Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
diaspora_shpory__2.doc
Скачиваний:
126
Добавлен:
29.05.2015
Размер:
678.91 Кб
Скачать

49. Деятельность белорусских организаций в Эстонии

Да Грамадзянскай вайны ў Эстоніі значнай колькасці беларусаў не было. Пасля абвяшчэння незалежнасці БНР у Эстоніі з'явілася дыпламатычнае прадстаўніцтва, потым — Вайскова-дыпламатычная місія БНР на чале з Кастусём Езавітавым. Тут жа, у Эстоніі, на службу ва ўрад БНР перайшоў генерал Станіслаў Булак-Балаховіч, стварыўшы «Асобны атрад БНР», таксама генерал-лейтэнант Алег Карчак-Крыніца-Васількоўскі, самы малады генерал царскай арміі на пачатак Першай сусветнай вайны, камандуючы Петраградскай вайсковай акругай у 1917 г. (пры часовым урадзе Керанскага), ваенна-дыпламатычны прадстаўнік БНР пры ўрадзе Фінляндыі, надзвычайны амбасадар БНР у Эстоніі з 30.10.1920. Ён, прынамсі, застаўся жыць у Эстоніі. Увогуле, да Другой сусветнай вайны беларусы ў гэтай краіне былі прадстаўлены перш за ўсё палітычнымі эмігрантамі.

25 студзеня 1920 г. намаганнямі пераведзенага з Таммерфорса консула БНР у Фінляндыі Мікалая Чарвякова пры ўрадзе Эстоніі была зарэгістравана першая арганізацыя беларускай дыяспары ў Эстоніі — Беларускі нацыянальны камітэт у Рэвелі — «Рада».

Галоўнымі мэтамі «Рады» з'яўляліся аб'яднанне эстонскіх беларусаў вакол Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Рэвелі, захаванне і падтрымка беларускай нацыянальнай культуры і мовы, а таксама дапамога ўцекачам з Беларусі і былым вайскоўцам-беларусам з Паўночна-Заходняй Арміі Юдзеніча.

«Рада» садзейнічала рэгістрацыі беларусаў і набыццю імі грамадзянства БНР. За кароткі перыяд ад кастрычніка 1919 г. па чэрвень 1920 г. Вайскова-дыпламатычнай місіяй БНР быў выдадзены 991 пашпарт і зарэгістравана больш за тысячу грамадзян БНР.

Пасля 1945 г. у перыяд пасляваеннай рэканструкцыі, і потым, у мірны перыяд, беларусы прыязджалі ў Эстонію на працу па размеркаванні ці па асабістых прычынах. Увогуле на 2004 год у Эстоніі пражывала 23 тыс. этнічных беларусаў. З іх амаль палова — у Таліне. Сярод іх значная частка пенсіянераў, многія з якіх жадалі б вярнуцца на Радзіму. Ёсць і сацыяльна адаптаваныя асобы, якія знайшлі сябе ў бізнесе, культуры, адукацыі. Амаль усе з іх атрымалі сіні пашпарт грамадзяніна Эстоніі, гэта значыць, вытрымалі экзамен на валоданне эстонскай мовай. Большая ж частка эстонскіх беларусаў мае шэры пашпарт «асоб без грамадзянства». У апошні час яны імкнуцца да набыцця беларускага грамадзянства.

