Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
все ответы по истории книги.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
257 Кб
Скачать
☆

9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы

Пашырэнне сувязяў з Заходняй Еўропай прыводзіць да большай разнастайнасці літаратурных, багаслоўскіх твораў, якія трапляюць на Беларусь, і тут перапісваюцца, спрыяюць развіццю мастацтва аздаблення кнігі і выкарыстанню новых матэрыялаў пісьма. Пачынаючы з XV ст. побач з беларускай і царкоўнаславянскай мовамі ўсё больш значную ролю пачынаюць адыгрываць польская і лацінская мова. ХІІІ стагоддзем датуюцца першыя тэксты напісаныя на лацінскай мове – гэта граматы Міндоўга. У другой палове XVI ст. польская мова становіцца літаратурнай мовай на тэрыторыі Беларусі і Літвы, на ёй з’яўляюцца першыя ў беларускай літаратуры польскамоўныя творы У нетрах рукапіснай кнігі фармаваліся асноўныя жанры і тыпы друкаванай кнігі, кнігапісанне спрыяла распаўсюджанню і друкаваных кніг, якія маглі неаднаразова перапісвацца і суіснаваць разам. У гэты перыяд складваюцца новыя буйныя цэнтры пісьменства: Вільня, Наваградак, Лаўрышаўскі і Супрасльскі манастыры; пачынаюць фармавацца архівы, у тым ліку Архіў ВКЛ (Літоўская метрыка) і бібліятэкі (акрамя манастырскіх і царкоўных, прыватныя – вялікакняскія, магнацкія і шляхецкія). Паводле свайго прызначэння рукапісная кніга падзяляецца на:

  • кнігі богаслужбовыя;

  • чытальныя (“чэцці”)

  • свецкія (нецаркоўныя) кнігі.

Праваслаўнае богаслужэнне. Найбольш захаваліся з богаслужбовых кніг біблійныя і гімнаграфічныя кнігі. У склад біблійных кніг уваходзілі Евангелле, Апостал, Парамійнік, Псалтыр, Часоўнік, Служэбнік. У склад гімнаграфічных кніг: Мінеі, Трыёдзі, Актоіхі, Стыхірары, Ірмалоі. Сярод біблійных рукапісных кніг найбольш пашыранымі былі Евангеллі і Апосталы. Вядома некалькі дзесяткаў рукапісаў, якія датуюцца XIV–XVIII стст. Часта перапісваўся Псалтыр, які выкарыстоўваўся для навучання грамаце (пісаўся часцей на старабеларускай мове). Да вядомых помнікаў богаслужбовага назначэння, колькасць якіх у часы ВКЛ значна павялічылася, адносяцца Друцкае, Лаўрышаўскае, Мсціжскае (XIV ст.), Жыровіцкае або Евангелле Льва Сапегі (XV ст.), Шарашоўскае (XV – сярэдзіна XVI ст.), Ваўкавыскае (XV ст.), Слуцкае (XVI ст.) Евангеллі; Менскі Апракас (XIV ст.); Анежскі (Мсціслаўскі) Псалтыр (XIV ст.); “Дзесяціглаў” (XVI ст.). Усе названыя найдаўнейшыя рукапісныя кніжныя помнікі Беларусі сёння захоўваюцца на тэрыторыі Расіі, Літве і Польшчы. Акрамя службовых існавалі і тлумачальныя або вучыцельныя Евангеллі і Апосталы, у якіх змяшчаліся тлумачэнні кананічных тэкстаў Феадосія Кірскага, Грыгорыя Дваяслова і інш. Найбольшая іх колькасць датуецца ў Беларусі XVI–XVII стст., напрыклад, Тлумачальны Апостал 1595 г. (захоўваецца ў БАН Літвы), Тлумачальнае Евангелле XVII ст. Тлумачальным мог быць і Псалтыр На пачатку XVI ст. у ВКЛ з’явіўся найбольш поўны збор біблійных тэкстаў – “Десяціглаў”. Зборнік быў перапісаны і складзены Мацвеем Іванавічам Дзесятым у 1502–1507 гг. Гэта была першая створаная на тэрыторыі Беларусі славянская Біблія на царкоўнаславянскай мове (беларускія асаблівасці выключна рэдкія). Біблія Мацея Дзесятага – гэта 545 аркушаў вялікага (30,7х19,5 см) фармату. Уключае Стары і Новы Запаветы ад чатырох евангелістаў. Каліграфія “Дзясяціглава” ўражвае далікатнасцю, аздоба кнігі багатая і разнастайная: загалоўкі вяззю, выкарыстанне чырвонага, карычневага, залатога, сіняга чарнілаў, звыш 250 вялікіх ініцыялаў, 20 каляровых віньетак з распісным арнаментам. Сярод іншых богаслужбовых кніг выдзяляюцца Памінальнікі або Сінодыкі. Іх распаўсюджанне звязана з царкоўным правілам памінаць памерлых і адносіцца да самастойных зводаў, якія ўзніклі ў XV ст. Адны з самых старажытных ацалелых беларускіх Памінальнікаў – Супрасльскі (1500 г.), Каталіцкае богаслужэнне (імша) правілася на лацінскай мове і яго попыт у адпаведных рукапісных кнігах задавальняўся, у першую чаргу, за кошт набытых ці заказаных кніг з Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Пераклад Бібліі на лацінскую мову, які мае назыву Вульгата (ад лац. народная, агульнадаступная), ажыццяўляўся як на аснове яўрэйскага тэксту – Стары Запавет, так грэчаскіх манускрыптаў – Новы Запавет. У VIII – пачатку ІХ ст. тэкст Вульгаты быў адрэдагаваны і выпраўлены, былі выкананы некалькі копій гэтай рэканструкцыі, якія ўяўлялі сабой цэльныя Бібліі. У літургічным ужытку галоўнай кнігай з’яўляецца Імшал, выкарыстоўваліся таксама лекцыянарныя зборнікі Святога Пісання – Брэвіярыі. Сярод іншых літургічных кніг – Рымскі Рытуал (адпаведнік Трэбніка), Антыфанарый (збор усіх спеваў).

