- •Кароткі канспект лекцый Па гісторыі дзяржавы і права беларусі ўводзіны
- •1. Прадмет I задачы гiсторыi дзяржавы I права Беларусi
- •2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходне-славянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •7. Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага
- •8. Палітычны лад вкл
- •9. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай
- •10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі
- •11. Крыніцы права феадальнай Беларусі
- •12. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •13. Статуты Вялікага Княства Літоўскага
- •14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
- •15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •16. Крымінальнае права Беларусі ў XVI ст.
- •17. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага Княства Літоўскага
- •18. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •19. Працэсуальнае права Вялікага Княства Літоўскага
- •20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •21. Акт «Ураўнаванне правоў Вялікага Княства і Кароны» 1697 г. І «Літоўская пастанова» 1700 г.
- •22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіраваннЯ Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.
- •23. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.
- •24. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
- •25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •26. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •27. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне Літоўска-Беларускай сСр
- •29. Другое абвяшчэнне ссрб
- •30. Узаемаадносіны ссрб і рсфср. Уваходжанне Беларусі ў склад ссср
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •32. Развіццё права ў Беларускай сср у 20—30-я гг. XX ст.
- •33. Канстытуцыі Беларускай сср 1927 і 1937 гг.
- •34. Судовыя органы Беларусі ў 20–30-я гг. XX ст.
- •35. Землi Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднаннЕ Заходняй Беларусі з бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у гады Вялікай Айчыннай вайны
- •38. Права ў гады вайны
- •39. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •41. Развіццё права Беларускай сср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
- •43. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай Рэспублікі Беларусь (90-я гг. XX ст. – пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расiйскай iнтэграцыі
42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
7 кастрычніка 1977 г. Вярхоўным Саветам СССР была прынята апошняя агульнасаюзная Канстытуцыя. У сувязі з гэтым пачалася распрацоўка праектаў адпаведных рэспубліканскіх дакументаў. 14 красавіка 1978 г. на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дзевятага склікання была прынята Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР.
Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раздзелаў і 19 глаў. Першы раздзел, прысвечаны асновам грамадскага ладу і палітыкі БССР, уключаў палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, у прыватнасці аб кіруючай і накіроўваючай ролі КПСС, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-кааператыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароне сацыялістычнай Айчыны.
Другі раздзел «Дзяржава і асоба» прысвячаўся грамадзянству Беларускай ССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Абвяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллё, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі, аб’яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш.
Трэці раздзел утрымліваў палажэнні аб нацыянальна-дзяржаўнай і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будове БССР – уваходжанні рэспублікі ў склад Саюза ССР і аб паўнамоцтвах Беларускай ССР.
У чацвёртым раздзеле «Саветы народных дэпутатаў і парадак іх выбрання» замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народнага дэпутата.
Раздзел пяты змяшчаў нормы, якія вызначалі сістэму вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання БССР, – месца і ролю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэнцыю ўрада — Савета Міністраў Беларускай ССР.
У шостым раздзеле прыводзілася сістэма мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў Беларускай ССР – парадак фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкамаў.
Сёмы раздзел Канстытуцыі прысвячаўся дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту БССР.
У восьмым раздзеле «Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд» усталёўваўся парадак фарміравання судовых органаў рэспублікі, ажыццяўлення правасуддзя толькі судом, вядзення судаводства на беларускай ці рускай мове або на мове большасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, пракурорскага нагляду і падпарадкавання органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР.
Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы Беларускай ССР.
У Канстытуцыі гаварылася, што БССР з’яўляецца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыццяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі (арт. 68), аднак толькі па-за межамі пытанняў, вызначаных ў артыкуле 73 Канстытуцыі СССР, у якім у якасці галоўных былі пастаўлены пытанні нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання СССР і гаспадарча-арганізацыйныя, абароны краіны, забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, прадстаўніцтва ў міжнародных арганізацыях, агульныя, звязаныя з правядзеннем у жыццё палітыка-эканамічнай стратэгіі КПСС (прадугледжвалася стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму), а таксама пытанні распрацоўкі, зацвярджэння выканання адзінага дзяржаўнага бюджэту, кіраўніцтва грашова-крэдытнай сістэмай, узброенымі сіламі, вайны і міру і г. д. Завяршаўся пералік аб’ектаў агульнасаюзнага падпарадкавання ўказаннем на тое, што СССР ажыццяўляе кантроль за выкананнем агульнасаюзнай Канстытуцыі.
Канстытуцыю СССР 1977 г. адрознівала ад папярэдніх агульнасаюзных канстытуцый тое, што ў ёй адсутнічаў вычарпальны пералік пытанняў, якія знаходзяцца ў веданні СССР, што давала магчымасць саюзным органам пры неабходнасці дапаўняць яго. У той жа час у артыкуле 71 Канстытуцыі БССР указвалася, што «Беларуская ССР удзельнічае ў вырашэнні пытанняў, аднесеных да ведання Саюза ССР...»
У перыяд канца 1980 — пачатку 90-х гг., што атрымаў назву перабудовы, якая завяршылася спыненнем існавання Саюза ССР, у Канстытуцыю БССР 1978 г. былі ўнесены істотныя змяненні. Яе дзеянне спынілася 15 сакавіка 1994 г. пасля прыняцця на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета рэспублікі 12-га склікання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
