Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ лекции.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
1.15 Mб
Скачать

2.Сацыяльна – эканамічнае развіццё Беларусі

СССР у цэлым і БССР у прыватнасці ўнеслі важкы ўклад у збаўленне чалавецтва ад фашысцкай пагрозы. Але перамога дасталася вельмі дарагой цаной. У гэтай вайне СССР страціў 27 млн. чалавек. На Беларусі загінуў кожны трэці яе жыхар. Вялікімі былі і матэрыяльныя страты. Так, па агульнаму ўзроўню развіцця БССР была адкінута да 1928 г., поўнасцю альбо часткова разбураны гарады і больш 9 тыс. сельскіх населяных пунктаў.

З чаго трэба было пачынаць працэс аднаўлення народнай гаспадаркі Беларусі? У першаю чаргу з адраджэння тых галін эканомікі і тых прадпрыемстваў, якія садзейнічалі нармалізацыі жыццядзейнасці ўсей гаспадаркі. Гэта, ў першаю чаргу, адраджэнне энергетыкі, транспарта, буйных прадпраемстваў і сельскай гаспадаркі ўвогуле.

За кошт чаго фарміравалася матэрыяльная база аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі? У першаю чаргу за кошт агульнасаюзных цантралізаваных паставак, а таксама шляхам рээвакуацыі абсталявання беларускіх прадпраемстваў і марэрыяльна-тэхнічнай каштоўнасці з савецкага тылу, якія былі вывезены ў пачатау Вялікай Айчыннай вайны, за кошт дапамогі савецкіх рэспублік.

Так, у 1944г. урад СССР выдзеліў Беларусі каля 491 млн. рублёў, а ў 1945 г. - 1 200 млн. У 1944-1945 гг. у рэспубліку было заезена больш 38 тыс. адзінак тэхнічнага абсталявання, ў тым ліку 12 тыс. металарэжучых станкоў, будаўнічыя матэрыялы і г.д. Працоўныя многіх абласцей і рэспублік Савецкага Саюза бралі шэфства над гарадамі і раёнамі Беларусі.

У жніўні 1946 г. VІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла план 4-й пяцігодкі на 1946-1950 гг. Галоўныя задачы пяцігодкі зводзіліся да наступнага: аднавіць разбураную вайной народнаю гаспадарку і пераўзайсці ўзровень прамысловай вытворчасці 1940 г.; стварыць новыя галіны прамысловасці – трактарнай, аўтамабільнай, веласіпеднай; аднавіць традыцыйныя для Беларусі галіны прамысловасці,якія базіруюцца на мясцовай сыравіне (дрэваапрацоўчаю, будматэрыялаў, лёгкую, харчовую); поўнасцю аднавіць калгасы, саўгасы, МТС і ажыццявіць калектывізацію сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларусі; аднавіць і далей развіваць сферу народнай адукацыі і культуры, аховы здароўя і г.д.

Як выконваўся гэты план? За чацвёртую пяцігодку машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі. Ўжо ў 1950 г. яе валавая прадукцыя перавысіла ўзровень 1940 г. у 2,4 раза. Аўтамабільныя і трактарныя заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі Беларусі. Ў будаўніцтве гэтых гігантаў прымала ўдзел уся краіна.

Вялікія поспехі былі дасягнуты ў стварэнні энергетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі. Былі адноўлены і пабудавны БелДРЭС, электрастанцыі ў Гомелі, Маладзечне, Гродне, Бабруйску, Брэсце і г.д. К 1950 г. выраб электраэнергіі па БССР перавысіў даваенны ўзровень на 47%. Прычым 80% электраэнергіі было выпрацавана на мясцовым тарфяным паліве. За пяцігодку ў 10 разоў павялічылася вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Далейшае развіццё атрымала лёгкая і харчовая прамысловасць.

Працэс аднаўлення прамысловасці ажыццяўляўся пераважна на новай тэхнічнай аснове. Ўсяго за пяцігодку было адноўлена, перабудавана і ўведзена ў эксплуатацію каля 6 тыс. прадпраемстваў, у тым ліку 180 буйных.

Па розных прычынах больш складаным і супярэчным было адраджэнне сельскагаспадарчай вытворчасці. Адной з найбольш істотных праблем, з якой сытыкнулася сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі, стаў недахоп людскіх рэсурсаў.

Катастрафічна не хапала і цяглавай сілы. Аграрная палітыка сталінскага рэжыму, скіраваная на выцягванне ўсіх рэсурсаў і сродкаў з вёскі, разбурала вытворчыя сілы сельскай гаспадаркі, вяла да нізкай прадукцыйнасці працы, скарачэння сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарыхтоўкі для патрэб дзяржавы ажыццяўляліся як пры харчраскладцы ў час «ваеннага камунізму»: забіралі амаль усё.

