- •Кароткі канспект лекцый Па гісторыі дзяржавы і права беларусі ўводзіны
- •1. Прадмет I задачы гiсторыi дзяржавы I права Беларусi
- •2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходне-славянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •7. Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага
- •8. Палітычны лад вкл
- •9. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай
- •10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі
- •11. Крыніцы права феадальнай Беларусі
- •12. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •13. Статуты Вялікага Княства Літоўскага
- •14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
- •15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •16. Крымінальнае права Беларусі ў XVI ст.
- •17. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага Княства Літоўскага
- •18. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •19. Працэсуальнае права Вялікага Княства Літоўскага
- •20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •21. Акт «Ураўнаванне правоў Вялікага Княства і Кароны» 1697 г. І «Літоўская пастанова» 1700 г.
- •22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіраваннЯ Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.
- •23. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.
- •24. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
- •25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •26. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •27. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне Літоўска-Беларускай сСр
- •29. Другое абвяшчэнне ссрб
- •30. Узаемаадносіны ссрб і рсфср. Уваходжанне Беларусі ў склад ссср
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •32. Развіццё права ў Беларускай сср у 20—30-я гг. XX ст.
- •33. Канстытуцыі Беларускай сср 1927 і 1937 гг.
- •34. Судовыя органы Беларусі ў 20–30-я гг. XX ст.
- •35. Землi Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднаннЕ Заходняй Беларусі з бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у гады Вялікай Айчыннай вайны
- •38. Права ў гады вайны
- •39. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •41. Развіццё права Беларускай сср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
- •43. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай Рэспублікі Беларусь (90-я гг. XX ст. – пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расiйскай iнтэграцыі
23. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.
У другой палове XVI — XVIII ст. галоўнай крыніцай права ў Вялікім княстве Літоўскім з’яўляўся Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. У сувязі з тым, што пасля прыняцця Люблінскай уніі ўтварылася канфедэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая, пачалі рабіцца шматлікія спробы ўнесці ў яго змены.
Справа ў тым, што Статут 1588 г. насуперак акту Люблінскай уніі заканадаўча аформіў захаванне Вялікага княства Літоўскага як дзяржавы. Складальнікі Статута 1588 г. нібы не заўважылі ці не зразумелі акта уніі аб утварэнні Рэчы Паспалітай і ўключэнні ў яе склад ВКЛ, у якой захоўвалася патрабаванне аб унясенні паправак у некаторыя артыкулы Статута 1566 г., асабліва ў тыя, што забаранялі іншаземцам займаць пасады і набываць землі ў Вялікім княстве Літоўскім. Польская шляхта лічыла, што гэтыя артыкулы супярэчаць акту Люблінскай уніі і павінны быць скасаваны. Аднак дамаганні польскай шляхты былі адхілены, і змест Статута некаторы час заставаўся без карэнных змяненняў. Аднак з цягам часу прымаліся новыя законы, якія дапаўнялі Статут або нават уносілі ў яго змяненні. Напрыклад, калі ў 1668 г. быў выдадзены закон, па якім за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы, то нормы гэтага акта распаўсюджваліся і на тэрыторыю Княства. Па закону 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сойма і суддзямі Галоўнага трыбунала. Згодна з соймавай пастановай у канцы ХVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім у якасці дзяржаўнай замест беларускай абвяшчалася польская мова.
Важнай крыніцай права ў XVIII ст. становіцца звод законаў пад назвай «Валюміна легум» («Кніга законаў»), у якім былі сабраны соймавыя пастановы, прывілеі і іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, Вялікага княства Літоўскага і Правабярэжнай Украіны да 1793—1795 гг. Упершыню 8 тамоў «Валюміна легум», у якіх сабраны акты за 1347—1779 гг., былі выдадзены ў Варшаве ў 1732—1782 гг.
Такім чынам, у гэтым выданні былі змешчаны нарматыўныя прававыя акты, якія дзейнічалі, і тыя, што фактычна страцілі юрыдычную сілу.
Дарэчы, «Валюміна легум» — неафіцыйнае выданне і не з’яўляецца поўным зборам законаў. Побач з актамі з арыгінальных крыніц у гэты зборнік уключаны і дакументы, якія былі змешчаны ў працах асобных аўтараў. Для вывучэння гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага асаблівую каштоўнасць маюць акты «Валюміна легум» аб дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады, сацыяльна-эканамічным становішчы насельніцтва.
Значэнне крыніцы права мелі таксама акты, якія былі змешчаны ў якасці дадатку да Статута 1588 г. і выдадзены на польскай мове ў 1648, 1693, 1744 і 1786 гг. У тэксце Трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага выдання 1786 г. былі змешчаны закон аб стварэнні Галоўнага трыбунала і каментарыі да яго, алфавітна-прадметны паказальнік і некаторыя соймавыя пастановы XVIII ст.
Найбольш значныя змяненні права адносяцца да другой паловы XVIII ст., асабліва да перыяду дзейнасці чатырохгадовага сойма, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай па наказу Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. на ўключанай у склад Расіі тэрыторыі былі створаны Пскоўская і Магілёўская губерні. Устанаўлівалася, што «суд і расправа» ў гэтых землях, калі гэта тычыцца асабістых спраў, павінны разглядацца на падставе мясцовых «законаў і звычаяў і іх моваю», гэта значыць — па Статуту 1588 г. «Справы ж, што парушалі спакой і цішыню грамадзян», падлягалі разгляду ва ўстановах, «кои от власти верховной на то устроены».
Такім чынам, крыніцамі права ў Пскоўскай і Магілёўскай губернях па найбольш важных крымінальных справах, асабліва па справах аб дзяржаўных злачынствах, з’яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., «Артыкул воінскі» і іншыя акты расійскай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., а па якіх — рускае заканадаўства, не было. Указам расійскага Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Суддзі гэтых судоў выбіраліся шляхтай, якая мела не менш 10 сялян мужчынскага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш чым 20 сялян. Змяняўся час пасяджэнняў земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры восеньска-зімовыя месяцы (з 1 лістапада па 1 сакавіка). Указам Сената ад 28 жніўня 1772 г. забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі, бо «белорусское шляхетство издавна не имело сего в обыкновении».
Далучэнне ўсходніх зямель Беларусі да Расіі ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай выклікала неабходнасць унесці змены ў парадак разгляду спраў у Галоўным судзе ВКЛ (трыбунале). Згодна з соймавай пастановай 1775 г. сойм павінен быў праводзіць свае сесіі замест Вільні, Менска і Новагародка толькі ў Вільні і Гародні. Пачатак Віленскай сесіі Галоўнага суда ўстанаўліваўся 15 лістапада, Гарадзенскай — 1 мая.
Сойм Рэчы Паспалітай у 1786 г. змяніў тэрміны правядзення сесій земскіх судоў. Так, суды Менскага і Берасцейскага ваяводстваў павінны былі разглядаць справы на адной сесіі з 1 кастрычніка да 31 студзеня замест трох сесій, якія прадугледжваліся Статутам. Змяняліся тэрміны правядзення сесій земскіх судоў і ў іншых ваяводствах і паветах.
