- •Кароткі канспект лекцый Па гісторыі дзяржавы і права беларусі ўводзіны
- •1. Прадмет I задачы гiсторыi дзяржавы I права Беларусi
- •2. Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходне-славянскіх княстваў у IX — першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •7. Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага
- •8. Палітычны лад вкл
- •9. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай
- •10. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі
- •11. Крыніцы права феадальнай Беларусі
- •12. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •13. Статуты Вялікага Княства Літоўскага
- •14. Канстытуцыйнае права ў статутах вкл
- •15. Грамадзянскае права ў статутах вкл
- •16. Крымінальнае права Беларусі ў XVI ст.
- •17. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага Княства Літоўскага
- •18. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •19. Працэсуальнае права Вялікага Княства Літоўскага
- •20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •21. Акт «Ураўнаванне правоў Вялікага Княства і Кароны» 1697 г. І «Літоўская пастанова» 1700 г.
- •22. Спробы ажыццяўлення рэформ у галіне дзяржаўнага кіраваннЯ Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.
- •23. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.
- •24. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
- •25. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- •26. Судовая, земская і гарадская рэформы
- •27. Першы ўсебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •28. Абвяшчэнне ссрб. Утварэнне Літоўска-Беларускай сСр
- •29. Другое абвяшчэнне ссрб
- •30. Узаемаадносіны ссрб і рсфср. Уваходжанне Беларусі ў склад ссср
- •31. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне бсср. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- •32. Развіццё права ў Беларускай сср у 20—30-я гг. XX ст.
- •33. Канстытуцыі Беларускай сср 1927 і 1937 гг.
- •34. Судовыя органы Беларусі ў 20–30-я гг. XX ст.
- •35. Землi Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднаннЕ Заходняй Беларусі з бсср
- •36. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- •37. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у гады Вялікай Айчыннай вайны
- •38. Права ў гады вайны
- •39. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання бсср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •40. Беларуская сср на міжнароднай арэне
- •41. Развіццё права Беларускай сср у другой палове 40-х — 80-я гг. XX ст.
- •42. Канстытуцыя бсср 1978 г.
- •43. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай сср
- •44. Кадыфікацыя заканадаўства суверэннай Рэспублікі Беларусь (90-я гг. XX ст. – пачатак XXI ст.)
- •45. Асноўныя этапы беларуска-расiйскай iнтэграцыі
Кароткі канспект лекцый Па гісторыі дзяржавы і права беларусі ўводзіны
Гісторыя беларускага народа надзвычай насычана гераічнымі і драматычнымі падзеямі. Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, Беларусь не толькі зведала дабратворны ўплыў суседніх этнасаў, але шматразова з’яўлялася арэнай крывавых канфліктаў, жорсткага супрацьстаяння розных дзяржаў. Усё ж, нягледзячы ні на што, працавіты беларускі народ, актыўны стваральнік шматлікіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, унёс свой адметны ўклад у развіццё еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі.
Асабліва важкі ўклад нашых суайчыннікаў у развіццё прававой культуры і юрыдычнай думкі феадальнага грамадства. Сярод такіх сусветна вядомых помнікаў права, як Законы Хамурапі, Законы Ману, Законы дванаццаці табліц, Кодэкс Юсцініяна, Руская Праўда і інш., ганаровае месца належыць Статуту Вялікага княства Літоўскага (1588 г.). На працягу 250 гадоў ён быў дзеючым законам на тэрыторыі Беларусі і з’яўляўся асновай усёй прававой сістэмы Вялікага княства Літоўскага. Статут аказаў уплыў на прававую сістэму Расіі, Польшчы, Латвіі, Эстоніі і іншых блізкіх і далёкіх краін. Вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Беларусі не толькі дапамагае асэнсаваць пэўныя аспекты жыццядзейнасці людзей, але і ўсвядоміць уплыў некаторых гістарычных акалічнасцей як на лёс асобных пакаленняў, так і цэлых народаў.
