Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
diaspora_shpory__2.doc
Скачиваний:
126
Добавлен:
29.05.2015
Размер:
678.91 Кб
Скачать

37. Особенности формирования белорусской диаспоры в странах Западной и Центральной Европы.

Калоніі беларусаў ёсць і ў еўрапейскіх краінах — Вялікабрытаніі, Францыі, Чэхіі, Германіі, праўда, тут яны не вельмі шматлікія. Аднак тут сканцэнтравалася ў асноўным палітычная эміграцыя, інтэлігенцыя беларускага замежжа, якая выказвае вялікую актыўнасць у грамадска-палітычнай, культурнай і навуковай сферах.

Франция.

Тысяча ўдзельнікаў тайных таварыстваў патрыятычнай моладзі ў Літве і Беларусі — філаматаў і філарэтаў, нацыянальна-вызваленчых пастанняў 1794, 1830–1831, 1863–1864 гадоў былі сасланы на катаргу, на пасяленні, у арыштанскія роты і г.д. У той жа час многія патрыёты знайшлі сабе паратунак на Захадзе, у тым ліку ў Францыі. Выехалі ў Францыю многія з тых, хто паверыў Напалеону I аб аднаўленні ВКЛ і па гэтай прычыне аказаўся на баку французскай арміі. Напачатку яны стварылі ў Эльзасе і Латарынгіі некалькі гурткоў і арганізацый, якія мелі галоўным чынам сяброўска-сямейны характар. Два гады (1927–1929) працаваў такі гурток у Біянкуры. Ён налічваў каля 50 беларусаў-імігрантаў. Гурток быў арганізаваны работнікам фабрыкі Рэно Сарокай. Пачаткам самастойнага арганізаванага руху беларускай працоўнай эміграцыі можна лічыць снежань 1930 г., калі па ініцыятыве двух маладых інжынераў-будаўнікоў, выпускнікоў Карлавага універсітэта, Міколы Абрамчыка і Лявона Рыдлеўскага была заснавана культурна-асветная арганізацыя беларускіх працаўнікоў пад назвай «Хаўрус». Аднак пасля двух гадоў «Хаўрус» спыніў сваю дзейнасць па той прычыне, што яго кіраўнікі не атрымалі дазволу на пражыванне ў краіне. У 1935 г. пасля таго, як Міколе Абрамчыку, пазнейшаму прэзідэнту рады БНР, удалося пераехаць на пастаяннае месца жыхарства ў Францыю, дзейнасць «Хаўруса» была адроджана. Больш-менш арганізаванае імігранцкае жыццё беларусаў у Францыі перапыніла Другая сусветная вайна. У 1939 г. упершыню ў французскую армію былі прызваны імігранты. Зараз на змену старэйшым імігрантам з Беларусі прыходзяць іх нашчадкі. Праўда, апошніх не вельмі многа: пераважная большасць беларусаў паступова асімілюецца ў французскую нацыю.

Англия.

Адносна новым месцам пасялення беларускай эміграцыі з'яўляецца Вялікабрытанія. Даволі шматлікімі назіраліся пераезды беларусаў у Англію ў пасляваенныя гады. Гэта была ў большасці сваёй палітычная эміграцыя, якая не ўспрымала савецкі лад жыцця. Нямала было сярод эмігрантаў і калабрацыяністаў, хто баяўся праследаванняў з боку савецкіх улад. Засталася ў Вялікабрытаніі і частка беларусаў з ліку жаўнераў польскай арміі, якія ў 1939–1942 годах знаходзіліся ў савецкіх турмах. У першыя пасляваенныя гады паўсюдна ўзнікалі беларускія арганізацыі. Напачатку беларускае жыццё віравала амаль ва ўсіх буйных гарадах Брытаніі. У Брэдфордзе і Манчэстэры актыўна дзейнічалі беларускія клубы.

Аднак зараз у асяроддзі беларускай дыяспары назіраецца даволі трывожная сітуацыя. Па прычыне зніжэння актыўнасці прадстаўнікоў беларускай дыяспары і цікавасці да яе з боку ангельскай грамадскасці былі прададзены беларускія дамы ў згаданых гарадах. Пакуль трымаюцца беларускія асяродкі ў сталіцы Англіі. Адна са старэйшых і найбольш уплывовых беларускіх арганізацый Брытаніі — «Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі» (ЗБВБ) — створана ў 1947 г. Зараз налічвае 50 сяброў.

