Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
diaspora_shpory__2.doc
Скачиваний:
126
Добавлен:
29.05.2015
Размер:
678.91 Кб
Скачать

42 Деятельность белорусских организаций в Украине.

Найбольш старажытныя пасяленні беларусаў ва Украіне знаходзяцца ў межах заходніх раёнаў украінскага Палесся, галоўным чынам у Сарненскім і Ракітнянскім раёнах Ровенскай вобласці. Для іх характэрна кампактнае пражыванне. Нямала беларусаў пераехала са сваёй этнічнай Радзімы ва ўсходнія раёны ўкраінскага Палесся і Слабажаншчыну. У савецкія часы папаўненню беларускай дыяспары спрыялі патрэбы экстэнсіўнага развіцця эканомікі, што выклікала пераліў з рэгіёна ў рэгіён працоўнай сілы. Па перапісу насельніцтва, у 1989 годзе ва Украіне пражывала 440 тыс. беларусаў, што складала 0,9% усяго насельніцтва краіны. Аднак згодна з перапісам насельніцтва 2001 года, за 12 год паміж перапісамі колькасць беларусаў ва Украіне паменшылася на 1/3 і склала 275,5 тысячы. Гэтую з'яву можна патлумачыць значнай рээміграцыяй нашых суайчыннікаў, выкліканай развалам Савецкага Саюза, узнікшымі матэрыяльнымі цяжкасцямі і няпэўнасцю сацыяльнай перспектывы ва ўмовах дзяржаўнай незалежнасці Украіны. На пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў месцах найбольш кампактнага пражывання беларусаў пачалі стварацца беларускія арганізацыі з культурна-асветным накірункам дзейнасці. Адным з першых узнікла Крымскае беларускае культурна-асветнае таварыства. Таварыства было зарэгістравана ў красавіку 1991 года. У адпаведнасці са Статутам таварыства, асноўная яго мэта — развіццё рознабаковых сувязяў паміж беларускім і ўкраінскім народамі, прапаганда беларускай нацыянальнай культуры, мастацтва, народнай творчасці. Яно аб'ядноўвае 21 пярвічную арганізацыю, якія створаны і працуюць практычна ва ўсіх гарадах і пасёлках паўвострава. У 2004 г. Крымскае беларускае культурна-асветніцкае таварыства перайменавана ў Саюз беларусаў Крыма. Грамадская арганізацыя беларусаў Крыма штогод праводзіць у Ялце і Сімферопалі фестывалі беларускай культуры. Перыядычна арганізуюцца мастацкія выставы. Фонд культуры Рэспублікі Крым устанавіў прэмію імя Максіма Багдановіча найбольш актыўным прапагандыстам беларускай культуры. Шмат прыкметных спраў на карысць захавання і развіцця беларускіх нацыянальных традыцый зроблена ў Данецкай гарадской арганізацыі «Нёман». Тут ажыццяўляюцца праекты пад назвамі «Лідэр», «Хатняя школа». На аснове матэрыялаў газеты «Голас Радзімы», якія змяшчаюцца пад рубрыкай «Урокі Дзеда Усёведа», актывісты грамадскай арганізацыі распрацоўваюць праграмы ўрокаў па беларускай мове, якія затым друкуюцца на беларускамоўнай старонцы пад назвай «Нёман» у абласной газеце «Світліця». Шырокую вядомасць набыла дзейнасць Рэгіянальнага нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў «Белая Русь» у Харкаве, Таварыства беларусаў «Белая Русь» у Львове, Нацыянальна-культурнага аб'яднання «Беларусь» у Адэсе, Вінніцкага абласнога зямляцтва беларусаў, Таварыства беларускай мовы імя М.Багдановіча ў Запарожжы. У кастрычніку 1997 г. у мэтах каардынацыі і аб'яднання суполак Кіеўскім гарадскім нацыянальна-культурным таварыствам «Беларусь» быў створаны Усеўкраінскі савет кіраўнікоў таварыстваў і актывістаў беларускага нацыянальна-культурнага руху. Савет паклапаціўся аб стварэнні неабходных прававых умоў для заснавання Усеўкраінскога аб'яднання беларусаў. 19 мая 2000 г. ў Кіеве адбыўся ўстаноўчы з'езд дэлегатаў з 16 рэгіёнаў Украіны, на якім быў створаны саюз грамадскіх культурна-асветніцкіх арганізацый беларусаў Украіны — Усеўкраінскі саюз беларусаў. Агульнай мэтай саюза абвешчана аб'яднанне намаганняў яго сяброў па рэалізацыі агульных інтарэсаў у зберажэнні нацыянальнай, культурнай, моўнай, рэлігійнай самабытнасці беларускай супольнасці ва Украіне. Адным з метадаў дасягнення мэты з'яўляецца садзейнічанне развіццю і ўмацаванню культурных і эканамічных сувязяў з Рэспублікай Беларусь. Саюз беларусаў ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Украіны. Кіраўніцтва саюза прадстаўлена ва ўсіх грамадскіх міжнацыянальных структурах, у тым ліку ў нарадзе грамадскіх арганізацый нацыянальных меншасцей пры Прэзідэнце Украіны. Саюз працуе з дапамогай і пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага камітэта Украіны па справах нацыянальнасцяў і міграцыі. Сярод праблем і цяжкасцей прадстаўнікі дыяспары называюць недахоп фінансавых сродкаў, рэдкія кантакты з Радзімай, часамі — даволі халоднае стаўленне да іх справы з боку мясцовых улад. Найбольш часта сустракаюцца прапановы прыняць закон Рэспублікі Беларусь «Аб беларускай дыяспары», увесці ў пасольствах і консульствах Рэспублікі Беларусь пасаду саветніка па справах дыяспары» (В.Барташ, Севастопаль). Такім чынам, адметнай рысай беларускіх суполак ва Украіне можна зазначыць прыхільнасць да культурнай дзейнасці, самадзейнай мастацкай творчасці. Іншыя накірункі — вывучэнне роднай мовы, гісторыі, асветніцтва ўвогуле, эканамічныя сувязі з Бацькаўшчынай — прыцягваюць значна менш увагі нашых суайчыннікаў у гэтай краіне. Па ацэнках украінскіх спецыялістаў, сярод нацыянальных меншасцей, што жывуць ва Украіне, беларуская абшчына выдзяляецца хутчэй пасіўнасцю, чым актыўнасцю.