Вялікім тормазам у развіцці вёскі і сельскагаспадарчай вытворчасці была таксама антысялянская падатковая палітыка. Падаткамі абкладаліся пладовыя дрэвы, вуллі, жывёла і нават птушка, якія належылі калгаснікам. На абавязковыя пастаўкі з калгасаў вызначаліся малыя цэны, ў выніку чаго калгасны працадзень аплачваўся вельмі нізка. Практыка жорсткага планавання сельскагаспадарчай вытворчасці з цэнтра, без уліку мясцовых умоў, стрымлівала ініцыятыву калгасаў і калгаснікаў. У правядзенні калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі былі дапушчаны грубыя перагібы. Перш за ўсё гэта ігнараванне прынцыпу добраахвотнасці ў стварэнні калгасаў, рэпрэсіўныя меры супраць так званых кулакоў, у якія былі залічаны многія серадняцкія гаспадаркі. Горкі вопыт 30-х гадоў быў праігнараваны.

Увогуле сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі на пачатку 1950-х гадоў была ў крызісным стане. Паказчыкі развіцця і ў раслінаводстве і ў жывёлагадоўлі былі ніжей, чым ў першы пасляваенны 1946 год.

У 4-м пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі заяўлялася аб тым, што на аснове росту вытворчасці да 1950 г. даваенны ўзровен добрабыту народа будзе не толька дасягнуты, але і перавышаны. Але на практыцы гэтага не атрымалася. Пакупная здольнасць беларускіх грамадзян да пачатку 1950-х гг. не падымалася вышэй мяжы гараджан у другой палове 1920-х гг. Адной з асноўных праблем на вёсцы і ў горадзе быў недахоп жылля. У гэтым напрамку была праведзяна вялікая работа. Толкі ў 1946-1950 гг. з зямлянак і неўпарадкованых памяшканняў перасяліліся ў адбудаваныя дамы каля 2 млн. грамадзян рэспублікі.Але жыллёвае пытанне востра адчувалася ў цэлым па рэспубліцы.

Аднаўляліся і будаваліся новые школы, тэхнікумы, вышэйшыя навучальныя ўстановы. Да 1949 г. поўнсцю аднавілася сетка медыцынскіх устаноў.

Для сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі 50-х – першай паловы 80-х характэрны дзве асаблівасці: спосабы рэфарміравання эканамічнай сістэмы краіны ў 50-60-я гг. і паступовае запавольванне тэмпаў сацыяльна – эканамічнага развіцця ў 70-80-я гг.

Першая спроба рэфармавання эканомікі СССР былі зроблена ў 1953-1955 гг. У цэнтры ўваг былі пытанні, звязаныя з пашыреннем прагрэсу ў вытворчасці. У гэты працэс была уключана і эканоміка Беларусі. У рэспубліцы абнаўляліся і мадарнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, ўдасканальвалася тэхнічнае аснашчэнне, старая тэхніка замяналася новай. Толькі за 1955-1958 гг. на прадпраемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній. Да 1961 г. былі мадэрнізаванаы 3544 металарэзныя станкі і кузнечна-прэсавыя агрэгаты. Ўстаноўлена звыш 500 аўтаматычных, паўаўтаматычных, механізаваных паточных канвеерных ліній, тысячі аўтаматаў і паўаўтаматаў.

Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю. Вучоныя АН БССР, ВНУ і іншых навукова-даследчых устаноў аказвалі прадпрыемствам канкрэтную дапамогу па пытаннях укаранення навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі. Былі ўведзяны ў строй новыя буйныя прадпрыемствы: Беларускі аўтазавод у Жодзіне, паліграфічны камбінат і завод аўтаматычных ліній у Мінску, Васілецкая ДРЭС, а ўсяго за 1956-1960 гг. - 157 буйных прадпрыемстваў. У 1960 г. агульны аб'ём прадукцыі прамысловасці БССР павялічыўся ў адносінах да 1940г. у 4,2 раза. Удзельная вага прамысловасці ў валавым грамадскім прадукце рэспублікі ў 1960 г. дасягнула 52% - у 4 разы больш, чым у даваенныя гады. Такім чынам, рэспубліка з аграрна-індустрыяльнай ператварылася ў індустрыяльную.

