- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
Другі этап беларускага кнігавыдання (1865–1904) характарызуецца наступнымі сацыяльна-эканамічнымі, палітычнымі і культурнымі зменамі. Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. царскі урад пачаў ажыццяўляць, хаця і са значным спазненнем, у параўнанні з самой Расіяй, шэраг буржуазных рэформаў (сялянскую, судовую, земскую, гарадскую, школьную) і ў “неблаганадзейным” Паўночна-Заходнім краі. Правядзенне гэтых рэформаў дало новы імпульс развіццю капіталістычных адносін. У гарадах адзначаецца далейшы рост насельніцтва. Так, з 1885 г. Мінск па колькасці жыхароў (58,4 тыс. чал.) выходзіць на лідзіруючае месца сярод губернскіх гарадоў Беларусі. Дадатна паўплывала на сацыяльна-эканамічнае становішча горада будаўніцтва Лібава-Роменскай і Маскоўска-Брэсцкай чыгунак (1870-я гг.), узвядзенне новых заводаў і фабрык (1870–1890-я гг.). На пачатку ХХ ст. у галіне гарадской прамысловасці ствараюцца акцыянерныя таварыствы і сіндыкаты. Выгаднае становішча Мінска спрыяла “фармаванню беларускага нацыянальнага рынку ўвогуле. Мінск жа станавіўся яго натуральным цэнтрам”. У галіне ж асветы дзейнічалі, напрыклад, у 1893 г. чатыры сярэднія і 13 пачатковых школаў. Актыўна развівалася сетка медыцынскіх устаноў (у 1890 г. у горадзе было восем лячэбных устаноў). У 1890 г. быў пабудаваны гарадскі тэатр. Засноўваецца і адкрываецца значная колькасць грамадскіх таварыстваў, Мінская публічная бібліятэка імя А.С. Пушкіна. У 1870-1880-я гг. Мінск становіцца адным з цэнтраў народніцкага руху. Пачынаюць выходзіць газеты “Мінскі лісток” і “Паўночна-Заходні каляндар”, вакол якіх групуецца кола аматараў беларускай культуры і гісторыі (М. Доўнар-Запольскі, Я. Лучына, А. Слупскі). Пачынаючы з канца ХІХ ст. у Мінску можна адзначыць існаванне і рускага асяродка культуры, які групуецца таксама ў асноўным вакол перыядычных выданняў, музеяў, бібліятэк, таварыстваў, а “культуррэгентамі выступаюць рускія чыноўнікі”. Вялася ў Мінску польская культурна-асветніцкая дзейнасць, з якой былі звязаны Я. Лучына, З. Савіцкая, Б. Адамовіч, І. Вяржбіцкі, Д. Бохан, В. Макоўскі. Значнае месца займаў у горадзе і яўрэйскі культурны асяродак, які канцэнтраваўся ў гэты час найбольш вакол сінагог, навучальных устаноў і таварыстваў. Такім чынам, за Мінскам замацоўваецца статус важнага культурнага цэнтра Беларусі. Менавіта ў гэты час у Мінску ствараюцца грамадскія таварыствы, якія адыгралі значную ролю ў навуковым і культурным жыцці горада: Таварыства мінскіх урачоў, Мінскае таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі, Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі, Мінскі царкоўны гісторыка-археалагічны камітэт і інш.
Рэзкі спад у дзейнасці прыватнага кнігавыдання другой паловы 1860-х – пачатку 1870-х гг. змяняецца паступальным ростам выпуску кнігавыдавецкай прадукцыі і развіццём кнігавыдавецкай сферы. У 1869 г. былі скасаваны некаторыя надзвычайныя меры, якія дзейнічалі ў выглядзе асобных цыркуляраў генерал-губернатараў Паўночна-Заходняга краю Мураўёва і Каўфмана, і пашырыць на заходнія губерні агульныя законы аб друку Расійскай імперыі. У Вільні была ўведзена ўнутраная (для мясцовых выданняў) і знешняя (для замежнай літаратуры) цэнзура. Папярэдняй цэнзуры падлягалі ўсе рукапісы, якія прызначаліся для друку, за выключэннем выданняў духоўнага ведамства. Любыя адступленні ад афіцыйнай палітыкі прыводзілі да забароны выданняў.