Іўдзейскае богаслужэнне. З XIV ст. на беларускіх землях пачынаецца вытворчасць яўрэйскіх рукапісаў. Галоўнай богаслужбовай кнігай іудзеяў была Тора, якая мела форму сувоя (пергаменны скрутак, накручаны на драўляны валік). У вучэльнях выкарыстоўвалі таксама талмудныя кнігі. Талмуд – кніга для вывучэння кананічнага права. Частка талмуда – гэмора. Мусульманскае богаслужэнне. Літоўскія татары, якія рассяліліся на тэрыторыі ВКЛ у XIV–XV стст., паступова засвоілі мясцовую мову і адпаведна карысталіся як беларускай, так і польскай мовамі, пісалі на іх свае кнігі, пачынаючы з XVI ст. Асноўнай графікай татарскіх рукапісаў XVI – ХІХ ст. была арабская. Сярод рукапісаў вылучаюцца Аль-Кітабы (рэлігійна-фальклорныя зборнікі), Тэджвіды (правілы чытання Карана), Тэфсіры (тлумачэнні Карана), Хамаілы (малітоўнікі-талісманы) і інш. На арабскай мове была толькі галоўная богаслужбовая ісламская кніга – Каран. Важнае месца ў рэпертуары беларускіх рукапісных чытальных кніг займалі патрыстыка і агіяграфія. Уплыў грэка-візантыйскай патрыстыкі яскрава праявіўся яшчэ ў “словах” Кірылы Тураўскага. Шырокае распаўсюджанне ў Беларусі атрымалі “словы” Іаана Златавуста , творы Іаана Дамаскіна. Да агіяграфічных зборнікаў адносяцца Пролагі, Мінеі-чэцці, Таржэственнікі, Залатаструі і інш., у якіх тэкст размяшчаўся паводле каляндарнага прынцыпу. Папулярнасцю карысталіся Пролагі – царкоўна-павучальныя зборнікі, у якія ўключаліся жыція святых, павучанні, павучальныя аповесці і апавяданні. Пролагі з’яўляліся напалову рэлігійнымі і напалову літаратурнымі творамі. Універсальнай кнігай, якая змяшчала не толькі каляндарныя чытанні на ўвесь год, але жыція былі Мінеі. Адрозніваюцца Служэбныя Мінеі (для царкоўнага ўжытку) і Мінеі-чэцці, прызначаныя для хатняга і кялейнага чытання. Усяго да нашых дзён захавалася звыш 50 спіскаў Міней. Найбольш ранні спіс Мінеі-чэцці – Супрасльскі зборнік, які бытаваў на беларускіх землях яшчэ ў ХІ ст. і ўключаў 24 жыціі літоўскіх і беларускіх святых. Са шматлікіх павучальных зборнікаў асабліва папулярным быў Ізмарагд, асноўную частку якога складаюць “словы” і павучанні на тэмы хрысціянскай маралі. Аснова гэтага зборніка, як і Залатаструя – “словы” Іаана Златавуста. У XVI ст. атрымаў пашырэнне кірылічны зборнік, названы Палея, у якім змяшчаліся веды пра навакольны свет, дасягненні ў галіне анатоміі, астраноміі, маглі быць ілюстрацыі (табліцы і малюнкі). Палеі называлі яшчэ энцыклапедыямі. У асобную групу рукапісных кніг вылучаюцца разнастайныя перакладныя філасофска-містычныя і прыродазнаўчыя зборнікі: філасофскія, астралагічныя, прыродазнаўчыя і гадальныя. Адзін з найдаўнейшых і унікальных помнікаў даўняга беларускага пісьменства і культуры, перакладны зборнік “Тайна Тайнаў” (Secretum Sekretorum) Не меншай вядомасцю карыстаўся і “Шасцікрыл”, аўтарам якога лічыўся італьянскі яўрэй Імануэль-бен-Якуб, – кніга астранамічнага характару, змяшчала табліцу месяцаў, падзеленую на шэсць частак – крылаў. У другой палове XVII – XVIII стст. прыродазнаўчыя зборнікі пашыраюцца ў вялікай колькасці. Прыкладам рукапіснай кнігі цалкам геаграфічнага зместу можа служыць “Описание Кричевского графства, или былаго староства” 1786 г. У XVI–XVII стст. распаўсюджваюцца як друкаваныя (асабліва), так і некаторыя рукапісныя палемічныя творы. Так, пачалі стварацца нават беларускія праваслаўныя паэтычныя творы, якія сведчылі пра названыя падзеі: “Кіева-Міхайлаўскі” і “Загараўскі” зборнікі, асобны рукапіс твору “Скарга жабракоў да Бога” [21]. Вастрыня