Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
diaspora_shpory__2.doc
Скачиваний:
126
Добавлен:
29.05.2015
Размер:
678.91 Кб
Скачать

50. Деятельность белорусских организаций в Польше

1956 г. першая пасля вайны беларускай арганізацыя — Беларускае грамадска-культурнае таварыства. У духу часу ў статуце таварыства было запісана, што яго задачай з'яўляецца «мабілізацыя беларускага насельніцтва на актыўнае будаўніцтва сацыялізма ў Польшчы» і «ўмацаванне братэрскіх сувязяў» паміж беларускім і іншымі народамі. Аднак разам з палітычнымі ў статуце былі акрэслены і культурныя мэты. Таварыства павінна было апекавацца беларускай адукацыяй, інспіраваць і развіваць беларускую мастацкую і літаратурную творчасць — «нацыянальную па форме і сацыялістычную па зместу», клапаціцца аб помніках архітэктуры і культуры і беларускім фальклоры. З яго дзейнасцю звязана выданне беларускай газеты «Ніва», выхад беларускамоўных перадач беластоцкага радыё. Штогод друкаваўся беларускі каляндар, 1–2 кнігі. Узніклі дзесяткі песенных, тэатральных, інструментальных калектываў. Народныя тэатры і хоры існавалі амаль у кожнай беларускай вёсцы. Сімвалам беларускага рэнесансу стала ўзнікненне ў канцы 1960 г. эстраднага калектыву «Лявоніха». Яго мастацкі ўзровень выглядаў рэкламай беларускай культуры ў польскім асяродку. Іншым дасягненнем БГКТ было адкрыццё 12 сакавіка 1966 г. рэгіянальнага беларускага этнаграфічнага музея ў Белавежы, які штогод наведвалі дзесяткі тысяч экскурсантаў.

30 мая 1981 г. у Варшаве ўзнік арганізацыйны камітэт Беларускага аб'яднання студэнтаў. Падобны камітэт быў створаны 3 чэрвеня ў Беластоку. Галоўнымі мэтамі аб'яднання мелі быць інтэграцыя студэнцкага асяродка беларускай нацыянальнасці, папулярызацыя беларускай культуры, пазнанне ўласнай гісторыі і традыцый, ахова помнікаў беларускай матэрыяльнай культуры і г.д. Аднак увядзенне ў снежні 1981 г. ваеннага стану не дало магчымасці стварыць беларускую студэнцкую арганізацыю. Праўда, студэнцкая актыўнасць не была цалкам замарожана. У рэшце рэшт, 28–29 сакавіка 1987 г., пасля шматлікіх намаганняў актывістаў у Бельску Падляшскім адбыўся з'езд беларускіх студэнтаў. На яго з'ехаліся прадстаўнікі ВНУ з Беластока, Варшавы, Ольштына, Любліна і іншых гарадоў. Беларускае аб'яднанне студэнтаў 29 лістапада 1988 г. было зарэгістравана, а 17 снежня адбыўся яго І з'езд. Якраз набліжаўся чарговы палітычны пералом у Польшчы і новы раздзел у дзейнасці беларускага студэнцкага руху, а таксама іншых беларускіх арганізацый. З пачаткам сацыяльна-палітычнай і эканамічнай трансфамацыі ў 1989 г. у Польшчы паўстала больш за дзесятак грамадскіх арганізацый. Акрамя БГКТ і Беларускага аб'яднання студэнтаў варта назваць наступныя арганізацыі і ўстановы беларускай меншасці:

Беларускае літаратурнае аб'яднанне «Белавежа», Беларускае гістарычнае таварыства, Бельскі Дом культуры, Гайнаўскі Дом культуры, Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя. Б.Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, Праграмная рада штотыднёвіка «Ніва», Радыё Беласток — беларуская рэдакцыя, Аб'яднанне беларускіх журналістаў — штомесячнік «Czasopis», Асноўная школа з беларускай мовай навучання № 3 у Бельску Падляшскім, Таварыства сяброў зямлі Гарадоцкай, «Гарадоцкія навіны — Wiadomo?ci Gr?deckie», Беларускі Саюз у РП, Саюз беларускай моладзі, Беларускі самаўрадавы форум, Беларуская асветніцкая арганізацыя, Таварыства «Хатка» ( у Гданьску).

Вартая больш падрабязнай увагі алімпіяда беларускай мовы сярод школьнікаў, якая ўжо 11 гадоў праводзіцца па ініцыятыве і актыўным удзеле Таварыства Польшча–Беларусь. Згодна з рашэннем Міністэрства нацыянальнай адукацыі алімпіяда беларускай мовы арганізавана кафедрай беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта, якая вельмі цесна супрацоўнічае з Таварыствам Польшча–Беларусь.

Таварыства Польшча–Беларусь, побач з галоўным спонсарам, якім для ўсіх прадметных алімпіяд у Польшчы з'яўляецца Міністэрства нацыянальнай адукацыі, падтрымлівае алімпіяду фінансава і арганізацыйна.

Старшынёй Галоўнага камітэта ад самай першай алімпіяды з'яўляецца прафесар Аляксандр Баршчэўскі. Месцам знаходжання Галоўнага камітэта алімпіяды з'яўляецца Беласток.

Алімпіяда беларускай мовы займае раўнапраўнае становішча сярод шэрагу іншых прадметных алімпіяд.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]