Прадметам вывучэння гісторыі дзяржавы і права Беларусі з’яўляюцца асноўныя гістарычныя заканамернасці ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, палітычнай і прававой культуры, тыпаў і форм дзяржаўнасці і г. д. Зразумела, што гісторыя дзяржавы і права галоўнымі аб’ектамі вывучэння бачыць заканадаўства, гісторыю яго развіцця. А законы — лепшы матэрыял для вывучэння грамадска-палітычнага ладу, галін права, дзяржаўнага механізму. Вось чаму гісторыя дзяржавы і права Беларусі, якая выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах краіны, з’яўляецца адной з фундаментальных юрыдычных дысцыплін.
Адказы на пытанні, якія з’яўляюцца больш складанымі для студэнтаў, аўтарамі падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што некаторыя праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі яшчэ застаюцца недаследаванымі, многія разглядаюцца з некалькіх, часам супярэчлівых, пунктаў гледжання. У сувязі з гэтым у адказах на пытанні аўтары даюць сваё бачанне праблемы, аналізуюць погляды тых ці іншых навуковых школ, асобных вучоных.
1. Прадмет I задачы гiсторыi дзяржавы I права Беларусi
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі нашай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў.
Паколькі развіццё дзяржавы і права залежыць у першую чаргу ад эканамічнага базісу, то і перыядызацыя гісторыі дзяржавы і права грунтуецца на перыядах развіцця вытворчых адносін. Асноўным грамадска-эканамічным фармацыям адпавядаюць і пэўныя тыпы дзяржавы і права.
Зразумела, што ў чыстым выглядзе нельга выдзеліць ні рабаўладальніцкага, ні феадальнага, ні буржуазнага ладу. Эканоміка любога грамадства амаль заўсёды шматукладная. Тым часам можна выдзеліць нейкую пэўную форму грамадскіх адносін, якая з’яўляецца вядучай, галоўнай. Яна і кладзецца ў аснову таго ці іншага грамадскага ладу. Тое ж можна сказаць і аб дзяржаве і праве, якія часта спалучаюць у сабе рысы розных тыпаў, але пераважаюць звычайна рысы якога-небудзь аднаго, выключаючы, зразумела, пераходныя эпохі.
Праўда, у апошнія гады многія навукоўцы выказваюцца крытычна аб фармацыйным падыходзе пры вывучэнні гісторыі чалавецтва, а значыць, і да тыпалогіі дзяржавы і права. Яны бяруць на ўзбраенне цывілізацыйны падыход пры асвятленні названай праблемы.
Як гістарычная навука гісторыя дзяржавы і права — частка гісторыі чалавецтва, разам з тым яна з’яўляецца навукай юрыдычнай — адной з фундаментальных прававых дысцыплін. Толькі гісторыя дзяржавы і права вывучае палітычныя і прававыя інстытуты з моманту іх з’яўлення і да цяперашняга часу. Яна, такім чынам, займаецца не толькі вывучэннем права, якое дзейнічала ў мінулым, але і дзеючым зараз, прававымі галінамі і інстытутамі, якія развіваюцца.
Калі тэорыя дзяржавы і права вывучае галоўным чынам агульныя заканамернасці развіцця дзяржавы і права розных народаў, то гісторыя дзяржавы і права займаецца канкрэтнымі дзяржавамі і прававымі сістэмамі, у прыватнасці, што існавалі і існуюць на тэрыторыі нашай краіны, разглядае іх асаблівасці і характэрныя рысы. Гісторыя дзяржавы і права выкарыстоўвае абагульненні, якія робіць тэорыя дзяржавы і права, і ў той жа час даследуе, а значыць, і дае канкрэтны матэрыял для такіх абагульненняў.
Гісторыка-прававая навука прызвана несці чытачу праўдзівыя звесткі. Праўдзівасць гісторыка-прававога матэрыялу абавязкова неабходная для яго практычнага выкарыстання. Гістарычны аналіз заканадаўства неабходны і для правільнага разумення дзеючых норм права (гістарычнае тлумачэнне закона), і для крытычнай ацэнкі састарэлых норм.
Разам з тым вывучэнне гісторыі дзяржавы і права сваёй краіны беларускаму народу неабходна і для таго, каб умацаваць уласную нацыянальную годнасць, вызначыць сваё месца сярод народаў свету.
