- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
5. Кніга ў Антычным грамадстве.
У Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме атрымалі росквіті навукі: матэматыка, астраномія, медыцына, геаграфія, гісторыя. Прынцыпы рымскага права леглі ў аснову заканадаўства многіх еўрапейскіх краін. Помнікі антычнага мастацтва і сёння захоўваюць сваю каштоўнасць. Да антычнасці ўзыходзяць амаль усе жанры еўрапейскай літаратуры. Антычнасць адкрыла таксама новую старонку і ў гісторыі кнігі. Дзякуючы алфавіту, мастацтва пісьма стала амаль агульнадаступным. Грэцыя. Першыя помнікі пісьменнасці на тэрыторыі Грэцыі адносяцца да эпохі росквіту крыцка-мікенскай культуры (ХХІ – XVI стст. да н. ч.). Для таго часу характэрным было піктаграфічнае пісьмо і іерогліфы. У XVI – XI стст. да н. ч. распаўсюджваюцца лінейнае, а пазней і сілабічнае (складовае) пісьмо. Пачатакі фанетычнага пісьма ў Грэцыі адносяцца да IX – VIII cтст. да н. ч., калі грэкі прынялі фінікійскі алфавіт і кірунак яго пісьма (справа налева). Да VIII – VII стст. да н. ч. адносяцца першыя запісы з выкарыстаннем грэчаскага алфавіта. Пераходным звяном у пісьме быў “бустрафедон” (паварот быка, які арэ), калі чаргавалася напісанне радкоў справа налева, а потым злева направа і так далей. Не пазней VII – VI ст. да н. ч. з’яўляюцца першыя запісы міфаў, эпічных твораў Гамера “Іліяда”, “Адысея”, філасофскіх прац, заканадаўчых дакументаў. У V ст. у грэчаскім алфавіце з’яўляюцца знакі для галосных літар, а ў IV ст. да н. ч. яны пераходзяць на пісьмо злева направа. Старажытнейшы захаваны скрутак на грэчаскай мове – паэма Цімафея Мілецкага “Персы” ( знойдзеная ў 1903 г.) адносіцца да першай паловы IV ст. да н. ч. Большасць вядомых твораў, выкананых на папірусе, захаваліся ў выглядзе ўрыўкаў. Значнай ступені развіцця дасягае ў гэты час развіццё кніжнай справы. Галоўнымі матэрыяламі для пісьма ў антычнасці служылі папірус, пергамен і драўляныя дошкі. Да з’яўлення папірусу ў Грэцыі карысталіся чарапком з гліны – астраконам (ст.-грэч. τὸ ὄστρακον), які часцей быў чарапком ад глінянага посуду. У параўнанні з дарагім папірусам чарапкі з гліны былі даступнымі і служылі для запісаў, разлікаў, гаспадарчай перапіскі, кароткіх пісем. Тэкст на астраконах пісалі чарнілам або выдрэпвалі Матэрыялам для пісьма маглі служыць таксама пальмавыя лісты. У VI – V стст. да н. ч. шырокае распаўсюджанне атрымліваюць драўляныя дошкі і васкаваныя таблічкі (выкарыстоўваліся для выканання школьных практыкаванняў, дзелавых запісаў, перапіскі). Некалькі таблічак ужо складалі кнігу – кодэкс (codex – абрубак дрэва, затым – змацаваныя, звязаныя адна з адной таблічкі праз зробленыя ў іх адтуліны). У залежнасці ад колькасці таблічак адрознівалі дыпціх (2 таблічкі) – diptycha, трыпціх (3) – triptycha, тэтрапціх (4) – tetraptycha і г. д. – поліптых (шмат) – poliptycha Інструментам для пісьма на васкаваных дошчачках служыў асобы грыфель – сцілус (сучасны выраз “літаратурны стыль”). У V ст. да н. ч. распаўсюджанне атрымлівае папірус, які трапіў у Грэцыю не раней VII ст. На папірусе і на пергамене пісалі ў асноўным завостранай камышовай палачкай – каламам (лат. сalamus). Загаловак кнігі размяшчаўся ў канцы, або ў пачатку кнігі. Маглі таксама ўказвацца аўтар і першыя словы твора. Загалоўкі выдзяляліся чырвоным чарнілам (адсюль і “чырвоны радок”). У афармленні ўжывалася чарніла залатога і сярэбранага колераў. Скруткі маглі захоўвацца пры добрым даглядзе да 200 гадоў. Каб падоўжыць жыццё папіруснай кнізе яе змазвалі кедравым алеям і захоўвалі ў пергаменным футурале. Багатыя людзі маглі дазволіць ўпрыгожанне футурала пупрурам, замаўлялі таксама спецыяльныя скрынкі – мембрану, у якіх захоўвалі ад 5 да 15 скруткаў. Для разгортвання скруткаў выкарыстоўваліся спецыяльныя драўляныя палачкі з галоўкай, якая таксама ўпрыгожвалася (разьбой, наканечнікамі, золатам, слановай косцю). У хуткім часе на змену папірусу прыходзіць пергамен – матэрыял для пісьма са скуры жывёл, часцей – козаў, авечак, цялят, радзей – трусоў, зайцаў, кошак. Доўгі час папірус і пергамен суіснавалі паралельна і асноўнай формай пэўны час заставаўся скрутак. Хоць пергамен быў адначасова дарагім матэрыялам, бо на выраб нават адной кнігі трэба было забіць цэлы статак авечак ці козаў, аднак з ІІІ стст. да н. ч. з-за ўпадку вытворчасці папіруса ў Егіпце, ён выходзіць на першае месца і выцясняе папірус. Вываз папіруса з Егіпта перарываецца ў VIII ст. пасля заваявання яго арабамі, адначасова арабы прынеслі з сабой новы матэрыял для пісьма – паперу. Ужыванне ж пергамену канчаткова зацвердзіла пераход на новую форму кнігі – кодэкс (вядомы ўжо ў V ст. да н. ч.). Старажытнейшыя з захаваных кодэксаў адносяцца, праўда, толькі да ІІІ ст. н. ч
Рым. Старажытнейшымі рымскімі помнікамі пісьма на лацінскай мове з’яўляюцца надпісы на “чорным камені Ромула” і на “на залатой спражцы Пранесты”, якія аднося Для пісьма выкарыстоўваліся разнастайныя матэрыялы: гліна, пальмавыя лісты, ліпавы луб (лац. liber – “кніга” – луб), тканіна (“льняныя” кнігі). Адным з самых распаўсюджаных быў як і ў Грэцыі гліняны чарапок – астракон. Для пісьма на пальмавых і свінцовых лістах выкарыстоўвалі металічныя інструменты. Галоўным жа матэрыялам у антычнасці служыў папірус, пергамен, драўляныя васкаваныя дошчачкі. Рымскія дошчачкі (tabulae) ўжываліся вельмі шырока. Іх фарбавалі ў белы колер (адсюль слова “альбом” – “Album” – “белая дошка”), пакрываючы часцей цёмным воскам. Металічны інструмент для пісьма на васкаваных дошчачках таксама, як і грэкаў называўся стылем (адзін канец – завостраны для пісьма, другі – у выглядзе лапатачкі для зацірання непатрэбнага). Прыкладна ў І ст. разам з ужываннем пергамена кніга набывае той выгляд, як і сучасная. Разам з прамым, чатырохвугольным капітальным шрыфтам, які быў прыдатны для высякання на камені, у Рыме, як і ў Грэцыі, узнікае новы шрыфт – закруглены, больш гнуткі і вытанчаны, які атрымаў назву унцыял, а таксама распаўсюджваецца курсіў – скорапіс..
