- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
У пасляваенны час аднаўленне выдавецкай дзейнасці ішло ў складаных умовах. Была амаль знішчана паліграфічная база Беларусі. З 200 даваенных прадпрыемстваў часткова ўцалелі Дом друку (Мінск), некаторыя абласныя і гарадскія друкарні. З 1944 г. у Мінску аднавілі работу Дзяржаўнае выдавецтва БССР (з 1963 г. выдавецтва “Беларусь”), Выдавецтва АН БССР (1947, з 1963 г. “Навука і тэхніка”). У 1945–1948 гг. было прынята шэраг пастаноў ЦК партыі па рабоце кніжных выдавецтваў, у якіх выдавецкая справа разглядалася як дзейсны сродак, зброя камуністычнага выхавання народных мас і арганізацыі іх на хутчэйшае ўзнаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі краіны. Галоўнае месца адводзілася выданню твораў класікаў марксізму-ленінізму. З 1950 г. назіраецца павелічэнне выпуску навукова-тэхнічнай, эканамічнай, сельскагаспадарчай і мастацкай літаратуры, асабліва перакладаў з рускай мовы. Былі заснаваны такія серыі, як “Бібліятэчка стаханаўца”, “Бібліятэчка калгасніка”. Аднак дзейнасць шэрагу выдавецтваў крытыкавалася з боку партыі. Недахопам заставаўся запознены выхад з друку, асабліва са значным спазненнем друкаваліся падручнікі. У 1951 г. створаны і новыя выдаецтвы – Вучэбна-педагагічнае выдавецтва БССР (1951, з 1963 г. “Народная асвета”), Выдавецтва БДУ (1953, з 1984 г. “Універсітэцкае”). Пасля ХХ з’езду КПСС (у лютым 1956 г.), які развянчаў “культ асобы”, галоўным кірункам у выдавецкай дзейнасці стала прапаганда рашэнняў з’езду. У 1957 г. у сувязі з 40-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі выходзіць значная колькасць зборнікаў дакументаў, масавай і папулярнай літаратуры па вызначанай тэме. З’яўляюцца такія папулярныя серыі, як “Бібліятэчка наватара”, “Бібліятэчка рабочага-машынабудаўніка”, “Бібліятэчка старшыні калгаса” і інш. У 1960-я гады працуюць такія выдавецтвы, як “Звязда” , “Выдавецтва сельскагаспадарчай літаратуры ”, “Вышэйшая школа” (1961). У 1956 г. быў адкрыты Паліграфічны камбінат імя Я.Коласа – буйнейшае паліграфічнае прадпрыемства БССР. У адпаведнасці з загадамі Міністэрства культуры СССР (1956 г.) павялічваецца выпуск кніг для дзяцей; нотна-музычнай літаратуры. У 1950–1960-я гг. масавымі тыражамі выходзілі не толькі кнігі грамадска-палітычнай тэматыкі, але быў пачаты выпуск шматтомных збораў твораў мастацкай літаратуры, якой у беларускім кнігавыданні стала адводзіцца даволі значная роля. Так, Дзяржаўным выдавецтвам БССР (“Беларусь”) было ажыццёўлена шэраг выданняў твораў В. Быкава (“Жураўліны крык”, 1960), І. Шамякіна (“Трывожнае шчасце”, 1960), І. Мележа (“Людзі на балоце”, 1962), Я. Брыля (“Птушкі і гнёзды”, 1964), У. Караткевіча (“Каласы пад сярпом тваім”, 1968). Пачынаецца рэарганізацыя сеткі рэспубліканскіх выдавецтваў і ўстанаўліваецца іх падпарадкаванне Дзяржкамітэту СМ БССР па друку, вызначаецца іх спецыялізацыя: “Беларусь” – універсальнае выдавецтва, арыентаванае на выданне таксама палітычнай літаратуры; “Навука і тэхніка” – навуковая і тэхнічная; “Народная асвета”, “Вышэйшая школа”, “Выдавецтва БДУ” – вучэбная літаратура; “Ураджай” – сельскагаспадарчая; “Полымя” – рэкламная прадукцыя; “Звязда” – газетнае і часопіснае выдавецтва. На канец 1963 г. у БССР існавала 8 дзяржаўных выдавецтваў
