- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
У першай палове ХІХ ст. прадаўжаюць дзейнічаць і атрымліваюць далейшае развіццё “сямейныя” выдавецтвы, выдаўцы-кампаньёны, узнікаюць выдавецкія кампаніі і акцыянерныя таварыствы.
Сярод старэйшых “сямейных” выдавецтваў у Англіі былі выдавецтва “Лонгмэна”, “Чапмэн і Хол”, выдавецкі дом “Мурэй”. Вядомейшым універсальным выдавецтвам з’яўляліся выдавецтва “Макмілан і К°”. На пачатку ХІХ ст. узнікаюць новыя прафесійныя аб’яднанні. Так, у 1812 г. створана першая “Асацыяцыя кнігагандляроў” (існавала да 1828 г.). У 1850 г. заснавана “Аб’яднанне кнігагандляроў і кнігавыдаўцоў”. Асаблівасцю кніжнай справы Германіі першай паловы ХІХ ст. было аддзяленне кнігавыдання ад кніжнага гандлю. Буйнейшымі выдаўцамі ў першай палове ХІХ ст. былі фірма “Таўхніца”, “Выдавецтва Літаратурнага музея” (выданне ў 1844–1847 гг. серыі “Таннай забаўляльнай бібліятэкі для адукаванага чытача” ў 61 тт.). Ствараюцца ў пачатку ХІХ ст. дзве буйнейшыя выдавецкія фірмы, якія спецыялізаваліся на выпуску энцыклапедый – “Ф. А. Бракгаўз” (у 1805 г. у Амстэрдаме, з 1808 г. – у Лейпцыгу), “Бібліяграфічны інстытут” Ёзэфа мейера (у 1826 г.). У Францыі ў часы панавання палітыкі Напалеона друк быў падпарадкаваны інтарэсам буйной буржуазіі. Аднак і пасля рэстаўрацыі ўлады Бурбонаў друк у Францыі быў пад ціскам цэнзуры. У 1847 г. у Францыі створана “Таварыства выдаўцоў і кнігагандляроў”, якое займалася выданнем шэрагу спецыяльных часопісаў. Буйнейшыя выдавецтвы – “Дзідо”, “Панкук”. У 1825–1828 гг. выдавецкай дзейнасцю займаўся Анарэ дэ Бальзак. У 20–30-я гг. ХІХ ст. узнікаюць новыя выдавецкія фірмы – “Пален і Этцэль”, “Ашэт” (з 1826 г.), “Ж. Шарпанцье” (з 1838 г.). У першай палове ХІХ ст. з’яўляюцца прафесійныя аб’яднанні ў ЗША – Амерыканская кампанія кнігагандляроў (1802), Бостанская асацыяцыя кнігагандляроў (1810). Вядучымі выдаўцамі былі такія “сямейныя” прадпрыемствы, як М. Карэй, “Б. Ліпінкот і К°” (з 1836 г.); універсальныя выдавецтвы – “Вілей і Путнэм”, “Харпер і К°”. У ЗША з’яўляюцца танныя выданні – “пені прэс” – штотыднёвыя кніжныя дадаткі да газет; атрымлівае распаўсюджанне новы тып кнігі – “экстракт” (літаральна – вынятак з газеты, першы выйшаў у 1841 г., кошт такіх выданняў не перавышаў 50 цэнтаў). Развіццё нацыянальнага друку адбываецца ў Балгарыі, Венгрыі, Румыніі, Чэхіі. Большая частка балгарскіх кніг друкуецца ў першай палове ХІХ ст. за мяжой. Толькі ў 50-я гг. ХІХ ст. у г. Русе была адкрыта друкарня, якая пачала выдаваць кнігі на балгарскай мове, што спрыяла вызначэнню Русы, як цэнтра балгарскай культуры. Развівалася рукапісная кніга. Толькі ў 1908 г. Балгарыя стала канчаткова самастойнай дзяржавай. Увенгрыі ствараецца першае навуковае выдавецтва “Акадэмічная кніга” (1828 г.). Актыўна ў 1848–1849 гг. развіваецца дэмакратычная перыёдыка. У пачатку ХІХ ст. у Румыніі з’яўляецца першая нацыянальная газета – “Румынскі кур’ер” (1829), а ў 1839 г. створана першая дзяржаўная друкарня. У канцы XVIII – пачатку ХІХ ст. адзначаецца нацыянальнае адраджэнне ў Чэхіі. Буйнейшае выдавецтва – “Маціца Чэшска”, якая выпусціла каля 2,5 тыс. назваў кніг і садзейнічала канчатковаму пераходу на лацінскі шрыфт. Па трох кірунках развівалася кніжная справа Польшчы: камерцыйным, ідэйна-асветніцкім, рэвалюцыйным. Буйнейшыя прадпрыемствы – Оргельбранта (з 1844 г.), Гебетнера і Вольфа (з 1857 г.), Юзафа Унглера (з 1842 г.). У 1895–1904 гг. у Польшчы выдадзена “Вялікая усеагульная энцыклапедыя” ў 46 тт; “Усеагульная энцыклапедыя” у 28 тт. Польскі рэвалюцыйны друк актыўна развіваўся за мяжой: у Лейпцыгу, Парыжы, Лондане, Мюнхене. У апошняе дзесяцігоддзе ХІХ ст. набывае росквіт кніга для юнацтва (у Францыі – выдавецтва “Ашэт і Этцэль” масава выдае творы Ж. Верна). Назіраецца рост выдання тэхнічнай, прыродазнаўчай, медыцынскай, гістарычнай, філасофскай, эканамічнай, юрыдычнай літаратуры, а таксама такіх відаў выданняў, як навуковыя, вучэбныя, масава-палітычны, вытворчыя. З’яўляюцца першыя нацыянальныя энцыклапедыі. У ЗША ствараецца “Бюро аўтарскага права” (1891). Развіваецца далейшая спецыялізацыя ў выдавецкай справе.
