- •Кароткі канспект лекцый Па гісторыі дзяржавы і права беларусі ўводзіны
- •1. Прадмет I задачы гiсторыi дзяржавы I права Беларусi
- •2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходне-славянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •7. Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага
- •8. Палітычны лад вкл
- •9. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай
- •10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі
- •11. Крыніцы права феадальнай Беларусі
- •12. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •13. Статуты Вялікага Княства Літоўскага
- •14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
- •15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •16. Крымінальнае права Беларусі ў XVI ст.
- •17. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага Княства Літоўскага
- •18. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •19. Працэсуальнае права Вялікага Княства Літоўскага
- •20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •21. Акт «Ураўнаванне правоў Вялікага Княства і Кароны» 1697 г. І «Літоўская пастанова» 1700 г.
- •22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіраваннЯ Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.
- •23. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.
- •24. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
- •25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •26. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •27. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне Літоўска-Беларускай сСр
- •29. Другое абвяшчэнне ссрб
- •30. Узаемаадносіны ссрб і рсфср. Уваходжанне Беларусі ў склад ссср
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •32. Развіццё права ў Беларускай сср у 20—30-я гг. XX ст.
- •33. Канстытуцыі Беларускай сср 1927 і 1937 гг.
- •34. Судовыя органы Беларусі ў 20–30-я гг. XX ст.
- •35. Землi Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднаннЕ Заходняй Беларусі з бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у гады Вялікай Айчыннай вайны
- •38. Права ў гады вайны
- •39. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •41. Развіццё права Беларускай сср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
- •43. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай Рэспублікі Беларусь (90-я гг. XX ст. – пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расiйскай iнтэграцыі
28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне Літоўска-Беларускай сСр
У сярэдзіне лютага 1919 г. Чырвоная Армія замацавалася на лініі Вільня — Ліда — Слонім — Агінскі канал — Сарны. Такім чынам, амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі аднавілася савецкая ўлада. Пры гэтым праблема беларускай дзяржаўнасці яшчэ больш абвастралася ў сувязі з развязваннем грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыяй у Савецкай Расіі.
Аналізуючы палітыку ЦК РКП(б) у адносінах да працэсу самавызначэння Беларусі ў канцы 1918 — пачатку 1919 г. можна пагадзіцца з акадэмікам І.М. Ігнаценкам, які прыйшоў да наступнага вываду: «Ваенна-палітычнае становішча патрабавала ўтварэння БССР, каб зачыніць тым самым акно для пранікнення імперыялістычных сіл непасрэдна на тэрыторыю Расіі. ЦК РКП(б) меркаваў, што ўтварэнне БССР менавіта ў гэты час будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднага становішча Савецкай краіны, абароне рэвалюцыі і савецкай улады».
У кіруючых колах Савецкай Расіі, Аблвыканкамзаха і беларускіх камуністычных секцыях погляды на перспектывы дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі былі рознымі. У кіраўніцтве Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Аблвыканкамзаха лічылі, што Беларусь павінна ўваходзіць у склад РСФСР у якасці яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай гаспадарчай адзінкі. Кіраўнікі Цэнтральнага бюро (ЦБ) беларускіх секцый пры РКП(б) і Белнацкама пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР выступалі за тое, каб Беларусь увайшла ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Лідэры БНР, якія адстойвалі поўны суверэнітэт Беларусі, цяпер апынуліся ў эміграцыі і фактычна сышлі з палітычнай сцэны.
24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб абвяшчэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). Пленум даручыў Паўночна-Заходняму абкаму разгарнуць падрыхтоўчую работу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўніцтву на Беларусі.
30 снежня 1918 г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэнні ССРБ і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) склікаў VI Паўночна-Заходнюю абласную канферэнцыю РКП(б), якая і прыняла рэзалюцыю аб абвяшчэнні ССРБ. У склад ССРБ уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. Паўночна-Заходняя арганізацыя РКП(б) была перайменавана ў КП(б)Б і заставалася, як i ўсе iншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, састаўной часткай РКП(б). Гэта канферэнцыя аб’явіла сябе і з’ездам КП(б) Б.
ЦК КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам беларускіх камуністычных секцый вызначыла персанальны склад Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале з Дз.Ф. Жылуновічам.
1 студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне ССРБ і асноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся ўлада перадавалася Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі абвяшчаліся ўласнасцю народа. Усе законы, дагаворы, пастановы, загады і распараджэнні «як Рады і яе слуг, так таксама і нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх акупацыйных улад лічацца несапраўднымі».
5 студзеня 1919 г. сталіцай ССРБ стаў Мінск, куды пераехаў і Часовы ўрад.
3 прававога пункту гледжання працэдура ўтварэння дзяржавы і яе ўладных органаў на аснове рашэння парторганаў можа лічыцца нелегітымнай. Аднак на тым этапе РКП(б) праз Саветы ўжо ажыццяўляла ўсе ўладныя функцыі і такія рашэнні не толькі мелі юрыдычную сілу, але і станавіліся нормай.
