- •Кароткі канспект лекцый Па гісторыі дзяржавы і права беларусі ўводзіны
- •1. Прадмет I задачы гiсторыi дзяржавы I права Беларусi
- •2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходне-славянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •7. Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага
- •8. Палітычны лад вкл
- •9. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай
- •10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі
- •11. Крыніцы права феадальнай Беларусі
- •12. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •13. Статуты Вялікага Княства Літоўскага
- •14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
- •15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •16. Крымінальнае права Беларусі ў XVI ст.
- •17. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага Княства Літоўскага
- •18. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •19. Працэсуальнае права Вялікага Княства Літоўскага
- •20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •21. Акт «Ураўнаванне правоў Вялікага Княства і Кароны» 1697 г. І «Літоўская пастанова» 1700 г.
- •22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіраваннЯ Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.
- •23. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.
- •24. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
- •25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •26. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •27. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне Літоўска-Беларускай сСр
- •29. Другое абвяшчэнне ссрб
- •30. Узаемаадносіны ссрб і рсфср. Уваходжанне Беларусі ў склад ссср
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •32. Развіццё права ў Беларускай сср у 20—30-я гг. XX ст.
- •33. Канстытуцыі Беларускай сср 1927 і 1937 гг.
- •34. Судовыя органы Беларусі ў 20–30-я гг. XX ст.
- •35. Землi Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднаннЕ Заходняй Беларусі з бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у гады Вялікай Айчыннай вайны
- •38. Права ў гады вайны
- •39. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •41. Развіццё права Беларускай сср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
- •43. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай Рэспублікі Беларусь (90-я гг. XX ст. – пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расiйскай iнтэграцыі
9. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай
10 студзеня 1569 г. пачаў работу Люблінскі сойм, які працягваўся амаль шэсць драматычных месяцаў. Кожны бок ставіў свае ўмовы уніі.
Ліцвінскі праект аб’яднання дзвюх дзяржаў быў такім: агульны ўладар, які захоўваў тытул вялікага князя літоўскага; агульныя соймы вырашаюць толькі справы абедзвюх дзяржаў; на Літве працягваюць дзейнічаць свае вальныя соймы і павятовыя соймікі; пры ўладары знаходзіцца і ліцвінская рада, а ў Княстве застаецца вялікакняжацкая рада.
Умовы польскага боку былі наступнымі: Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае злучаюцца ў адну дзяржаву з адным уладаром – польскім каралём, якога абіраюць палякі і ліцвіны ў Польшчы, адным соймам, адной агульнай пячаткай, адным сенатам, адным войскам, адной манетай — словам, ад Княства не павінна застацца і назвы.
Зразумела, што ліцвіны не прынялі польскі праект уніі. Не аднойчы прадстаўнікі Вялікага княства Літоўскага паўтаралі, што яны будуць абараняць сваю дзяржаву, якая не саступае Кароне і другім хрысціянскім краінам. Больш таго, калі паслы Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін.
I тут польскі бок — юрыдычны саюзнік, звязаны з Княствам персанальнай уніяй, — пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ, польскія феадалы дамагліся ад Жыгімонта Аўгуста здрады інтарэсам Княства. Апошняя заключалася ў тым, што кароль польскі і вялікі князь літоўскі 5 сакавіка 1569 г. выдалі незаконны акт аб аддзяленні ад Вялікага княства Літоўскага Падляшскай зямлі (ваяводства) з гарадамі Драгічынам, Мельнікам, Бельскам і інш. і далучэнні яе да Польшчы. Феадалам і службовым асобам Падляшша было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Кароне. Калі гэты захопніцкі акт не атрымаў належнага адпору, Жыгімонт Аўгуст далучыў да Польшчы і ўкраінскія землі — Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. 3 юрыдычнага боку акты аб далучэнні беларускіх і ўкраінскіх зямель да Польшчы былі незаконныя і належала лічыць, што яны не маюць сілы. Паводле заканадаўства Вялікага княства Літоўскага вялікі князь, уступаючы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць згодна з дзяржаўнымі законамі. Адпаведна з параграфамі 12 і 15 прывілея 1492 г. і артыкуламі 1, 2, 12 раздела II Статута ВКЛ 1566 г. вялікі князь не меў права памяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды рады і сойма. У артыкуле 4 таго ж раздзела проста ўстанаўлівалася забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюдь нормы Статута.
Таму акты аб аддзяленні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх зямель, выдадзеныя ў Любліне, належала прызнаць несапраўднымі. Апошняя выснова пацвярджаецца і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 снежня 1568 г., дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. Дакументы аб аддзяленні зямель не былі замацаваныя пячаткай Княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Але мы павінны адзначыць: нягледзячы на незаконныя акты па далучэнню часткі зямель ВКЛ да Кароны, сітуацыя складалася такая, што вялікакняжацкі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай перш за ўсё таму, што на значнай частцы Княства гаспадарыла маскоўскае войска і самастойна весці вайну ў яго не было сілы. У такім становішчы прадстаўнікі ВКЛ вымушаны былі вярнуцца за стол перамоў з Польшчай. Агульны сойм зноў распачаў работу.
1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі.
Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілея-дагавора. Галоўная ідэя прывілея зафіксавана ў яго трэцім параграфе: «3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабой адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз’ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву».
Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, які мог збірацца на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны, так і для Княства не прадугледжвалася. Манарх бачыўся агульным: «над абодвума народамі будзе панаваць адзін кароль, абіраемы супольнымі галасамі Польшчы і Літвы».
Аднак трэба заўважыць, што тытул вялікага князя захоўваўся. Так, у зацверджаным акце гаворыцца: «...Новы гаспадар пры выбранні і каранацыі павінен аб’яўляцца каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Жмудскім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім, Інфляндскім... Выбранне і ўзвядзенне князя на прастол Вялікага княства Літоўскага, якое да гэтага часу праводзілася асобна, павінна спыніцца»1.
Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў аднаго з бакоў, павінны былі быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытанні: Статуты і ўсе якія бы то ні былі пастановы, ухваленыя ў Літве супраць польскага народа па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі маёнткаў у Літве, надалей не павінны былі дзейнічаць. Дазвалялася набываць маёнткі і валодаць імі палякам у Літве, а літоўцам у Польшчы.
Такім чынам, Люблінскі акт павінен быў выклікаць і некаторыя змены ў заканадаўстве Княства. Разам з тым Княству Люблінскім актам не адводзілася роля польскай каланіяльнай ускраіны. Тут захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадаўства і судовая арганізацыя, назва дзяржавы «Вялікае княства Літоўскае» і дзяржаўная пячатка, а таксама войска.