У 1950-я гг. былі зроблены захады па рэфармаванню кіравання сельскай гаспадаркай. У жніўні і верасні 1953 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і Пленум ЦК КПСС прынялі рашэнне, накіраваныя на ўздым сельскай гаспадаркі. Упершыню былі вызначаны меры па эканамічным умацаванні сельскагаспадарчай вытворчасці, пашырэнні самастойнасці калгасаў і саўгасаў, матэрыяльнай зацікаўленасці сялян. У 1958 г. была праведзяна рэарганізацыя МТС.

К канцу 50-х гг. сельская гаспадарка рэспублікі дасягнула пэўных поспехаў. У 1960 г. валавы збор збожжа ў рэспубліцы ў параўнанні з 1953 г. павялічыўся на 36%, вытворчасць малака і мяса – на 70%. Але гэты ўзровень не запяспечваў патрэб рэспублікі і быў ніжэй таго, які вызначаўся пяцігадовымі планамі.

Другая спроба рэфарміравання кіравання эканомікі была зроблена у 1965г. Так, сакавіцкі Пленум ЦК КПСС разгледзіў пытанне «Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР», вераснёўскі – «Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, ўдасканаленні планавання і ўмацаванні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці».

Правядзенне ў адпаведнасці з рашэннем сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС такіх мер, як давядзенне цвёрдых планаў дзяржаўных закупак прадуктаў, павілічэнне закупачных цэн на іх, правядзенне меліярацыі зямелі за кошт дзяржавы, права калгасаў і саўгасаў ствараць падсобныя промыслы, ўстанаўленне гарантаванай грашовай аплаты працы калгаснікаў, увядзенне іх пенсійнага забеспячэння, ўмацаванне падсобных гаспадарак – усё гэта сведчыць аб тым, што былі зроблены спробы выкарыстаць эканамічныя стымулы і павялічыць матэрыяльную зацікаўленасць працоўнікоў вёскі, пашырыць самастойнасць калгасаў і саўгасаў.

Галоўнай асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі (1966-1970 гг.) стала будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. Было асушана 957 тыс. га зямельных плошчаў. Пастаўкі мінеральных угнаенняў узраслі больш чым у два разы. Узрасла механізацыя ўсіх сельскагаспадарчых работ.

Даныя меры значна ажывілі гаспадарчую дзейнасць і сацыяльнае развіццё вёскі. Так, за пяцігоддзе ўраджайнасць збожжавых у рэспубліце ўзрасла з 11,5 ц да 17 ц з гектара, а валавы збор збожжа павялічыўся ў 1,5 раза. Прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла за гэты ж час на 34%.

Значныя поспехі былі дасягнуты ў прамысловасці. За восьмую пяцігодку ў рэспубліцы ўвайшло ў строй 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх электалямпавы завод у Брэсце, маторарамонтны ў Гомелі, фабрыка верхняга трыкатажу і панчошна-шкарпэткавы камбінат у Брэсце, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродна, мясакамбінат у Барысаве і г.д. У цэлым валавая прадукцыя прамысловасці за пяцігодку павялічалася на 79% пры плане 70%. Пры гэтым аб'ем прадукцыі хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці за 1966-1970 гг. узрос у 2,3 раза, а паліўнай 1,8 раза.

Але поспех пачатковага этапа эканамічнай рэформы 1965 г. быў не працяглым. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала, старую адміністрацыйна-камандную сістэму не зжывала. Не было зроблена нават спробы адмовіцца ад старых догмаў аб рынку, рыначных адносінах, таварна-грашовых адносінах, законе вартасці і г.д. У грамадстве, дзе эканоміка была цесна зрошчана з палітыкай і ідэалогіяй, ніякія карэнныя перабудовы ў эканоміцы без змен у палітыцы і ідэалогіі былі проста немагчымы.

У 1970-я – першай палове 80-х гг. выконваліся планы дзевятай (1971- 1975 гг.), дзесятай (1976-1980 гг.) і адзінаццатай (1981-1985 гг.) пяцігодак.

За гэты перыяд ў рэспубліцы на развіццё прамысловасці было выкарастана ў тры разы больш капіталаўкладанняў у параўнанні з папярэднімі пятнадццацю гадамі. За гэтыя гады ўвайшлі ў дзеянне завод аўтаматычных ліній у Баранавічах, Аршанскі інструментальны завод, завод ліцейнага абсталявання ў Пінску, камбінат нярудных матэрыялаў «Мікашэвічы», заводы сельскагаспадарчага машынабудавання ў Бабруйску і Лідзе, Бабруйскі шынны камбінат і інш. Далей развіваліся МТЗ і МАЗ. Хутка нарошчвалі вытворчасць паліўна-энергетычны комплекс, асобныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. У цэлым аб'ем прадукцыі машынабудаўнічага комплексу за 1970-1985 гг. павялічыўся амаль у 5,4 раза.