Задачу ж надання легітымнасці гэтым актам павінен быў вырашыць Усебеларускі з’езд Саветаў, на якім меркавалася прыняць Канстытуцыю рэспублікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК.
Аднак у перыяд падрыхтоўкі з’езда, 16 студзеня 1919 г., ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў і аб’яднанні часткі ССРБ, што засталася, з Літоўскай ССР. У рашэнні было запісана: «ЦК лічыць гэта рашэнне найбольш адпавядаючым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан’юнктуры».
У снежні 1918 г. Ю. Пілсудскі заявіў, што польская дзяржава будзе аднаўляцца ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г., а гэта значыць, што ў яе склад павінны ўвайсці беларускія і літоўскія землі.
Рашэнне, прынятае ЦК РКП(б), і асабіста У.І. Леніным, 16 студзеня 1919 г., было выклікана імкненнем захаваць РСФСР як дзяржаву і як правобраз будучай сусветнай Рэспублікі Саветаў. Адсюль і ленінскія пасылкі аб інтэрнацыянальным абавязку працоўных Беларусі змякчыць удар імперыялiзму па РСФСР і яго ідэя стварэння Літоўска-Беларускай ССР, прызванай, як меркавалася, стаць дзяржавай-буферам паміж буржуазнай Польшчай і Савецкай Расіяй, прадухіліць адкрытую вайну памiж iмi. Жадаючы адстаяць цэласнасць тэрыторыі Беларусі, ЦК КП(б)Б для перагавораў аб межах накіраваў у Маскву членаў ЦБ Р.В. Пікеля і І.І. Райнгольда. 31 студзеня 1919 г. яны далажылі: «Свярдлоў сказаў нам, што ЦК прыняў рашэнне адзінагалосна і іншае рашэнне немагчыма» (маецца на ўвазе рашэнне аб тэрыторыі, якая адышла да Расіі).
Захаваўся пратакольны запіс сустрэчы Р.В. Пікеля і І.І. Райнгольда з У.І. Леніным. Выслухаўшы іх, старшыня СНК РСФСР адказаў, што рэспубліка буферная і патрэбна пастолькі, паколькі мяжуе з іншымі краінамі. Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерні не мяжуюць з іншымі краінамі, таму іх можна выключыць са складу Беларусі.
Такім чынам, у інтарэсах сусветнай пралетарскай рэвалюцыі (як аказалася, уяўнай) было спынена нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі.
2–3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з’езд Саветаў у складзе 230 дэлегатаў, на якім Я.М. Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыума УЦВК ад 31 студзеня 1919 г. «Аб прызнанні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі». Тут жа па прапанове Я.М. Свярдлова было прынята рашэнне аб аб’яднанні ССРБ з Літоўскай ССР.
Акрамя таго, з’езд прыняў Канстытуцыю ССРБ, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918 г. і зыходзячы з прынцыпу «класавай дэмакратыі» дэкларавала правы працоўнага і эксплуатуемага народа, вызначала структуру органаў улады і кіравання.
Згодна з арт. 6 Канстытуцыі, вышэйшым органам улады ў ССРБ аб’яўляўся Усебеларускі з’езд Саветаў, а ў перыяд паміж з’ездамі — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК), які выбіраўся з’ездам. ЦВК з’яўляўся вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам ССРБ (арт. 23). Функцыі ўрада ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, які фарміраваўся ЦВК (арт. 27, 29). У адрозненне ад Канстытуцыі РСФСР Канстытуцыя ССРБ не прадугледжвала стварэння СНК. Такая структура была ўзята ад Заходняй вобласці. Гэта гаворыць пра тое, што Беларусь па-ранейшаму жадалі разглядаць як адміністрацыйную адзінку РСФСР.
Ядро Вялікага прэзідыума склалі былыя «абласнікі» пад кіраўніцтвам А.Ф. Мяснікова.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што калі б не было БНР, то не існавала б і БССР. У прыватнасці, прафесар Л. Лойка піша: «...Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць».
27 лютага 1919 г. адбылося аб’яднанне Літвы і Беларусі ў адзіную Літоўска-Беларускую ССР. Старшынёй ЦВК новай дзяржаўнай структуры са сталіцай ў Вільні стаў К.Г. Цыхоўскі, а СНК узначаліў В.С. Міцкявічус-Капсукас. Літоўска-Беларуская ССР аб’яднала Мінскую, Гродзенскую, Віленскую, Ковенскую і частку Сувалкаўскай губерні з насельніцтвам больш за 4 млн чалавек. У жніўні 1919 г. яе тэрыторыя поўнасцю была акупіравана польскімі войскамі.
Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920 г., калі адбылося другое абвяшчэнне ССРБ.