Асноўнымі мэтамі сваёй дзейнасці беларусы Англіі лічаць захаванне беларускай культуры і беларускіх традыцый у замежжы, наладжванне сяброўскіх сувязяў паміж беларусамі на эміграцыі. ЗБВБ выказвае жаданне супрацоўнічаць з беларускімі арганізацыямі на Радзіме і ва ўсім свеце па накірунках: абмен інфармацыяй, ажыццяўленне культурных і гуманітарных праектаў. Згуртаванне беларусаў ладзіць вечарыны з удзелам знакамітых людзей з Беларусі. Мова зносін у арганізацыі — беларуская. сучасная беларуская дыяспара ў Вялікабрытаніі, сканцэнтраваная пераважна ў Лондане, працягвае традыцыі, сфарміраваныя яшчэ паваеннай хваляй эміграцыі. У той жа час, менавіта зараз адбываецца працэс змены пакаленняў эмігрантаў. Паступова адыходзяць з жыцця старэйшыя людзі. Апошняя хваля эмігрантаў з Беларусі не дэманструе той прыхільнасці да нацыянальнага жыцця за мяжой, бо ў адрозненне ад паваеннай хвалі, выкліканай палітычнымі падставамі, сучасныя эмігранты пакідаюць Беларусь галоўным чынам па эканамічных прычынах.

Германия.

У ходзе Другой сусветнай вайны на Захадзе, галоўным чынам у Германіі, склалася самая вялікая ў гісторыі беларускай эміграцыі палітычная плынь. Пры набліжэнні Савецкай Арміі за мяжу выехалі тыя, хто баяўся вяртання сталінскага рэжыму: дзесяткі тысяч беларусаў, у асноўным сялян — патэнцыяльных «кулакоў» з Заходняй Беларусі; арганізацыі, установы, вайсковыя фарміраванні, створаныя на акупіраванай немцамі тэрыторыі, — Беларуская цэнтральная рада, Галоўны штаб Саюза беларускай моладзі, Сабор епіскапаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, атрады Беларускай краёвай абароны, атрады дапаможнай паліцыі. Туда ж памкнулася беларуская інтэлігенцыя, якая працавала ў гады вайны ў цывільнай адміністрацыі, адукацыйнай сістэме, культурна-асветных арганізацыях. Гэтая плынь у асноўным была палітычнай — антыбальшавіцкай, апазіцыйнай савецкай уладзе.

Першапачаткова паваенныя беларускія эмігранты сканцэнтраваліся ў Германіі і Аўстрыі. Паводле адных крыніц, тут іх налічвалася 400–500 тыс., першы час знаходзилися у лагерах. Таких лагерау было шмат.

Захоўваючы надзею на нацыянальнае адраджэнне, беларускія эмігранты ў Германіі наладжвалі культурнае і рэлігійнае жыццё. У 1947 г. пачаў дзейнічаць Ватыканскі беларускі эміграцыйны камітэт. Некаторыя святары ў эміграцыі займаліся літаратурнай, мастацкай творчасцю. У другой палове 1947 г. амерыканскія акупацыйныя ўлады выдалі ліцэнзію на друкаванне часопіса «Сакавік» і газеты «Бацькаўшчына». Выхад у свет газеты быў значным дасягненнем. Выдатнай з'явай эмігранцкага жыцця ў Германіі было існаванне беларускіх школ і гімназій. Да канца 40-х гадоў беларускія эмігранты здолелі наладзіць грамадска-палітычнае і культурна-рэлігійнае жыццё ў складаных абставінах чужой і разбуранай краіны. З 1946 г. пачалася паступовая рээміграцыя ўцекачоў з лагераў у Германіі. Беларусы выяджалі ў большасці ў Англію, Аргенціну, Аўстралію, Бельгію, ЗША, Канаду, Францыю.

Асноўную ж частку беларускай калоніі ў Германіі складаюць сёння дзеці і ўнукі ўдзельнікаў вайны. Сёння ў Германіі жыве і працуе Юрка Сянькоўскі, шматгадовы кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», акадэмік Барыс Кіт, бадай што самы вядомы вучоны беларускага замежжа, адзін з заснавальнікаў амерыканскай астранаўтыкі. У Мюнхене таксама працуюць мастак Зміцер Чайкоўскі, былы старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання, а зараз кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё «Свабода» Вячка Станкевіч. Доўгі час беларуская эміграцыя не мела сваёй арганізацыі. Ужо ў 90-я гады такая арганізацыя створана, яна носіць назву «Аб'яднанне беларусаў ў Нямеччыне». Апошнія 15 гадоў беларуская дыяспара ў Германіі інтэнсіўна папаўняецца эмігрантамі з Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць на заробкі альбо на вучобу і застаюцца там надоўга. Па ацэнкам беларускіх навукоўцаў і дыпламатаў, іх колькасць налічвае дзясяткі тысяч чалавек. Буйных грамадскіх арганізацый яны яшчэ не стварылі, нацыянальна-культурнае жыццё не наладзілі, сувязі з Бацькаўшчынай падтрымліваюць у індывідуальным парадку.