Прыкметнай з'явай гэтага часу былі высокія тэмпы развіцця хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці. Сюды ўваходзілі вытворчыя аб'яднанні «Беларуськалій», «Бабруйскшына», «Палімір», «Азот», «Хімвалакно», Светлагорскі завод штучнага валакна і інш.

Пэўныя зрухі назіраліся ў тэхнічным пераўзбраенні прамысловасці рэспублікі. На сярэдзіну 1985 г. на прадпрыемствах краіны дзейнічала 9880 механічных паточных і аўтаматычных ліній. Іх колькасць у параўнанні з 1971 г. павялічалася амаль у 2,4 раза, у тым ліку аўтаматычных – амаль у 5 разоў.

Аднак пытанні тэхнічнай рэканструкцыі прамысловасці рэспублікі вырашаліся марудна і непаслядоўна. На шэрагу прадпраемстваў ручная праца складала ад 43 да 50%. Гаспадарчы механізм мала спрыяў стварэнню ўмоў для зацікаўленасці людзей у сапраўды высокоэфектыўнай працы, развіцці іх творчай ініцыятывы і творчасці. Ўсё гэта прывяло да таго, што сярэднегадавыя тэмпы прыросту прамысловай прадукціі ў 1981-1985 гг. супраць 1961-1965 гг. панізіліся амаль удвая.

1970-1985 гг. сталі перыядам дальнейшага развіцця чыгуначнага, аўтамабільнага, трубаправоднага, рачнога і паветранага транспара. Большая частка перавозак была ажыццяўлена чыгуначным транспартам, на долю якога прыходзілася 52% грузаабароту і 40% перавозак пасажыраў. Сетка чыгункі склала больш за 5,5 тыс. км, у тым ліку 830 км электрафікаваных.

Удасканальваўся гарадскі транспарт, былі здадзены ў эксплуатацыю першая лінія трамвая ў Наваполацку, тралейбусныя лініі ў Брэсце, Віцебску і Бабруйску. У 1984 г. пачала працаваць першая чарга Мінскага метрапалітэна. За 1970-1985 гг. грузаабарот аўтамабільнага транспарту павялічыўся больш чым у 2 разы. Грузаабарот і перавозкі пасажыраў рачным і паветраным транспартам рэспублікі за 1970-1985 гг. узраслі адпаведна ў 2,5 і 3 разы.

Пэўныя дасягненні былі і ў сельскай гаспадарцы рэспублікі. Так, парк трактароў з 81,6 тыс. у 1971 г. узрос да 131,2 тыс. у 1985 г.. а колькасць грузавых аўтамабіляў адпаведна з 51,4 тыс. да 87, 8 тыс. Павысілася энергаўзброеннасць сельскай гаспадаркі. У пачатку 1980-х гг. не вёсцы выкарыстоўваўся амаль 1 млн. электрарухавікоў, спажывалася ў год 46 млрд. кВт-гадз. электраэнергіі, што ў 36 разоў перавысіла паказчыкі 1960г. У структуры энергетычных магутнасцяў 99% прыходзілася на машыны і толькі 1% - на коней.

Значна ўзраслі пастаўкі мінеральных угнаенняў. Калі ў 1970г. сельскай гаспадарцы было пастаўлена 3,6 млн. т. мінеральных угнаенняў то ў 1985 г. – 7,3 млн. т.

У 1970-1985 гг. у выніку спецыялізацыі і канцэнтрацыі на аснове міжгаспадарчай кааперацыі і аграпрамысловай інтэграцыі адбыўся пэўны рост вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Так, ураджайнасць зернавых культур у сярэднім складала 21,5 ц з га. Ў 1985 г. прадукцыя жывёлагадоўлі ў супараўнальных цэнах склала 4422 тыс. руб. супраць 3017 тыс. руб. у 1970 г. У 1978 і 1981 гг. быў прыняты шэраг мер у падтрымку асабістай гаспадаркі калгаснікаў, рабочых і служачых саўгасаў, якая працягвала адыграваць значную ролю ў агульным аб'ёме сельскагаспадарчай вытворчасці – да 30% мяса, малака, яек і воўны.

