Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kratkij_konspekt_lekcij.doc
Скачиваний:
58
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
781.31 Кб
Скачать

37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у гады Вялікай Айчыннай вайны

25 чэрвеня 1941 г., калі нямецкія войскі набліжаліся да Мінска, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў у Магілёў, затым у Гомель, пасля акупацыі ўсёй тэрыторыі Беларусі эвакуіраваўся ў г. Арол, а затым — у Маскву. Але і ва ўмовах эвакуацыі ён працягваў выконваць функцыі дзяржаўнай улады рэспублікі, выдаваў указы аб аб’яднанні наркаматаў, назначэнні, перамяшчэнні народных каміса­раў і членаў урада БССР, прадаўжэнні паўнамоцтваў органаў улады і г. д.

У чэрвені 1942 г. тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР першага склікання скончыўся, але з улікам ваеннага становішча ён штогод адтэрміноўваў выбары і прадаўжаў свае паўнамоцтвы да 1945 г.

Пасля вызвалення Гомеля Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў з Масквы ў гэты абласны цэнтр, а 14 лю­­та­га 1944 г. быў выдадзены ўказ аб скліканні шостай сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, першай за час вайны.

На сесіі быў абмеркаваны і зацверджаны дзяржаўны бюджэт рэспублікі на 1944 г., а таксама справаздача аб выкананні бюджэту за 1940–1941 гг., прынята рашэнне аб утварэнні двух наркаматаў БССР — замежных спраў і абароны. Былі таксама зацверджаны указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета, прынятыя паміж пятай і шостай сесіямі.

Дзейнасць Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР пасля сесіі актывізавалася. Акрамя вырашэння пытанняў аб зменах у сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання рэспублікі, назначэння і вызвалення наркамаў Прэзідыум разглядаў і іншыя пытанні, у прыватнасці, 21 красавіка 1944 г. ён разгледзеў пытанне аб памілаванні грамадзян, асуджаных судовымі органамі БССР.

Аднаўленне мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання мела некаторыя асаблівасці. Справа ў тым, што ўмовы ваеннага часу, прызыў большасці дэпутатаў у армію не дазвалялі склікаць сесіі абласных Саветаў. Па гэтай прычыне склад выканаўчых камітэтаў абласных Саветаў зацвярджаўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР.

Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прымаў у гэты час шэраг нарматыўных актаў па арганізацыі дзейнасці органаў улады і кіравання ва ўмовах пераходу да міру.

Дзейнасць Саўнаркама рэспублікі ў пачатку вайны вызначалася арганізацыйна-гаспадарчымі задачамі, звязанымі з перабудовай работы прамысловасці і транспарту на ваен­ны лад, эвакуацыяй насельніцтва і матэрыяльных сродкаў у глыбокі савецкі тыл.

Дзейнасць беларускага ўрада не спынялася і ва ўмовах эвакуацыі. 3 мэтай наладжвання і ўмацавання сувязі з грамадзянамі БССР, якія знаходзіліся ў тыле, і паляпшэння работы сярод іх урад у красавіку 1942 г. арганізаваў аддзел па рабоце сярод эвакуіраванага з Беларусі насельніцтва.

Пасля ўваходжання часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі СНК БССР разгарнуў работу па арганізацыі дзейнасці органаў кіравання і аднаўленню разбуранай гаспадаркі ў вызваленых раёнах рэспублікі.

На працягу 1943–1945 гг. урад Беларусі разгледзеў шырокае кола пытанняў аб узнаўленні дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, гаспадарчых і культурных устаноў, ліквідацыі вынікаў акупацыі і г. д. Напрыклад, калі ў 1943 г. ён прыняў 276 пастаноў і распараджэнняў, у 1944 г. – 990, то ў 1945 г. — каля 2 тыс. Акрамя таго, урад накіроўваў і пастаянна кантраляваў дзейнасць наркаматаў і выканкамаў мясцовых Саветаў, у сувязі з чым да 1944 г. на вызваленай ад акупантаў тэрыторыі пачалі дзейнічаць амаль усе цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання і гаспадарчыя органы, выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў.

У лістападзе 1943 г. упершыню за ваенныя гады пачалася работа па складанню народнагаспадарчага плана і дзяржаўнага бюджэту рэспублікі на 1944 г. У жніўні 1945 г. ЦК КП(б)Б і СНК разгледзелі першы пасляваенны пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі БССР.