- •Кароткі канспект лекцый Па гісторыі дзяржавы і права беларусі ўводзіны
- •1. Прадмет I задачы гiсторыi дзяржавы I права Беларусi
- •2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходне-славянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •7. Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага
- •8. Палітычны лад вкл
- •9. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай
- •10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі
- •11. Крыніцы права феадальнай Беларусі
- •12. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •13. Статуты Вялікага Княства Літоўскага
- •14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
- •15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •16. Крымінальнае права Беларусі ў XVI ст.
- •17. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага Княства Літоўскага
- •18. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •19. Працэсуальнае права Вялікага Княства Літоўскага
- •20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •21. Акт «Ураўнаванне правоў Вялікага Княства і Кароны» 1697 г. І «Літоўская пастанова» 1700 г.
- •22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіраваннЯ Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.
- •23. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.
- •24. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
- •25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •26. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •27. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне Літоўска-Беларускай сСр
- •29. Другое абвяшчэнне ссрб
- •30. Узаемаадносіны ссрб і рсфср. Уваходжанне Беларусі ў склад ссср
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •32. Развіццё права ў Беларускай сср у 20—30-я гг. XX ст.
- •33. Канстытуцыі Беларускай сср 1927 і 1937 гг.
- •34. Судовыя органы Беларусі ў 20–30-я гг. XX ст.
- •35. Землi Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднаннЕ Заходняй Беларусі з бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у гады Вялікай Айчыннай вайны
- •38. Права ў гады вайны
- •39. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •41. Развіццё права Беларускай сср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
- •43. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай Рэспублікі Беларусь (90-я гг. XX ст. – пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расiйскай iнтэграцыі
30. Узаемаадносіны ссрб і рсфср. Уваходжанне Беларусі ў склад ссср
1 чэрвеня 1919 г. УЦВК РСФСР з мэтай аб’яднання намаганняў усіх савецкіх рэспублік ва ўмовах грамадзянскай вайны прыняў Дэкрэт аб стварэнні ваеннага саюза рэспублік. Прызнавалася неабходным правесці цеснае аб’яднанне ваеннай арганізацыі і ваеннага камандавання, саветаў народнай гаспадаркі, чыгуначнага кіравання і гаспадаркі, фінансаў, камісарыятаў працы Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі і Крыма з тым, каб кіраўніцтва гэтымі галінамі было сканцэнтравана ў руках адзіных калегій.
Пасля другога абвяшчэння ССРБ актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў улады і кіравання: Усебеларускага з’езда Саветаў, Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і яго прэзідыума, а таксама створанага 18 снежня 1920 г. на першай сесіі ЦВК ССРБ Савета Народных Камісараў, які ўзначальваў старшыня ЦВК А.Р. Чарвякоў (з 1923 г. Я.А. Адамовіч). СНК прымаў меры па аднаўленню прамысловасці і сельскай гаспадаркі, рзалізацыі праграмы пераходу да новай эканамічнай палітыкі, удзяляў увагу народнай асвеце, падрыхтоўцы кадраў, стабілізацыі становішча, умацаванню савецкай улады і г. д.
У полі зроку кіраўніцтва рэспублікі ў гэты час знаходзіліся і пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю краіны. Не задавальняючыся становішчам «малодшага брата» ў адносінах да РСФСР, аб чым было прама заяўлена на I Усебеларускім з’ездзе Саветаў у Дэкларацыі «Аб устанаўленні цеснай федэратыўнай сувязі паміж ССРБ і РСФСР», рэспубліка пачала заяўляць аб сабе як аб самастойнай дзяржаве.
