Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ лекции.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
1.15 Mб
Скачать

Тэматыка кантрольных работ

Месца пісьмовых кантрольных работ у самастойным вывучэнні курса “Гісторыя Беларусі” і асноўныя патрабаванні па іх выкананні і афармленні.

Значэнне кантрольнай работы выцякае з самой сутнасці завочнага навучання. Яны з`яўляюцца выжкім вздам вучэбнай работы для студэнтаў, вывучаючых гісторыю Беларусі галоўным чынам самастойна і пазбаўленых магчымасці сустракацца з выкладчыкам, як студэнты стацыянара.

Кантрольбная работа выконвае дваякую ролю. Па-першае, яна служыць сродкам кантролю з боку кафедры за вучэбнай работай студэнтаў-завочнікаў. Па-другое, выкананне кантрольных работ дапамагае студэнтам-завочнікам прыдбаць вопыт самастойнай працы з літаратурай па вывучаемай дысцыпліне, у значнай ступені падрыхтаваць да напісання курсавых і дыпломных работ на старэйшых курсах.

кантрольныя работы даюць магчымасць кафедры на працягу вучэбнага года аказваць студэнтам-завочнікам метадычную дапамогу ўў рабоце над курсам гісторыі Беларусі і, у пэўнай меры, ацэньваць іх веды яшчэ да экзаменацыйнай сесіі. Апошняя дапамагае самім студэнтам-завочнікам больш крытычна вызначыць узровень сваёй падрыхтованасці па вывучаемай дысцыпліне напярэдадні экзаменацыйнай сесіі. Апрача гэтага, творчая, самастойная работа спрыяе фарміраванню ў студэнтаў якасці даследніка.

Колькасць кантрольных работ ў тэрміны іх выканання вызначаюцца вучэбным планам.

Патрабаванні да кантрольных работ по гісторыі Беларусі.

Перш за ўсё, у рабоце павінен быць раскрыты змест абранай тэмы і паказана веданне летаратурных крыніц, на падставе якіх выконвалася работа. У рабоце студэнт павінен паказаць уменне самастойна выкладаць све думкі, раьіць высновы на падставе выкарыстанай літаратуры, пазбягаць паўтораў, падмацоўваць высновы гістарычнымі фактамі і статыстычным матэрыялам. Галоўнае – паказваць гісторыю нашай краіны такой, якой яна была, пераемнасць пакаленняў, што складае падставу матэрыяльнага і духоўнага багацця любой нацыі. Студэнт павінен заўважаць і тыя дэфармацыі, якія, на жаль, сустракаліся і сустракаюцца ў нашай і сусветнай гістарычнай навуцы, крытычна падыходзіць да канцэпцыі рускіх, польскіх, беларксуіх, літоўскіх і іншых вучоных адносна гісторыі нашага народа, нашай дзяржаўнасці, нашай культуры, нашай будучыні.

Сапраўднае адраджэнне нашага народа і станаўленне суверэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусь не можа быць без ліківідацыі так званых “белых плямаў” у нашай гісторыі. І гэты момант павінен быць улічаны кожным студэнтам-завочнікам пры напісанні кантрольнай работы, увогуле пры вывучэнні праграмнага матэрыялу па гісторыі Беларусі.

Патрабаванні да афармлення кантрольных работ.

Аб`ём кантрольнай работы, як правіла, павінен складаць 22-24 старонкі вучнёўскага сшытка разам з планам і спісам выкарыстанай літаратуры. Апошнюю старонку трэба пакінуць для рэцэнзіі выкладчыка.

На тытульным аркушы /вокладцы сшытка/ павшнна быць назва вышэйшай навучальнай установы, факультэта і спецыяльнасці, курс, прозвішча, шмя і імя па бацьку /поўнасцю/, шыфр /нумар студэнцкага білета/, нумар кантрольнай работы, назва прадмета, а таксама хатні адрас студэнта. На першай старонцы сшытка пішацца назва тэмы і план кантрольнай, а ўканцы работы – спіс выкарыстанай літаратуры. Старонкі нумаруюцца арабскімі лічбамі па ўсім тэксце. На кожнай старонцы пакідаецца поле /3-4 см/ для заўваг рэцэнзента.

па структуры кантрольная работа павінна складацца з невялікага ўступу, асноўнай часткі з двух-трох пытанняў, кароткага заключэння і спісу выкарыстанай літаратуры, які складаецца ў алфавітным парадку.

Калі ў рабоце прыводзяцца цытаты, лічбы і г.д., то пры спасылках на твор, з якога яны ўзяты, прастаўляюць у квадратных дужках нумар, пад якім ён значыцца ў бібліяграфічным спісе. Спасылкі робяцца непасрэдна ў тэксце кнтрольнай работы так: [1, с.4; або: 2, с.35].

Калі кантрольная не залічана, то неабходна уважліва азнаёміцца з заўвагамі і парадамі рэцэнзента і, ўлічваючы іх, выканаць заданне паўторна. Новы варыянт высылаецца ў ВНУ разам з незалічанай кантрольнай. Кансультацыю па напісанні кантрольнай работы і ўвогуле па падрыхтоўцы да экзамену можна атрымаць на кафедры гуманітарных дысцыплін, у выкладчыка, які вядзе заняткі па дысцыпліне.

Тэма кантрольнай работы вызначаецца па пачатковай літары прозвішча студэнта. З названых тэм студэнт выбірае адну.

Пачатковая літара прозвішча

Нумар тэмы

А; В; Е

1; 9; 18

Р; Б; Т

2; 10; 19

Ж; Н; Щ

3; 11; 20

У; Э; Г

4; 12; 21

З; И; О

5; 13; 22

Ю; Д; Л

6; 14; 23

Ф; Ш; К

7; 15; 24

Ц; Ч ;Я

8; 16; 25

Х; С; М; П

9; 17; 26