Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kratkij_konspekt_lekcij.doc
Скачиваний:
58
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
781.31 Кб
Скачать

31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі

Кіраўніцтвам рэспублікі ўзнімалася пытанне аб урэзанасці тэрыторыі Беларусі, якая складалася фактычна з шасці паветаў (плошча 52,3 тыс. кв. км, насельніцтва 1544 тыс. чалавек): Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага (з 1923 г. Чэрвеньскага), Мазырскага, Мінскага і Слуцкага. 3 16 студзеня 1919 г. Віцебская, Магілёўская і заходнія паветы Смаленскай губерні, як ужо адзначалася, былі далучаны да РСФСР. Тэрыторыя ж Заходняй Беларусі на аснове Рыжскага мірнага дагавора адышла да Польшчы.

Летам 1921 г. ва ўрадзе РСФСР абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні адзінага эканамічнага раёна ў складзе Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай, Бранскай губерняў і ССРБ з цэнтрам у Смаленску. Урад Беларусі прапанаваў свой праект стварэння адзінага эканамічнага раёна шляхам пашырэння тэрыторыі рэспублікі за кошт уключэння ў яе склад земляў з пераважна беларускім насельніцтвам.

У снежні 1923 г. Прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў склад спецыяльнай камісіі, якая разглядала матэрыялы па кожнаму павету аб мэтазгоднасці іх уваходжання ў склад Беларусі. Пры вырашэнні пытання кіраваліся менавіта прынцыпам перавагі беларускага насельніцтва. 4 лютага 1924 г. Прэзідыум УЦВК РСФСР зацвердзіў рашэнне камісіі аб змяненні граніц, а 7 сакавіка 1924 г. Прэзідыум ЦВК СССР прыняў пастанову аб аб’яднанні ў складзе БССР усіх тэрыторый з большасцю беларускага насельніцтва.

У выніку першага ўзбуйнення БССР у яе склад былі вернуты: Віцебскі, Полацкі, Сенненскі, Суражскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Аршанскі паветы Віцебскай губерні, у складзе РСФСР засталіся Себежскі, Невельскі, Веліжскі паветы; Клімавіцкі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Магілёўскі, Чэрыкаўскі, Чавускі паветы Гомельскай губерні (у красавіку 1919 г. Магілёўская губерня была ператворана ў Гомельскую), у складзе РСФСР засталіся Гомельскі і Рэчыцкі паветы; 18 валасцей Горацкага і Мсці­слаўскага паветаў Смаленскай губерні. VI Усебеларускі з’езд Саветаў, які адбыўся 13–16 сакавіка 1924 г. і ўвайшоў у гісторыю як з’езд першага ўзбуйнення БССР, замацаваў пашырэнне рэспублікі.

Тэрыторыя Беларускай ССР павялічылася больш чым у 2 разы (110,5 тыс. кв. км), а колькасць насельніцтва ўзрасла да 4,2 млн чалавек. Віцебская губерня была ліквідавана. Другая сесія ЦВК БССР 6-га склікання (17 ліпеня 1924 г.) адмяніла ранейшае і ўвяла новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне на акругі, раёны, сельсаветы. Было створана 10 акруг (Аршанская, Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Магілёўская, Мазырская, Мінская, Полацкая, Слуцкая), якія аб’ядноўвалі 100 раёнаў і 202 сельсаветы.

Са снежня 1926 г. Прэзідыум УЦВК выдаў пастанову аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, якія былі перайменаваны ў акругі. Гомельская губерня была ліквідавана. Тэрыторыя БССР складала цяпер 125,8 тыс. кв. км, а насельніцтва — 5 млн чалавек.

9 чэрвеня 1927 г. былі ліквідаваны Барысаўская, Калінін­ская, Рэчыцкая і Слуцкія акругі, а 26 ліпеня 1930 г. — апош­нія восем акруг. На тэрыторыі БССР засталося толькі раён­нае дзяленне.

15 студзеня 1938 г. у рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне: Вiцебская вобласць уключала ў сябе 20 раёнаў, Гомельская — 14, Магілёўская — 21, Мінская — 20, Палеская — 15 раёнаў.