Новы ўздым кнігавыдання можна ўжо адзначыць у апошняй трэці ХІХ ст., калі назіраецца значны рост паліграфічнай базы, звязаны з узнікненнем новых друкалітаграфій, працягам дзейнасці сямейных прадпрыемстваў (напрыклад, Дворжацаў Тасьманаў у Мінску). Акрамя таго кнігавыданне традыцыйна падтрымлівалі выдаўцы-кнігары: З. Савіцкая (1863–1894), В. Фрумкін (1883–1914), Е. Фрэнкель (1887–1917), Я. Філіповіч-Дубовік (1898–1908), В. Макоўскі (1900–1917). Значна пашырылася кола выдаўцоў дзяржаўных структур. Акрамя дзейнасці ў гэты перыяд губернскіх друкарняў, а таксама губернскіх статыстычных камітэтаў можна назваць яшчэ гарадскія думы, губернскія ўправы па справах земскай гаспадаркі, акцызныя ўпраўленні, упраўленні чыгункак, гімназіі і некаторыя іншыя ўстановы ў галіне адукацыі, гарадской гаспадаркі, аховы здароўя. Заявілі аб сабе як кнігавыдаўцы і грамадскія ўстановы і таварыствы: Таварыства мінскіх урачоў (1867–1914), Таварыства сельскай гаспадаркі (1876–1917), Мінскае дабрачыннае таварыства (1811–1915), Таварыства ўзаемнага крэдыту (1875–1915) і шэраг іншых спажывецкіх, прамысловых, крэдытных, дабрачынных і рэлігійных таварыстваў. Вылучаецца і кола выдаўцоў-аўтараў асабістых твораў: С.А. Кацэнеленбоген (1876), І.А. Бамштэйн (1889), Д. Бохан (1898), М. Крайчык (1904) і інш.; выдаўцоў-прадпрымальнікаў: В. Зальцштэйн (1896). Аднак, дзейнасць многіх з іх была кароткачасовай або заключалася толькі ў арганізацыі друку штогадовых справаздач (дзяржаўныя і грамадскія ўстановы).
У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. у С.-Пецярбургу ўзнікае і першая грамадская культурна-асветніцкая арганізацыя беларускіх студэнтаў “Круг беларускі” або “Гурток беларускае народнае прасветы”. Асноўнай мэтай гуртка было асветніцтва і выданне кніг на беларускай мове. З дзейнасцю гуртка звязана ўзнікненне ідэі выдання часопіса “Свабода”. У снежні 1902 г. выйшаў толькі адзін нумар “Свабоды” (200 экземпляраў), які быў канфіскаваны паліцыяй. Вядома, што ў “Свабодзе” былі надрукаваны вершы А.Пашкевіч “Мужыцкая доля” і “Добрыя весці” У.Сыракомлі. Ужо ў 1903 г. з’явілася першае кніжнае выданне “Круга беларускага” – “Вязанка” Я.Лучыны, якая стала, як адзначыў Зміцер Жылуновіч [2], “першай цаглінай у будынак наладжанага беларускага выдавецкага дзела” У гэты ж год выйшла “Калядная пісанка”, а праз год – “Казкі” і “Велікодная пісанка”.
На другім этапе адзначаецца значны колькасны рост кніжнай прадукцыі – амаль у шэсць разоў у параўнанні з першым (1795–1864); пашырэнне тэматыкі выданняў і змена яе акцэнтаў. Бясспрэчным лідэрам становяцца кнігі на рускай мове (да 90%). Адначасова наглядаецца паступовы рост колькасці выданняў на рускай і польскай мовах, якія змяшчалі беларускамоўныя тэксты: гістарычныя, краязнаўчыя, этнаграфічныя, фальклорныя, мовазнаўчыя – больш за 200 выданняў, што амаль у чатыры разы перавышала колькасць падобных выданняў першай паловы ХІХ ст. Уласна беларускамоўных выданняў на кірыліцы і лацініцы за 1865–1904 гг. налічваецца (ці вядома на сёняшні час) каля 30, асноўныя з іх выйшлі ў межах Расійскай імперыі, а па-за межамі – 13 выданняў (Кракаў, Лондан, Львоў, Тыльзіт, Жэнева).
На першыя пазіцыі выходзяць выданні сацыяльна-эканамічнай, сельскагаспадарчай і рэлігійнай тэматыкі. З`яўляюцца выданні тэхнічныя і псіхолага-педагагічныя. Змяніліся таксама акцэнты і ў функцыянальным складзе выданняў гэтага часу – гэта афіцыйныя, рэлігійныя, даведачныя і навукова-папулярныя выданні. Значна скарацілася выданне літаратурна-мастацкіх твораў. З`явіліся новыя выданні вытворча-практычнага і масава-палітычнага характару.
