Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
все ответы по истории книги.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
257.39 Кб
Скачать

15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).

Першая друкаваная кніга ў Польшчы – “Астранамічны каляндар” – выдадзена Каспарам Штраўбэ ў 1474 г. на лацінскай мове. Да 1478 г. выдаў яшчэ 3 кнігі. У канцы XVст. Адкрываюцца друкарні ў Вроцлаве (К. Эліян), Гданьску (К. Баўмгартэн), Мальбарку (Я.Карвейзэ), Кракаве (Ян Халер), якія выпускалі рэлігійную літаратуры, творы польскіх аўтараў, падручнікі для Ягелонскага універсітэта. XVI ст. стала росквітам польскай культуры, навукі (Мікалай Капернік, Ян Каханоўскі). Цэнтрам кнігадрукавання з’яўляўся Кракаў. У 1513 г. з’явілася першая друкаваная кніга на польскай мове – малітоўнік “Рай душы”, якую надрукаваў кракаўскі друкар Фларыян Унглер. Усяго вядома больш за 80 назваў богаслужбовых кніг друкара. “Тыпографам яго каралеўскай вялікасці” быў Ян Янушэўскі, які надрукаваў каля 400 назваў кніг. Першая друкарня ў Венгрыі была заснавана ў 1472 г. у Будзе, дзе праз год тыпограф А. Хеш выпусціў першую венгерскую друкаваную кнігу на лацінскай мове – “Хроніку венграў” Янаша Туроці. У 1526 г. Венгрыя страціла самастойнасць, настала турэцкае панаванне. Кніжная справа прыйшла да ўпадку. Першыя кнігі на венгерскай мове друкуюцца за мяжой – у Кракаве – “Начаткі граматыкі” К. Хегендорфа, “Пасланні св. Паўла”, якія выйшлі ў І. Віетора ў 1527–1538 гг. Венгерскія друкарні дзейнічалі таксама ў Румыніі. У 1541 г быў выдадзены Новы Запавет на венгерскай мове (Шарвар-Уйсіген, Томаш Надаўдзі). На працягу XVI ст. у Венгрыі працавала больш за 30 друкарняў. XV ст. у Чэхіі характарызуецца магутным антыфеадальным рухам і змаганнем супраць замежнага панавання і распаўсюджаннем рэфарматарскіх ідэй. У 1348 г. быў заснаваны Пражскі універсітэт, магістрам якога быў Ян Гус. Ужо ў канцы XIV – пачатку XV ст. назіраецца рост твораў на чэшскай мове. Чэхія стала трэцяй краінай, дзе пачалося кнігадрукаванне. Першай жа друкаванай кнігай Чэхіі з’яўляецца “Траянская хроніка” – чэшскі пераклад вядомага ў Еўропе рыцарскага рамана, якая была надрукавана, верагодна, у горадзе Пльзень у 1468–1470 гг. Характэрная асаблівасць першай друкаванай кнігі Чэхіі тое, што яна – свецкая кніга і надрукавана не на латыні, а на чэшскай мове. Усяго ў Чэхіі было надрукавана 31 інкунабул на чэшскай і лацінскай мовах, 17 з якіх насілі свецкі характар. XVI ст. было “залатым векам” для чэшскай культуры. Характэрным тыпам твораў у гэты час былі падарожжы. Буйнейшымі кнігадрукарамі з’яўляліся Ян Севярын, Іржы Мелантрых, Даніэль Адам, Мікулаш Конач. Апошні ўвёў у Чэхіі тытульны аркуш і выпусціў першую чэшскую “Газету” ў 1515 г. Магчыма з друкарняй Яна Севярына супрацоўнічаў Францыск Скарына. Узнікненне кнігадрукавання ў Румыніі адносіцца да пачатку XVI ст. Першадрукаром лічыцца Марый, які выдаў у Валахіі (на старалавянскай мове) Служэбнік (1508), Актоіх (1510) і Тэтраевнгелле (1512). У 1514 г. у Сібіу з’явілася першая друкаваная кніга на румынскай мове – Катэхізіс (не захавалася). У 1560–1561 гг. выйшла Евангелле на румынскай мове, надрукаванае дыяканам-тыпографам, асветнікам-гуманістам Корэсі, які ўнёс найбольшы ўклад у румынскае кнігадрукаванне другой паловы XVI ст. і садзейнічаў фарміраванню асноў румынскай літаратурнай мовы. У XVII ст. кнігадрукаванне застаецца яшчэ манаполіяй царквы. У 1688 г. у Бухарэсце быў надрукаваны першы поўны пераклад Бібліі на румынскую мову малдаўскім гуманістам Мікалаем Мілеску, які ў 1675–1678 гг. узначаліў рускае пасольства ў Пекіне і склаў першае ў Расіі апісанне Кітая.