Асноўная суполка беларусаў Эстоніі атрымала назву Згуртаванне беларусаў Эстоніі «Бацькаўшчына». Яе ўзначальвае Ніна Савінава. Адначасова яна з'яўляецца намеснікам старшыні Саюза славянскіх культур Эстоніі, членам «круглага стала» нацыянальных меншасцяў пры прэзідэнце Эстоніі і Савета асацыяцый народаў Эстоніі. У 1991 г. у адным з найпрыгажэйшых мясцін Таліна быў адкрыты Беларускі дом, дзе маюць магчымасць сустракацца беларусы Эстоніі. Уяўленне аб рабоце гэтага дома можна атрымаць з яго праграмы «Чым хата багата». Тут праходзяць выставы беларускіх народных умельцаў, фотавыставы аб Беларусі, праводзяцца дні беларускага фальклору, выступаюць самадзейныя тэатры, у рэпертуары якіх шмат сюжэтаў з беларускай гісторыі, у тым ліку і драма «Рагнеда», дзіцячыя мастацкія калектывы, беларускія барды, арганізоўваюцца сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі, гісторыкамі, дэпутатамі. Таксама на эстонскім радыё існуе беларускамоўная перадача «Бацькаўшчына», якую вядзе тая ж Ніна Савінава.

Адна са старэйшых дзеючых арганізацый Эстоніі — Беларуска-эстонская згуртаванне «БЭЗ» у воласці Іда-Вірумаа (у воласці жыве каля 6000 беларусаў), якое існуе з сакавіка 1989 г. Асноўны напрамак дзейнасці — культурна-асветніцкі. Гэта — сустрэчы з творчымі калектывамі Беларусі, з вядомымі артыстамі, навукоўцамі. У пошуках этнічных беларусаў сябры БЭЗ на чале з Уладзімірам Дзехцеруком у роварных вандроўках аб'ездзілі выспы і мацерыковую частку Эстоніі. У 1995 г. намаганнямі БЭЗ з дапамогай Міністэрства культуры Эстоніі была выдаддзена кніга вершаў і апавяданняў У. Дзехцерука «Сярод белых эстонскіх начэй». У кастрычніку 1998 г. у горадзе Ківіылі быў устаноўлены мемарыяльны камень беларускаму пісьменніку Янку Скрыгану, які часам жыў там. У рамках згуртавання дзейнічае фальклорны ансамбль. Старшыня — Маргарыта Астраумава, дэпутат мясцовага гарадскога сходу.

Беларусы Нарвы, у якой беларуская абшчына складае 2,5 тыс., стварылі Беларуска-эстонскае культурна-асветнае аб'яднанне «Спадчына». Ягоны кіраўнік — Таццяна Караткевіч-Цыганок. Дзякуючы дапамозе гарадскіх улад былі створаны бібліятэка і этнаграфічны музей. Тры гады працавала нядзельная школа беларускай культуры. Зараз «Спадчына» засяродзілася на працы фальклорнага калектыву.

У снежні 1999 г. у Нарве было створана таксама таварыства «Сябры», якое цесна супрацоўнічае з БЭЗ. Старшыня — Аляксандр Парцянка. Сумеснымі намаганнямі абодва таварыствы ў красавіку 2001 г. правялі ў Нарве Дні беларускай культуры.

Іншыя беларускія арганізацыі Эстоніі: Беларуская культурная суполка Фэст (Талін) — кіраўнік Валерый Чыжык, Беларуская культурная суполка «Лад» (Пярну) — кіраўнік Алена Клаўсен, беларуская музычная студыя-цэнтр «Алеся» (Талін) — кіраўнік Ларыса Маёрава.

У 2001 годзе быў заснаваны каардынацыйны цэнтр — Асацыяцыя беларусаў Эстоніі. У 2004 г. у Нарве быў створаны Культурна-інфармацыйны цэнтр, які аказвае дапамогу тым, хто мае патрэбу ў кансультацыях па пытаннях атрымання грамадзянства, адкрыцця віз і г.д.

У сакавіку 2005 г. у Таліне было заснавана аб'яднанне «Беларускія ініцыятывы ў Эстоніі», якое з'яўляецца пераемнікам традыцый беларускіх студэнцкіх зямляцтваў Тартускага унівэрсітэта, Беларускага нацыянальнага камітэта «Рада» і Таварыства беларускай культуры, што існавалі ў міжваенны перыяд.

Дапамогу беларускім суполкам у Эстоніі ажыццяўляе Дзяржкамітэт по справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]