- •Кароткі канспект лекцый Па гісторыі дзяржавы і права беларусі ўводзіны
- •1. Прадмет I задачы гiсторыi дзяржавы I права Беларусi
- •2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходне-славянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •7. Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага
- •8. Палітычны лад вкл
- •9. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай
- •10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі
- •11. Крыніцы права феадальнай Беларусі
- •12. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •13. Статуты Вялікага Княства Літоўскага
- •14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
- •15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •16. Крымінальнае права Беларусі ў XVI ст.
- •17. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага Княства Літоўскага
- •18. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •19. Працэсуальнае права Вялікага Княства Літоўскага
- •20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •21. Акт «Ураўнаванне правоў Вялікага Княства і Кароны» 1697 г. І «Літоўская пастанова» 1700 г.
- •22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіраваннЯ Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.
- •23. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.
- •24. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
- •25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •26. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •27. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне Літоўска-Беларускай сСр
- •29. Другое абвяшчэнне ссрб
- •30. Узаемаадносіны ссрб і рсфср. Уваходжанне Беларусі ў склад ссср
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •32. Развіццё права ў Беларускай сср у 20—30-я гг. XX ст.
- •33. Канстытуцыі Беларускай сср 1927 і 1937 гг.
- •34. Судовыя органы Беларусі ў 20–30-я гг. XX ст.
- •35. Землi Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднаннЕ Заходняй Беларусі з бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у гады Вялікай Айчыннай вайны
- •38. Права ў гады вайны
- •39. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •41. Развіццё права Беларускай сср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
- •43. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай Рэспублікі Беларусь (90-я гг. XX ст. – пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расiйскай iнтэграцыі
39. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
У верасні 1946 г. Вярхоўны Савет зацвердзіў указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў БССР у Савет Міністраў БССР», аб утварэнні новых саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў і інш.
У лютым 1947 г. на аснове новага палажэння аб выбарах прайшлі выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які сфарміраваў пастаянныя камісіі, зацвердзіў указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета, выбраў новы Прэзідыум, стварыў урад рэспублікі і Вярхоўны суд, рэдакцыйную камісію па ўнясенню змяненняў і дапаўненняў ў Канстытуцыю.
На другой сесіі Вярхоўнага Савета БССР у ліпені 1947 г. быў прыняты Закон «Аб змяненні і дапаўненні тэксту Канстытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі», у адпаведнасці з якім за вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады было замацавана права на прыняцце заканадаўства аб шлюбе і сям’і, зацвярджэнне справаздачы аб выкананні дзяржаўнага бюджэту БССР, унясенне ўдакладненняў у гарантыі правоў грамадзян на адпачынак і адукацыю. Закон дапоўніў артыкул Канстытуцыі аб раўнапраўі жанчын з мужчынамі палажэннем аб дзяржаўнай дапамозе мнагадзетным і адзінокім маці.
Актыўную работу праводзіў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР з 1946 па 1955 г. Ён кіраваў арганізацыйна-масавай работай мясцовых Саветаў, зацвярджаў палажэнні аб выбарах, прымаў указы аб парадку іх правядзення, вырашаў пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў рэспубліцы, ратыфікаваў міжнародныя дагаворы, вырашаў міжнародна-прававыя пытанні, ажыццяўляў нарматворчую дзейнасць. Так, 25 снежня 1951 г. ён прымае Указ «Аб Дзяржаўным сцягу Беларускай ССР», а 24 верасня 1955 г. – Указ «Аб Дзяржаўным гімне Беларускай ССР».
Пасля XX з’езда КПСС актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Прэзідыум Вярхоўнага Савета стаў склікаць сесіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі — не радзей за 2 разы ў год. У заканадаўчай дзейнасці Вярхоўнага Савета БССР стала выяўляцца агульнасаюзная тэндэнцыя пашырэння правоў саюзных рзспублік у вырашэнні пытанняў гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва.
У наступныя гады развіваецца кантрольна-наглядная і распарадчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР, з’яўляюцца новыя камісіі: заканадаўчых прапаноў, па замежных справах, мандатная. У 1957 г. пачынае дзейнічаць камісія па народнай адукацыі і культурна-асветнiцкай рабоце, па ахове здароўя і сацыяльнаму забеспячэнню, жыллёваму будаўніцтву, сельскай гаспадарцы. У 1960 г. было зацверджана Палажэнне аб пастаянных камісіях Вярхоўнага Савета, у адпаведнасці з якім вызначаны два галоўныя напрамкі іх дзейнасці: падрыхтоўка законапраектаў і кантроль за выкананнем законаў і іх эфектыўнасцю. Да 1969 г. колькасць камісій узрасла да 15.