Чехия. Першымі беларусамі (ці, дакладней, жыхарамі з этнічных беларускіх тэрыторый) у Чэхіі, звесткі пра якіх пакінула гісторыя, былі студэнты, якія абралі для навучання Карлаў універсітэт амаль ад часу яго заснавання ў 1348 г. Наступным адметным этапам беларускай прысутнасці ў Чэхіі з'явіўся час гусіцкіх войнаў. На пачатку XVI ст. у Прагу прыбывае Францыск Скарына, дзе і авалодвае майстэрствам кнігадрукавання. Не без натхнення чэшскай бібліяй 1475 г., Скарына друкуе 6 жніўня 1517 г. «Псалтыр» менавіта па-беларуску і становіцца першым усходнееўрапейскім кнігадрукаром. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларусы і чэхі апынуліся па два бакі вельмі пільнай мяжы паміж Расійскай імперыяй і Аўстра-Венгрыяй. Гэты перадзел у Еўропе на доўгі час звузіў кантакты паміж нашымі народамі. Новыя магчымасці прысутнасць беларусаў у Чэхіі здабывае з пачаткам Першай сусветнай вайны. Нехта патрапіў сюды як палонны, нехта як уцякач ад крывавага ліха. . У верасні 1921 г. у Празе адбылася Першая Усебеларуская канферэнцыя, на якой эмігранты абмяркоўвалі сучасны стан Беларусі, перспектывы дзяржаўнага будаўніцтва, Рыжскую дамову і Слуцкае паўстанне. У 1923 г. з Коўна ў Прагу пераязджае Урад БНР. Яшчэ раней, з 1919 г. ва універсітэтах пачалі з'яўляцца студэнты з Беларусі. У Чэхии пахавана многа палитычных и культурных дзеячау Беларуси, якия не змагли пративастаять савецким уладам. Новы характар існавання і дзейнасці беларуская прысутнасць у Чэхіі атрымала з пераездам у Прагу ў 1995 г. радыёстанцыі «Свабодная Еўропа/Свабода» з Мюнхена. На 30 чэрвеня 2004 г. у Чэшскай Рэспубліцы доўгачасова знаходзілася 2794 грамадзяніны Беларусі, з якіх 801 чалавек мелі сталае жыхарства, а 1993 знаходзіліся на падставе доўгачасовых (больш чым на 90 дзён) візаў. Гэта дванаццаты паказчык па колькасці замежных грамадзян у Чэшскай Рэспубліцы. Эканамічная эміграцыя з'яўляецца асобнай плыняй у беларускім асяроддзі Чэхіі. Па-першае, гэта так званыя «гастарбайтэры», якія прыязджаюць у краіну выключна па заробак. Дакладнай інфармаціі аб тым, колькі беларусаў наведваюць Чэхію з гэтымі мэтамі, няма з-за паўлегальнага статусу гэтых людзей. Але па звестках Міністэрства ўнутрэнніх спраў Чэхіі, у 2001 г. 862 беларусы перавысілі дазволены тэрмін знаходжання на тэрыторіі краіны. Некаторыя працуюць так ад некалькіх месяцаў да года. Ніякіх сацыяльных гарантый яны не маюць і знаходзяцца пад пагрозай паліцэскага кантролю. Нягледзячы на тое, што тыя, хто атрымаў від на жыццё, маюць права на легальную працу, частка беларускіх эмігрантаў стала працуюць нелегальна, заняўшы спецыфічную нішу на рынку працы. Яны працуюць у дробных крамах са шклом ці розных гандлёвых кропках з сувенірамі, што месцяцца ў самым цэнтры Прагі. Некаторыя прадаюць квіткі ці працуюць жывой рэкламай. Але значная частка беларусаў працуе на больш прэстыжных месцах — лекарамі, выкладчыкамі, журналістамі, праграмістамі, будаўнікамі і г.д. Многа беларуских студэнтау. Беларуская дыяспара у Чэхии не мае статута нациянальнага меньшынства, таму што не знаходзить падтрымки са стараны метраполии.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]