43. Деятельность белорусских организаций в Молдове.

Беларусь і Малдова мелі даволі цесныя дачыненні яшчэ пад час Вялікага Княства Літоўскага, калі літоўскя князі збройным чынам дапамагалі малдаўскім гаспадарам змагацца з туркамі-асманамі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Малдове склалася невялікая, але ўплывовая беларуская дыяспара. Беларусы аказалі значны ўплыў на развіццё культуры і навукі Малдовы. У пасляваенны час колькасць беларусаў у рэспубліцы істотна павялічылася. У 1959 г. перапіс зафіксаваў у Малдове 9 тыс. беларусаў, у 1979 г. — 14 тыс., а ў 1989 г. — ужо 19,8 тыс. Згодна з сацыялагічнымі даследаваннямі, зараз у Рэспубліцы Малдова пражывае каля 20 тыс. этнічных беларусаў, што складае 0,5 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Яны аб'ядналіся ў сем рэгіянальных абшчын, у іх склад увайшлі 2300 чалавек, прыкладна кожны шосты дарослы беларус. Гэта Беларуская абшчына ў Рэспубліцы Малдова (Кішынёў), Бельцкая беларуская абшчына, Таварыства беларускай культуры (Ціраспаль), Таварыства беларускай культуры (Бендэры), Грыгарыёпальскае таварыства беларускай культуры, Рыбніцкае таварыства беларускай культуры і Беларуская абшчына Гагаузіі).

Вышэйшай кіруючай і каардынуючай установай беларускіх абшчын з'яўляецца заснаваная ў 2000 г. Каардынацыйная нацыянальная рада кіраўнікоў беларускіх абшчын Малдовы, якая на сваіх паседжаннях з удзелам прадстаўнікоў пасольства зацвярджае план мерапрыемстваў і арганізуе працу грамадскіх таварыстваў. Каардынацыйная рада кіраўнікоў абшчын у маі 2004 г. правяла першы Кангрэс беларусаў Малдовы. У Кангрэсе ўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх сямі малдаўскіх абшчын, а таксама вядомыя ў Малдове беларусы. Дзейнасць дыяспары ў асноўным скіравана на арганізацыю культурна-асветніцкіх і адукацыйных мерапрыемстваў, зноў жа пры дапамозе пасольства. Пры кожнай суполцы створаны бібліятэчкі беларускай кнігі. Нашы суайчыннікі бяруць пэўны ўдзел і ў наладжванні гандлёва-эканамічных сувязяў паміж Малдовай і Беларуссю, створана сумеснае прадпрыемства «Белая вежа». Удзельнікі Першага кангрэса беларусаў Малдовы палічылі неабходным прыняць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб суайчынніках, пражываючых за мяжой», які афіцыйна пацвердзіў бы статус беларусаў замежжа, а таксама аднавіць Дзяржаўную праграму Рэспублікі Беларусь «Беларусы ў свеце», стварыць пастаянна дзеючую Раду суайчыннікаў, пражываючых за мяжой, якая магла б выконваць функцыі экспертна-кансультацыйнай установы. На іх думку, трэба таксама распрацаваць сістэму па развіцці эканамічнага супрацоўніцтва з беларускімі дыяспарамі, якая дазволіла б не толькі забяспечыць удзел дыяспар у тавараабменных аперацыях паміж краінамі, але служыць цэнтрам матэрыяльнай падтрымкі беларускіх этнакультурных аб'яднанняў, садзейнічаць у арганізацыі ўдзелу калектываў мастацкай самадзейнасці беларускіх абшчын Малдовы ў культурных мерапрыемствах, што праводзяцца ў Беларусі, атрыманню мастацкай і гістарычнай літаратуры, газет і часопісаў, аудыё- і відэаматэрыялаў аб Рэспубліцы Беларусь, практыку правядзення Дзён беларускага тэлебачання і Дзён беларускага кіно ў Малдове, працягваць практыку бясплатнага навучэння дзяцей этнічных беларусаў у Рэспубліцы Беларусь.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]