Аднак, нягледзячы на пэўныя станоўчыя зрухі, забяспечыць дынамічнае, ўстойлівае развіццё сельскай гаспадаркі рэспублікі, як і СССР у цэлым, не ўдалося. За два дзесяцігоддзі (1965-1985 гг.) аб'ём валавай сельскагаспадарчай прадукцыі ўзрос толькі ў 1,6 раза, што не забяспечвала адпаведных патрэб насельніцтва ў прадуктах харчавання, а прамысловасці ў сыравіне. Адміністратыўна-камандная сістэма адлучала людзей ад сродкаў вытворчасці, не стварала ўмоў для выхавання ў сельскіх працоўнікаў высокароднай якасці – гаспадароў зямлі. Паскорыўся працэс міграцыі з вёскі ў горад. З 1970 па 1984 гг. вясковае насельніцтва ў БССР паменьшылася амаль у 1,5 раза – з 5 млн. у 1970 г. да 3,7 млн. чалавек у 1986 г.

У 1970-1985 гг. былі зроблены некаторыя захады па вырашэнні сацыяльных задач. У вытворчых галінах народнай гаспадаркі былі ўстаноўлены новыя стаўкі і аклады. Ў выніку заработная плата рабочых і служачых у канцы 70-х гг. павысілася на 63% і склала 173 руб. у месяц (па СССР 190 руб.), аплата калгаснікаў – больш чым у 2,7 раза і склала 154 руб. (па СССР 153 руб.). Некалькі палепшана забеспячэнне насельніцтва выплатамі і льготамі за кошт грамадскіх фондаў спажывання, якія выраслі амаль у 2,5 разы. Былі ўведзены дадатковыя ільготы інвалідам Вялікай Айчыннай вайны. Устаноўлена 100% –ная аплата па цяжарнасці і родам усім працуючым жанчынам. Многа было зроблена па паляпшэнні жыллёвых умоў насельніцтва. Толькі за гады адзінаццатай пяцігодкі наваселле справілі 2024 тыс. чалавек, або кожны пяты жыхар рэспублікі.

Рост грашовых даходаў насельніцтва садзейнічаў павілічэнню яго пакупніцкай здольнасці. Рознічны тавараабарот у 1985 г. у параўнанні з 1971 г. павялічыўся больш чым у 2 разы.

Аднак экстэнсіўны характар развіцця савецкай эканомікі, нарастанне эканамічных цяжкасцей, далнейшая канцэнтрацыя сродкаў у цяжкай і ваеннай прамысловасці абмяжоўвалі магчымасць вырашэння сацыяльных праблем. Рост агульных намінальных даходаў не адлюстроўваў сапраўднага становішча спраў, бо рэальная зарплата не павышалася, а зніжалася. Зніжалася і доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе. Так, у 1985 г. доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе СССР, які быў створаны ў прамысловасці, склала толькі 36,5%, у той час як у ЗША – 64, а ў краінах Заходняй Еўтопы – 60-80%.

У цэлым эканамічныя вынікі 1971-1985 гг. сталі падобныя на ступені ўніз: сярэдні прырост прадукцыі прамысловасці СССР у дзевятай пятігодцы склаў 5,1%, у дзесятай – 3,8 %, у адзінаццатай – 3,1% (у БССР адпаведна 8,3% ; 5,5% ; 5,0 %). Ішло зніжэнне тэмпаў росту нацыянальнага даходу, прадукцыйнасці працы.Ўсё гэта сведчыла аб тым, што ў эканоміцы СССР, у тым ліку і Беларусі, склаўся механізм тармажэння. Асноунымі прычынамі яго ўзнікнення былі:

1.Манаполія дзяржаўнай уласнасці, дырэктыўныя метады кіравання, цэнтралізаванае планаванне і размеркаванне прадукцыі, жорсткая рэгламентацыя дзейнасці прадпрыемстваў, якія склаліся яшчэ ў гады даваенных пяцігодак, сталі тормазам на шляху развіцця прадукцыйных сіл.

2. Вытворчыя адносіны не толькі адсталі ад развіцця прадукцыйных сіл, але і поўнасцю сябе вычарпалі. Адбылося адчужэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці, працы і размеркавання вынікаў гэтай працы.

3. Негатыўны ўплыў на эканоміку сталі аказваць палітычныя адносіны. Адсутнасць плюралізму думак, бюракратызацыя палітычнага жыцця, прыват палітыкі над эканомікай, сканцэтраванне ўлады ў руках крайне вузкага і некампетэнтнага кола людзей з вышейшых партыйных і дзяржаўных чыноўнікаў, паглыбленне сацыяльнай несправядлівасці падрывалі духоўныя ідэалы грамадства.

4. Нежаданне палітычнага кіраўніцтва краіны праводзіць радыкальнае рэфармаванне формаў і метадаў гаспадарання, якія садзейнічалі высокай працоўнай актыўнасці і развіццю прадпрымальніцтва як нармальных і істотных нормаў паводзін.

Такім чынам, у 70-я –першай палове 80-х гг. існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовае ўпаўзанне савецкай эканомікі ў глыбокі крызіс.