Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kratkij_konspekt_lekcij.doc
Скачиваний:
59
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
781.31 Кб
Скачать

45. Асноўныя этапы беларуска-расiйскай iнтэграцыі

Найбольш інтэнсіўна ў 90-я гг. XX ст. развівалася эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй. Ужо ў 1992–1993 гг. паміж дзвюма дзяржавамі былі заключаны 42 пагадненні, большасць з якіх (31 пагадненне) рэгулявалі эканамічныя адносіны.

15 красавіка 1994 г. паміж Рэспублікай Беларусь і Расій­скай Федэрацыяй было падпісана Пагадненне аб утварэннi зоны свабоднага гандлю, якое, аднак, недастаткова рэгулявала пытанне ўстанаўлення мытных пошлін. Таму 6 сту­дзеня 1995 г. паміж дзвюма краінамі было заключана Пагадненне аб Мытным саюзе, адной з умоў якога было ўстанаўленне ў адносiнах з трэцiмі краiнамі аднолькавага гандлёвага рэжыму, агульных мытных тарыфаў і мер нетарыфнага рэгулявання.

Сярод палітычных умоў утварэння Мытнага саюза можна назваць дамоўленасць, згодна з якой Расія пастаўляла ў Беларусь танныя энерганосьбіты ў абмен на бясплатны транзіт расійскіх нафты і газа на Захад і бясплатнае ўтрыманне на беларускай тэрыторыі расійскіх ваенных баз.

Падпісаннем Дагавора аб Супольніцтве Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1996 г. было зацверджана імкненне беларускага і расійскага бакоў не толькі да эканамічнай, але і да палітычнай інтэграцыі.

Згодна з артыкулам 2 Дагавора Супольніцтва засноўва­лася на прынцыпах суверэннасці i раўнапраўя бакоў. Дагавор замацаваў арганізацыйную структуру Супольніцтва. Былі створаны Вышэйшы Савет, у які ўваходзiлі кіраўнікі дзяржаў i ўрадаў, кіраўнікі парламентаў; Парламенцкі сход, які фарміраваўся на парытэтнай аснове; Выканаўчы камітэт, а таксама галіновыя органы кіравання. Да функцый агульных органаў было аднесена правядзенне агульнай эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, фарміраванне адзінай нарматыўнай прававой базы, стварэнне ўмоў для ўвядзення адзiнай валюты, сумесная арганізацыя мытнай справы і інш. Аднак у Дагаворы не была размежавана кампетэнцыя гэтых органаў.

Парламенцкі сход Супольніцтва, згодна з Дагаворам, прымае мадэльныя законы і ўносіць прапановы ў органы Супольніцтва і нацыянальныя органы, гэта значыць, што дзейнасць Парламента насіла рэкамендацыйны характар.

2 красавіка 1997 г. Супольніцтва было ператворана ў Саюз Беларусі і Расіі. Дагавор і Устаў Саюза ў значнай меры паўтаралі Дагавор аб Супольніцтве. Новыя палажэнні насілі ўдакладняючы характар. Органы Супольніцтва былі ператвораны ў органы Саюза. Акты Парламента Саюза мелі статус заканадаўчых рэкамендацый. Такім чынам, рэалізацыя рашэнняў саюзных органаў станавілася магчымай толькі пасля прыняцця адпаведных законаў нацыянальнымі заканадаўчымі органамі. У 1997–1998 гг. быў сфарміраваны бюджэт Саюза, утвораны Мытны камітэт, Памежны камітэт, Камітэт па пытаннях бяспекі.

Апошнім на сёняшні дзень этапам беларуска-расійскай інтэграцыі з’явілася падпісанне 8 снежня 1999 г. Дагавора аб утварэнні Саюзнай дзяржавы. Ён, як і папярэднія, замацоўвае прынцыпы суверэннай роўнасці дзяржаў. Адначасова Дагавор замацоўвае норму аб добраахвотнай перадачы часткі паўнамоцтваў дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржаве. У выключную кампетэнцыю Саюзнай дзяржавы, у прыватнасці, уваходзіць стварэнне адзінай эканамічнай прасторы, адзінай грашова-крэдытнай, валютнай, падаткавай і цэнавай палітыкі, аб’яднанне транспартнай і энергетычнай сістэм і некаторыя іншыя.

У параўнанні з органамі Саюза ўнесены некаторыя змены ў арганізацыйную структуру Саюзнай дзяржавы. Створаны Вышэйшы Дзяржаўны Савет, кампетэнцыя якога дэтальна вызначана. Зменена структура Парламента. Ён па­дзелены на дзве палаты: Палата Саюза і Палата прадстаўнікоў. Утвораны Савет Міністраў, Суд, які прызваны забяспечваць аднастайнае тлумачэнне і прымяненне Дагавора і нарматыўных прававых актаў Саюзнай дзяржавы, Падліковая палата Саюзнай дзяржавы. Сфарміраваны Пастаянны Ка­мітэт, Палажэнне аб якім зацверджана 27 чэрвеня 2000 г. Ён прызваны забяспечыць дзейнасць Вышэйшага Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

У Дагаворы не ўзгадваецца форма Саюзнай дзяржавы, і на сённяшні дзень гэта пытанне застаецца нявырашаным.

120