У 1957 г. у сувязі з прыняццем агульнасаюзных законаў былі ўнесены змяненні ў артыкул 19 Канстытуцыі БССР. Да кампетэнцыі рэспублікі было аднесена ўстанаўленне абласнога дзялення БССР, кіраўніцтва дарожным будаўніцтвам, транспартам і прадпрыемствамі сувязі рэспубліканскага значэння, а таксама прыняцце заканадаўства аб судовым ладзе i судаводстве, грамадзянскага і крымінальнага заканадаўства.
Знікла дробязная апека рэспублік з боку СССР у пытаннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, у справе рэгулявання рэспубліканскіх бюджэтных сродкаў, была зменена практыка планавання ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці.
Усё гэта выклікала рост актыўнасці Вярхоўнага Савета БССР у галіне заканадаўчай дзейнасці. Так, з 1959 па 1967 г. ім было прынята 124 заканадаўчыя акты. У гэты перыяд ім былі прыняты законы аб ахове прыроды, аб парадку адклікання дэпутатаў Вярхоўнага Савета, абласнога, раённага, гарадскога, пасялковага і сельскага Саветаў, аб судовым ладзе, аб адвакатуры, аб парадку адклікання суддзяў і народных засядацеляў, аб змяненні сістэмы органаў кіравання, аб увядзенні ў дзеянне кодэксаў і інш.
Прыкладна ў такім жа напрамку вышэйшы орган дзяржаўнай улады працаваў да пачатку 90-х гг., гэта значыць да абвяшчэння суверэннай Рэспублікі Беларусь.
У разглядаемы перыяд у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР на кожнай сесіі Вярхоўнага Савета новага склікання фарміраваўся склад урада — Савет Міністраў БССР. Задачы па аднаўленню і далейшаму развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі абумоўлівалі вялікую арганізацыйную і нарматыўна-прававую дзейнасць урада. Гэта знайшло адлюстраванне ў пастановах Савета Міністраў БССР, колькасць якіх у 1946 г. дасягнула 2300, а ў наступныя 12 гадоў — 1500–1600.
У 1957 г. у СССР была ажыццёўлена перабудова кіравання прамысловасцю i будаўніцтвам. Замест сістэмы міністэрстваў, арганізаваных па галіноваму прынцыпу, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў.
У сувязі з праведзенай рэарганізацыяй і стварэннем Саўнаргаса ў БССР было скасавана дзевяць міністэрстваў, што прывяло да скарачэння ў складзе Савета Міністраў рэспублікі.
Саўнаргас выступаў як орган дзяржаўнага кіравання народнай гаспадаркай, надзелены пэўнымі выканаўча-распарадчымі паўнамоцтвамі. У прыватнасці, ён ажыццяўляў кіраўніцтва даручанымі яму галінамі гаспадарчага жыцця і перададзенымі ў падпарадкаванне прадпрыемствамі, будаўнічымі і іншымі арганізацыямі. Пастановы і распараджэнні Саўнаргаса БССР маглі быць зменены, скасаваны ці дапоўнены Саветам Міністраў БССР. Саўнаргас БССР з’яўляўся калегіяльным органам, а яго структурныя падраздзяленні (упраўленні і аддзелы) вырашалі ўсе пытанні на аснове адзінаначалля.
Арганізацыя кіравання народнай гаспадаркай па тэрытарыяльнаму прынцыпу праз саўнаргасы некалькі пашырыла магчымасці спецыялізацыі і кааперавання ў межах эканамічнага раёна, аднак з часам было прызнана, што такая сістэма вядзе да драблення кіравання галінамі вытворчасці па многіх эканамічных раёнах і ў сувязі з гэтым яго аслаблення. Законам СССР «Аб змяненні сістэмы органаў кіравання прамысловасцю і ператварэнні некаторых іншых органаў дзяржаўнага кіравання» ад 2 кастрычніка 1965 г. і адпаведнымі законамі саюзных рэспублік саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна-рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.
Выканаўча-распарадчая дзейнасць Савета Міністраў ажыццяўлялася праз агульнанарматыўныя прававыя акты (пастановы), а канкрэтныя пытанні, якія тычыліся асобных прадпрыемстваў і арганізацый, рэгуляваліся распараджэннямі.
Такія метады і формы дзейнасці вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання БССР функцыяніравалі да пачатку 90-х гг.
У заключэнне трэба адзначыць, што рэальная паўната ўлады на Беларусі ў разглядаемы перыяд знаходзілася ў руках бюро ЦК КПБ і яго першага сакратара. Менавіта апарат ЦК КПБ рыхтаваў праекты важнейшых рашэнняў у рэспубліцы, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў, падбіраў і прызначаў кадры для работы ў іх.
