраць арганізатараў і праваднікоў палітыкі беларусізацыі, прадстаўнікоў беларускай культуры, навукі, літаратуры. Менавіта тады па нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі быў нанесены ўдар такой сілы, што вынікі яго адчуваюцца і сёння.

Падзел Беларусі і далучэнне яе заходняй часткі да Польшчы выклікаў бурную хвалю беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Прыхільнікі узброенай барацьбы арганізоўвалі партызанскі супраціў, базай якога з'яўлялася Літва. Іншыя беларускія дзеячы бачылі ў якасці альтэрнатывы мірны шлях пошуку пагадненняў і удзел у парламенцкіх выбарах. Рэпрэсіі польскіх уладаў і змена ў стаўленні да беларускага руху ў Літве збілі накал партызанцкай вайны. Спроба паўплываць на польскі ўрад мірным шляхам таксама не даў вынікаў. Палітыка беларусізацыі ў БССР павялічыла папулярнасць камуністычнай партыі і уплыў Мінска на развіццё вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Гэта вымусіла польскія улады пайсці на некаторыя саступкі ў беларускім пытанні, якія хутка былі спынены.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]