шматканфесійнай палемікі адлюстравалася, напрыклад, у рукапісных творах такіх вядомых рэлігійных дзеячаў, як Мялецій Сматрыцкі (1577–1633) “Трэнас” (“Плач”) – спачатку быў надрукаваны ў 1610 г. у Віленскай брацкай друкарні на польскай мове, а пазней кніга неаднаразова перапісвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне. У 1645 г. у Кіева-Пячорскім манастыры быў напісаны “Дыярыуш” Афанасія Філіповіча – адзін з першых узораў палемічнай аўтабіграфіі. У рэпертуары свецкіх (нецаркоўных кніг) з канца XV і да XVIII ст. важнае месца займалі летапісы і хронікі. Большую частку беларускіх летапісаў складаюць менавіта зборнікі і зводы. Найбольш выдатныя помнікі мясцовага летапісання канца XVI – XVIII стст. – Баркулабаўскі летапіс (канец XVI – пачатак XVII стст.), а таксама польскамоўныя хронікі: Магілёўская хроніка або Хроніка [Трафіма] Сурты і [Юрыя] Трубніцкага (пачата ў другой палове XVII cт. і завершана ў 1747 г.) і самы пазнейшы летапіс ХІХ ст. – Віцебскі або Хроніка Віцебска Панцырнага і Аверкі. У XVI–XVII ст. у ВКЛ узнікаюць і такія новыя жанры мясцовага летапісання, як дыярыушы (штодзённы запіс) і хранографы: “Дыярыуш Люблінскага сойма 1569 г.”, беларускамоўны “Дзённік літоўскіх паслоў” (1556), складзены, магчыма віцебскім ваяводам Стафанам Збаражскім; Дыярыуш кардынала Ежы (Юрыя ІІІ), які вядомы сёння толькі ў фрагменце ад 1575 г. Дыярыушы аказалі значны ўплыў на развіццё сямейных хронік, якія працягвалі былыя летапісныя традыцыі. У 40-гг. XVII ст. з’яўляюцца бягучыя сямейныя нататкі – раптулы, якія нагадваюць падручныя запісныя кніжкі “для памяці”, а з другой паловы стагоддзя – фамільныя дыярыушы: польскамоўныя – Маскевічаў, Шырмаў, Абуховічаў; лацінамоўныя – Альбрэхта Станіслава Радзівіла [30]. Складаліся таксама падарожныя дзённікі, апісанні вандровак у іншыя краіны, некаторыя з якіх ужо друкаваліся. Папулярнасцю на Беларусі ў XVI–XVII стст. карысталіся польскія хронікі Марціна Бельскага і Мацея Стрыйкоўскага, якія распаўсюджваліся не толькі ў друкаваным арыгінале, але перакладаліся і перапісваліся на беларускую і рускую мовы. Так, у 60-я гг. XVI ст. была перакладзена “Хроніка ўсяго свету” Марціна Бельскага, у XVII ст. – “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі” Мацея Стрыйкоўскага. Да XVII ст. адносіцца ўзнікненне вялікай хранаграфічнай кампіляцыі, так званай “Вялікай хронікі”, якая лічыцца беларуска-ўкраінскім хранографам. У рэпертуары рукапіснай кнігі ёсць і кнігі дзелавога і практычнага прызначэння: юрыдычныя і гаспадарча-справаводныя. Сярод дзелавога пісьменства вызначаецца комплекс дакументаў пад агульнай назвай Метрыка ВКЛ – збор найважнейшых матэрыялаў, якія выдаваліся ад імя вялікага князя, яго ўрада, сеймаў і падлягалі безтэрміноваму захаванню, а таксама ўваходзілі дакументы, справаздачы, рэестры, гаспадарскія інвентары. Сярод рукапісаў утылітарнага зместу найбольшую колькасць складаюць кнігі прыбыткаў і выдаткаў, інвентарныя вопісы маёмасці (XV–XVIII стст.), якія вяліся на працягу шматлікіх гадоў і адлюстроўвалі розныя бакі жыцця землеўласнікаў-паноў або манастыроў. Пераклады мастацкай літаратуры. Пераважная большасць перакладных кніжных помнікаў трапляла ў Беларусь ужо не ў першапачатковых версіях, а праз пасрэдніцтва іншых перакладаў: польскіх, чэшскіх, сербскіх, балгарскіх, яўрэйскіх. У другой палове XVI ст. на беларускую мову былі перакладзены і карысталіся шырокай папулярнасцю рыцарскія раманы і аповесці, якія ўзнікаюць менавіта ў шляхецкім асяроддзі.