Якасна новыя ўзаемаадносіны ССРБ з РСФСР заканадаўча замацаваў Саюзны рабоча-сялянскі дагавор ад 16 студзеня 1921 г., ратыфікаваны УЦВК РСФСР і ЦВК ССРБ у ліпені 1921 г. У ім прызнаваліся «незалежнасць і суверэннасць кожнага з дагаворных бакоў», падкрэслівалася, што «з самога факта ранейшай прыналежнасці тэрыторыі ССРБ да былой Расійскай імперыі для ССРБ не вынікае ніякіх абавязацельстваў у адносінах да каго б там ні было», і гаварылася, што з мэтай ваеннага і гаспадарчага саюза ўрады абедзвюх рэспублік аб’яўляюць аб аб’яднанні наркаматаў ваенных і марскіх спраў; знешняга гандлю; фінансаў; працы; шляхоў зносін; пошты і тэлеграфа. Аб’яднаныя наркаматы ўваходзілі ў склад урада РСФСР, кіраўніцтва імі ажыццяўлялася праз Усерасійскі з’езд Саветаў і УЦВК, а ў СНК ССРБ яны мелі сваіх упаўнаважаных. Дагавор сведчыў пра пашырэнне паўнамоцтваў Беларусі, у ім былі ўдакладнены ўзаемаадносіны рэспублік, і з гэтага часу толькі па пэўных колах пытанняў, звязаных з дзейнасцю аб’яднаных наркаматаў, пераважалі паўнамоцтвы РСФСР. Пра працэс пашырэння паўнамоцтваў рэспублікі сведчаць і дапаўненні да гэтага дагавора, уведзеныя Дэкрэтам ЦВК ССРБ ад 24 студзеня 1922 г., у якім зазначалася, што пастановы і распараджэнні аб’яднаных наркаматаў абавязковыя для рэспублікі ў тым выпадку, калі пацверджаны ўладнымі органамі Беларусі.
У жніўні 1922 г. ЦК РКП(б) стварыў спецыяльную камісію па падрыхтоўцы праекта дагавора аб узаемаадносінах савецкіх рэспублік. У яе ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх рэспублік, у тым ліку і Беларусі. Падрыхтаваны Сталіным так званы праект «аўтанамізацыі», сутнасцю якога з’яўлялася ўваходжанне рэспублік у склад РСФСР на правах аўтаноміі, быў па ініцыятыве У.І. Леніна раскрытыкаваны на пасяджэнні ЦК РКП(б). У адпаведнасці з яго прапановамі была прынята рэзалюцыя з новым праектам дзяржаўнага аб’яднання савецкіх рэспублік, у аснову якога былі пакладзены прынцыпы раўнапраўя і добраахвотнасці.
14 снежня 1922 г. Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў пастанову аб неабходнасці аб’яднання з РСФСР на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных і палітычных сувязей рэспублік.
30 снежня I з’езд Саветаў СССР у асноўным зацвердзіў праекты Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР, якія з прычыны іх надзвычайнай важнасці перадаваліся на дадатковы разгляд рэспублік. У студзені 1924 г. V Усебеларускі з’езд Саветаў адобрыў праект Канстытуцыі СССР, якая была зацверджана 31 студзеня 1924 г. на II Усесаюзным з’ездзе Саветаў.
У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР), як і іншыя савецкія рэспублікі, перадала частку сваіх паўнамоцтваў СССР. Пералік пытанняў, вырашэнне якіх уваходзіла ў кампетэнцыю Саюза ССР, быў даволі шырокім: прадстаўніцтва ў міжнародных зносінах, заключэнне дагавораў з іншымі дзяржавамі, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэспублікамі, кіраўніцтва і ўстанаўленне сістэмы ўнутранага гандлю, распрацоўка асноў агульнага плана ўсёй народнай гаспадаркі, вырашэнне спрэчных пытанняў паміж рэспублікамі і інш.
Такім чынам, згодна з Асноўным Законам суверэнітэт саюзных рэспублік быў абмежаваны толькі ў выпадках, указаных Канстытуцыяй СССР; пры вырашэнні астатніх пытанняў рэспублікі маглі дзейнічаць самастойна (арт. 3).
