- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
Распаўсюджанне рукапіснай кнігі ў Балгарыі было звязана з пашырэннем хрысціянства і ўзнікненнем ў другой палове ІХ ст. (862 – 863 гг.) нацыянальнай пісьменнасці. Росквіт славянскага пісьменства ў Балгарыі ў ІХ ст. называецца “Залатым векам” славянскай культуры. Першая датаваная балгарская рукапісная кніга – “Ізборнік цара Сімеона” (Х? – ХІ ст.), цалкам – гэта веды гістарычныя, медыцынскія, прыродазнаўчы, філасофскія, тэалагічныя, літаратурныя, бібліяграфічныя і інш. У пачатку і ў канцы “Ізборніка” змешчана вершаваная “Пахвала вялікаму з Цароў Сімеону”, у якой апяваецца “любакніжжа” і асветніцкая дзейнасць Сімеона Вялікага. Пачынаючы з Х ст. арганізуюцца першыя рукапісныя кніжныя майстэрні. Росквіт кніжнай вытворчасці прыпадае на ХІІІ – XIV стст., калі пашыраецца колькасць рукапісных майстэрань, скрыпторыяў. У гэты час ствараюцца “Евангелле пана Дабрэйша”, “Балонскі псалтыр” (ХІІІ ст.), “Аляксандраўскае Евангелле”, “Псалтыр Томіча” (XIV ст.), “Хроніка Манасіі” (1345 г.). У Венгрыі першыя рукапісныя кнігі, захаваныя да нашых дзён, былі напісаны ў ХІ – ХІІ стст. на латыні – “Дзяянні венграў” (2-я пал. ХІ ст.), якія ўвайшлі ў “Хроніку венграў” Янаша Турці. У ХІІІ ст. узнікаюць кнігі на венгерскай мове – “Надмагільная прамова” (каля 1200 г.). Першым вядомым майстрам (перапісчыкам і ілюстратарам) быў Міклаш Магезі (1342 – 1382). Старажытнейшым помнікам Польшчы з’яўляецца “Хроніка” Гала Аноніма на лацінскай мове, створаная паміж 1112 – 1115 гг. (захаваўся спісак XIV ст.). Для ХІ – ХІІ стст. характэрна праца манастырскіх кніжных майстэрань. Першы вядомы польскі майстра рукапіснай кнігі – Януш Кропач з Клабуцка, У першай палове XV ст. цэнтрам кніжнай справы становіцца Ягелонскі універсітэт у Кракаве (засн. У 1364 г.). Да найбольш значных рукапісных помнікаў XV – XVI стст. адносяцца “Фларыянскі псалтыр” , “Пантыфікал” епіскапа Эразма Цёлека, “Градуал Ольбрахта”, “Кодэкс Бальтазара Бехема”. На тэрыторыі Румыніі пісьменнасць была вядома ўжо ў ІІІ тысячагоддзі да н. ч. Продкі румынаў – дакі – выкарыстоўвалі спачатку грэчаскі алфавіт, а пазней – рымскія літары. Старэйшыя помнікі пісьменства на стараславянскай мове адносяцца да Х – XV стст. Першы вядомы надпіс на стараславянскай мове датуецца 943 г. Захаваліся рукапісы Апостала (ХІІІ ст.), Актоіха (ХІІІ – XIV стст.), фрагменты Евангелля (ХІІІ – XIV стст.) Першы захаваны тэкст на румынскай мове 1521 г. – пісьмо баярына Някшу з Кымпулунга. Першай паловай XVI ст. датуюцца таксама такія рукапісы на румынскай мове, як “Варанецкі кодэкс”, “Псалтыр Шэйяну”, “Псалтыр Хурмузакі.
Пэўны ўплыў на развіццё славяна-румынскай кніжнай культуры зрабіў вядомы паўднёва-славянскі пісьменнік і рэлігійны дзеяч Грыгорый Цамблак (1364 – каля 1419) – вучань балгарскага асветніка Яўфімія Тырнаўскага. Грыгорый Цамблак вёў асветніцкую дзейнасць у гарадах Балгарыі, Малдовы, Украіны, Літвы, Сербіі і Русі. Быў заснавальнікам у 1406 г. школы перапісчыкаў і мініяцюрыстаў у Нямецкім манастыры (ігумена гэтага манастыра). Цэнтрамі стварэння кніг на тэрыторыі Румыніі і Малдовы былі таксама манастыры: Тысманскі, Прыслоп, Гавора, Нямецкі, Быстрыца, Сучавіца, Варанецкі, Слаціна і інш.
х х х
Славянскія рукапісныя кнігі маюць форму кодэкса, складзенага са сшыткаў, якія звычайна мелі 4 двайныя аркушы. Тэкст пісаўся злітна, групы слоў і словазлучэнні падзяляліся пры дапамозе кропак, а з XV ст. калі-нікалі кропку замяняла коска. Да ХІІІ ст. пераважае пергамен, а з XV ст. яго ўжыванне амаль спыняецца. Першыя папяровыя кнігі з’явіліся ў паўднёвых славян. Аднак для ўмацавання ў сшытках маглі чаргаваць пергамен і паперу. З XVI ст. папера канчаткова выцясняе пергамен. Мяркуецца, што самым даўнім з захаваных славянскіх рукапісаў, з’яўляецца Евангелле “Савіна кніга”.
