Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
91.84 Кб
Скачать

25. Бел. Нац.-к-рны рух у замежжы

Барыс КІТ, (нар. 6 красавіка 1910, Пецярбург) — беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, матэматык, вядомы фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі.

У 1941 з пачаткам нацысцкай акупацыі Беларусі, каб пазбегнуць арышту, некаторы час жыў у вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна, дзе пазней настаўнічаў у мясцовай народнай школе. У 1943 арганізаваў настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне і Паставах, стаў іх дырэктарам, заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвы інстытут у Маладзечне. Пасля закрыцця гэтых навучальных устаноў у 1944 Барыс Кіт арыштаваны гестапа, ад расстрэлу яго выратавалі былыя вучні А. Дасюкевіч і К. Касяк. У канцы вайны эміграваў у Германію, у 1945-48 вывучаў медыцыну ў Мюнхенскім універсітэце і адначасова выкладаў матэматыку ў мясцовых гімназіях.

З 1949 жыў у ЗША. Спачатку прыехаў у Нью-Йорк, але хутка пераехаў у гарадок Саўт-Рывер, дзе жыло шмат беларусаў, уладкаваўся на працу ў фармацэўтычную фірму. Дзякуючы Б. Кіту быў створаны Беларуска-амерыканскі дапамогавы камітэт, які распачаў сярод беларускіх імігрантаў культурную, сацыяльную, палітычную работу., у Лос-Анджэлесе, Барыс Кіт працуе ў фірме North American Aviation, дзе ажыццяўляліся касмічныя праекты: стратэгічныя ракеты Navaho, праект падарожжа чалавека на Марс Apollo, чаўночны карабель Shuttle. У 1958 Барыса Кіта запрасілі ў горад Вашынгтон, дзе ён пачаў працаваць у Міністэрстве паветраных сіл ЗША ў аддзеле касманаўтыкі. У 1964 ён напісаў сваю другую кнігу «Гісторыя і сучасны стан савецкай касманаўтыкі». Барыс Кіт з'яўляўся фундатарам многіх эміграцыйных беларускіх выданняў, кніг М. Сяднёва.

Наталля Арсеннева (Кушаль) (20 верасня 1903, Баку — 25 ліпеня 1997, ЗША) — беларуская паэтэса, перакладчыца, драматург.У 1944 эмігравала ў Германію, актыўна ўдзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасьці ў лагерах ДП, была выкладчыцай у Беларускай гімназіі ім. Я. Купалы, з 1949 жыла ў ЗША. Працавала ў эмігранцкай беларускай газеце «Беларус», на радыё «Свабода», у Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1970-80-я г. адышла ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці беларускай эміграцыУ творчасці эміграцыйнага перыяду нацыянальныя і гісторыка-патрыятычныя матывы паглыбіліся, набылі настальгічную афарбоўку. Пастаяннай прыхільнасцю паэтэсы карыстаецца беларуская нацыянальная сімволіка (цыклы вершаў «Не астыць нам», «Брамы», «На ростанях»). Асобныя творы прысвечаны Ф. Скарыну («У гасподзе Падуанскай»), дню абвяшчэння незалежнасці Беларусі («25 сакавіка», «Ён граць не сціхне»), Слуцкаму паўстанню («На Слуцкія ўгодкі», «Косы», «Сыны і маці»). Само імя Беларусі для паэтэсы, аддзеленай ад Бацькаўшчыны не толькі геаграфічнай, але і палітычнай адлегласцю становіцца «пякучым сымболем болю», аднак толькі з ім яна адчувае сябе нястрачаным чалавекам.

Яўген Тодаравіч КАЛУБОВІЧ (5 сакавіка 1910, мяст. Ціхінічы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. — 25 мая 1987, Кліўленд, ЗША; Псеўданімы і крыптанім: А.Верасень; Аўген Каханоўскі; А.Ясенскі; А. К.) — беларускі пісьменнік, гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, настаўнік. Супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі; кіраваў Аддзелам прапаганды, прэсы і культуры Беларускай Цэнтральнай Рады (1943), уваходзіў у Беларускую цэнтральную раду (1944). Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса на якім выступіў з асноўным дакладам кангрэса «Аб канчальным разрыве Беларусі з Масквой і аб уневажненьні маскоўскага голасу ў беларускіх справах». Па выніках даклада была прынята рэзалюцыя, якая завуаляванай форме абвяшчала незалежнасць Беларусі. З 1944 у Германіі. З 1945 у заходняй зоне акупацыі Германіі; выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Пасля аднаўлення ў снежні 1947 года Рады БНР увайшоў у яе склад. Быў прэм'ер-міністрам Ураду БНР. З 1950 у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Йорку, потым у Кліўлендзе. Выдаваў «Бюлетэнь» Злучанага беларускага камітэта ў Кліўлендзе. У 1953 арганізаваў выданне бюлетэня «Абежнік Цэнтральнага Камітэту Аб'яднання беларускіх нацыянал-дэмакратаў».

Аўтар успамінаў пра палітычныя рэпрэсіі 1930-х г. у Беларусі. Укладальнік, рэдактар і адзін з аўтараў зборніка «Янка Купала і Якуб Колас. 1882—1982: Вянок успамінаў пра іх» (1982). Даследаваў гісторыю Беларусі 20 ст. Аўтар прац «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства», «Айцы БССР і іхны лёс», успамінаў «На крыжавой дарозе»

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]