Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ лекции.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
1.15 Mб
Скачать

Пытанні да самакантролю.

1. Калі і як адбылося ўтварэнне Старажытнарусскай дзяржавы?

2. Якія галоўныя фактары прывялі да ўтварэння Полацкага княства - першага дзяржаўнага ўтварэння на тэрыторыі Беларусі?

3. Барацьба ўсходніх славян з крыжакамі і мангола-татарамі.

Станаўленне і развіццё маладой Старажытнарускай дзяржавы адбывалася ў неспыннай барацьбе са знешняй агрэсіяй. Геапалітычнае становішча дзяржавы, якая межавала з Заходняй Еўропай і краінамі Азіі, абумовіла шматлікія войны супраць крыжакоў і мангола-татараў. У ІХ-ХІ стст. пад уплывам каталіцкай царквы ў краінах Заходняй Еўропы ўтварыліся шматлікія агрэсіўныя воінскія арганізацыі, якія аб'ядноўвалі службовае рыцарства, прагнае да зямлі і багацця. Афіцыйна гэтыя рыцарскія ордэны змагаліся за «вызваленне труны божай», супраць мусульман і язычнікаў. Але іх сапраўднай мэтай было рабаванне іншых дзяржаў, захоп чужых тэрыторый, пашырэнне ўплыву каталіцкай царквы ў Еўропе і свеце. Каталіцкі Рым карыстаўся рыцарскімі ордэнамі як сродкам палітычнай барацьбы супраць сваіх ворагаў.

У 1201г. каталіцкія манахі пабудавалі ў вусці Дзвіны сваю хрысціянскую місію і гандлевую факторыю, на што атрымалі дазвол ад полацкага князя. Гэтая факторыя атрымала назву Рыгі. Але ўжо ў 1202г. немцы ператварылі Рыгу ў вайсковую крэпасць і арганізавалі тут орден мечаносцаў.

У 1203г. палачане зразумелі сваю памылку і паспрабавалі ліквідаваць іншыя крыжацкія крэпасці - Ікскюльм і Гольм. Але немцы дзейнічалі вельмі хітра і адкупіліся ад палачан золатам. У 1205-1207г. гераічную барацьбу з крыжакамі веў кукенойскі князь Вячка. Але ён не атрымаў падтрымкі ад палачан і пацярпеў паражэнне, яго княства крыжакі захапілі.

У 1216г. плямёны эстаў прапанавалі палачанам аб'яднацца ў барацьбе супраць крыжакоў. Полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў моцнае войска, але ў той момант, калі ён падняўся на карабель каб пачаць паход, князя напаткала нечаканая раптоўная смерць. Паход не адбыўся і агрэсія немцаў працягвалася.

У 1240г. і 1242г. шведы і немцы паспрабавалі захапіць горад Ноўгарад. Момант быў зручны, таму што рускія княствы цярпелі паражэнне ў барацьбе з мангола-татарамі і не маглі нічым дапамагчы Ноўгараду. На дапамогу суседзям прыйшлі палачане, якія ўмелі змагацца з немцамі. Аб'яднаныя сілы Ноўгарада і Полацка разграмілі шведаў у 1240г. на р.Няве. У 1242г. крыжакі былі разгромлены ў знакамітай бітве на Чудскім возеры. Такім чынам, барацьба ўсходніх славян сўпраць крыжацкай агрэсіі ў першай палове XІІІ ст. была паспяховай.

Аднак найбольшая пагроза для славян сыходзіла з Усхода, ад мангола-татар. У пачатку XІІ ст. у Манголіі ўтварылася моцная дзяжава, палітычная сістэма якой была заснавана на войску. У гэтай сістэме кожны мангол быў найперш воінам. Такая сістэма была найлепш прыстасавана да вайны, яна мела значныя перавагі ў арганізацыі ўлады і войска перад іншымі дзяржавамі. Гэта забяспечыла манголам хуткую перамогу над дзяржавамі Сярэдняй Азіі і Закаўказзя.

У 1223г. перадавыя атрады манголаў напалі на славянскія княствы на Поўдні. У бітве на рацэ Калка аб'яднанае войска рускіх князеў было цалкам знішчана манголамі, а самі князі трагічна загінулі. Праз некаторы час манголы вырашылі захапіць усе рускія княствы. У 1237г. пачалося мангольскае нашэсце на Русь. 100 тысячная армія хана Батыя па-асобку разграміла рускія княствы, якія не здолелі аб'яднацца для сумеснай барацьбы. У 1240г. мангола-татары разграмілі Кіеў. 3 гэтага моманту ўсе землі былой старажытнарускай дзяржавы, акрамя Полацка, трапілі над мангольскае рабства.

Адзіным фарпостам свободы і незалежнасці ўсходніх славян з'яўлялася тэрыторыя Беларусі. Татара-манголы паспрабавалі захапіць і гэтыя землі, яны спалілі Гомель, Мазыр і Тураў, знішчылі Брэст, але, па звестках беларускіх летапісаў, былі разгромлены ў 40-50-х гадах XІІІ ст. князем Міндоўгам, а ў 60-8О-х гадах XІІІ ст. іншымі князямі Вялікага княства Літоўскага.

Перамога беларусаў над татара-манголамі была абумоўлена ваеннымі, палітычнымі, кліматычнымі і геаграфічнымі прычынамі і фактарамі, якія не былі ўлічаны манголамі. Найпершымі сярод іх былі мужнасць і гераізм беларусаў, іх адзінства і самаадданасць у барацьбе за свабоду і незалежнасць сваей Радзімы.

Пытанні для самакантролю.

  1. Чаму ў XІІІ ст. усходнія славяне змаглі спыніць крыжацкую агрэсію?

  1. Як адбывалася барацьба ўсходніх славян супраць мангола-татараў?

Лекцыя 3. Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (другая полова XIII - першая палова XVI ст.ст.)