Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
diaspora_shpory__2.doc
Скачиваний:
126
Добавлен:
29.05.2015
Размер:
678.91 Кб
Скачать

39. Особенности формирования белорусской диаспоры в странах Латинской Америки

Беларуская іміграцыя ў Аргенціну як нацыянальная супольнасць складвалася ў выніку трох міграцыйных хваляў: першая — канец ХІХ ст. — 1914 г., другая — 1922–1939 гг., і трэцяя хваля — 1945–1953 гг. На пачатку ХХ ст. у Аргенціне пасялілася амаль 70 тыс. беларусаў, а ўжо ў 30-х гадах іх налічвалася каля 200 тыс. чалавек.

Імклівая эміграцыя ў гэтую краіну тлумачылася ліберальна-пратэкцыянісцкімі адносінамі да імігрантаў. Канстытуцыя Аргенцінскай нацыі 1853 г. пракламавала роўнасць іншаземцаў пры карыстанні грамадзянскімі правамі, зацверджвала ўсяго двухгадовы цэнз аседласці. Гэтым асноўным законам краіны кіраваліся ўсе тры хвалі беларускай іміграцыі.

У 1876 г. быў прыняты Закон «Аб іміграцыі» згодна з якім у сталіцы краіны быў адкрыты Галоўны дэпартамент па іміграцыі, а ў Еўропе — шматлікія канторы па вярбоўцы мясцовых жыхароў у гэтую лацінаамерыканскую краіну.

На жаль, аргенцінскае заканадаўства не прызнавала нацыянальнай іншую прыналежнасць, акрамя той, якая існуе як прадукт дзяржавы. Фіксавалася толькі веравызнанне. Амаль да 30-х гадоў у Аргенціне праваслаўных прыпісвалі да рускіх, а католікаў — да палякаў. Рускія і асабліва — польскія таварыствы ўсяляк перашкаджалі нацыянальнаму самавызначэнню беларусаў, заахвочваючы ўступаць у свае нацыянальныя асяродкі. Спачатку беларусы разам з рускімі і ўкраінскімі пасяленцамі асвойвалі пампу — паўднёваамерыканскую цаліну з неабсяжнымі прасторамі нявыкарыстаных урадлівых зямель. З самага пачатку беларусы вялі сваю грамадскую працу ў цесным кантакце з украінскімі арганізацыямі, сумесна абаранялі ў Аргенціне свае сацыяльна-эканамічныя і гуманітарныя правы. У 20-я гг. быў нават створаны Аргенцінскі саюз беларускіх і ўкраінскіх работніцкіх арганізацый. На жаль, у канцы 1930-х гадоў ён быў расфарміраваны. Між тым, пагадненне аб узаемадзеянні беларускай і ўкраінскай дыяспар Аргенціны, якое было падпісана ў 1925 г., аказалася бестэрміновым, так як дзейнічае і сёння. Сярод тых, хто выехаў у Аргенціну ў 1925–1939 гады, было многа грамадаўцаў і сяброў КПЗБ, адданых справе беларускасці. Менавіта таму першае нацыянальнае незалежнае беларускае культурна-асветніцкае таварыства, якое было заснавана ў снежні 1934 г., насіла назву «Беларуская грамада».

Другая працоўная хваля беларускай эміграцыі з'явілася найбольш масавай, па сваёй амплітудзе яна адрозніваецца ад першай высокім працэнтам аселасці і перапыняецца Другой сусветнай вайной, якая ўскалыхнула беларускую эміграцыю. У гады вайны большасць беларускіх таварыстваў Аргенціны ўлілося ў Славянскі камітэт Аргенціны, які быў створаны ў 1943 г. для аказання гуманітарнай дапамогі Савецкаму Саюзу і славянскаму насельніцтву Еўропы ў краінах, акупаваных нямецкімі вайскамі. Акрамя гэтага ўзнік Беларускі дэмакратычны камітэт дапамогі Радзіме, які ахопліваў 5 тыс. сяброў і меў 36 падкамітэтаў у розных гарадах Аргенціны, Парагвая, Уругвая і Бразіліі.

Сёння ў аргенцінскіх гарадах пражывае звыш 60 працэнтаў аргенцінскіх беларусаў. А ў 1991 г. Аргенціна прадаставіла льготныя ўмовы для іміграцыі і працаўладкавання кваліфікаваным рабочым і інжынерам з разбуранага СССР. Гэта прыцягнула ў краіну, па экспертных ацэнках, каля 15 тыс. грамадзян Беларусі. З горыччу прыходзіцца канстатаваць, што з цягам часу беларускія арганізацыі пачалі губляць у сваёй дзейнасці нацыянальны змест. Адметную ролю ў гэтым адыграла амбасада СССР у Аргенціне. Усё рабілася для таго, каб падпарадкаваць беларусаў-эмігрантаў так званай інтэрнацыянальнай мэце. Сучасная беларуская іміграцыя Аргенціны, а гэта прыкладна 130 тыс. чалавек (выхадцы з Беларусі, іхнія дзеці і ўнукі), пераважнай большасцю прадстаўляюць сярэдні клас: уладальнікі невялікіх майстэрняў, фермеры, інтэлігенцыя з ліку новых генерацый. Вядомыя сваёй працавітасцю і памяркоўнасцю беларускія імігранты ўнеслі значны ўклад у дабрабыт аргенцінскага народа, у поспехі яго гаспадаркі і ў той здабытак, што Аргенціна мае адзін з самых высокіх у свеце прыростаў насельніцтва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]