Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
все ответы по истории книги.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
257 Кб
Скачать
☆

38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.

У канцы ХХ ст. вядучымі кнігавыдавецкімі краінамі былі ФРГ, ЗША, Вялікабрытанія.

Вялікабрытанія. На 1987 г. у Англіі было зарэгістравана 8 000 паліграфічных прадпрыемстваў, 23 500 выдавецтваў і выдавецкіх арганізацый. Цэнтр англійскага кнігавыдання – Лондан, у горадзе размешчана 86% усіх прадпрыемстваў кніжнай справы. У Англіі асноўная частка выдавецкіх прадпрыемстваў – прыватныя. Існуе толькі 1 дзяржаўнае выдавецкае прадпрыемства – “Каралеўскае таварыства друку” (заснавана ў 1786 г.). Гэта універсальнае выдавецтва, фінансаванне якога ажыццяўляе дзяржава. Прадпрыемства мае ўласную друкарню, 9 кніжных магазінаў, свае прадстаўніцтвы не толькі ў гарадах Англіі, але і ў краінах свету. Штогод выпускае да 6 тысяч назваў кніг, каля 80 назваў розных часопісаў. Значную ролю ў Англіі адыгрываюць выдавецтвы універсітэтаў – Оксфардскага (з 1585 г.) і Кембрыджскага (з 1583 г.). Выданні разлічаны на розныя групы чытачоў – вучоных, студэнтаў, фермераў, рабочых. На кніжным рынку краіны дамінуюць12 выдавецкіх груп-канцэрнаў, якія маюць значны ўплыў на міжнародны кніжны гандаль. У Англіі дзейнічаюць і “сямейныя” выдавецтвы – “Макмілан і К°”, “Лонгмэн груп” і інш. Буйнейшае выдавецтва па выпуску кніг “кішэннага” фармату – “Пінгвін”. 55% яго выдавецкай прадукцыі ідзе на экспарт. 50% кніжнай прадукцыі выдавецтва – мастацкая літаратура. Па чытацкім прызначэнні палову выданняў складае дзіцячая літаратура. У Англіі працуюць і невялікія спецыялізаваныя выдавецтвы, як “Путнэм”, якое займаецца выпускам мастацкай літаратуры і літаратуры па мастацтве. У Англіі працуе больш за 30 прыватных кніжных клубаў. Сярэдні выпуск кніг штогод складае больш за 95 тысяч назваў. У апошні час назіраецца рост выданняў па мастацтве, а таксама такіх відаў выданняў, як вучэбныя, даведачныя і энцыклапедычныя. Штодзень у Англіі выходзіць каля 30 млн. экземпляраў газет.

Германія. У сярэдзіне 1990-х гг. у аб’яднанай Германіі налічвалася больш за 19 тысяч выдавецкіх прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у нацыянальную асацыяцыю “Біржавы саюз нямецкіх кнігагандляроў” (заснавана у 1955 г.). Арганізацыя мае сваю ўласную спецыялізаваную бібліятэку па пытаннях выдавецкай справы і кніжнага гандлю. У Германіі дзейнічаюць мультымедыйныя карпарацыі – “Асель Шпрынгер Фэрлаг Гмбх”, “Хольцбрынг”, якія аб’ядналі шэраг больш дробных выдавецкіх прадпрыемства. Выдавецтва “Ровальт Гмбх выпускала знакамітую кніжную серыю “Ro-Ro-Ro” (Ратацыйныя Раманы Ровальта), дэвізам якой быў: “Як мага больш літар на як мага меншым лісце паперы за як мага меншы кошт”. Выдавецтва “Антона Хізэрмана” вызначылася выпускам “Кнігазнаўчай бібліятэкі”, шматтомных бібліяграфічных выданняў. Выдавецтва “Фэрлаг Кунст” (заснавана ў 1952 г.) спецыялізуецца на выпцску кніг па мастацтве.

Італія. Для Італіі характэрна таксама канцэнтрацыя і манапалізацыя кнігавыдавецкай справы, у якой прымаюць удзел нават буйнейшыя прамысловыя канцэрны, як, напрыклад аўтамабільны канцэрн “ФІАТ”. У 1869 г.у Італіі была заснавана “Асацыяцыя італьянскіх выдаўцоў і кнігагандляроў”. У 1946 г. дзейнасці асацыяцыі была ўзноўлена і атрымала назву “Італьянская асацыяцыя выдаўцоў”. У яе складзе 400 членаў. У параўнанні з англамоўнымі краінамі ў Італіі тыражы кніг у 6–7 раз меншыя. Галоўны выдавецкі цэнтр – Мілан. Буйнейшае універсальнае выдавецтва – выдавецкая група “Мандадоры” (заснавана ў 1907 г.). Мае 40 кніжных магазінаў за мяжой Італіі, распаўсюджвае сваю прадукцыю праз уніжныя клубы. У Італіі дзейнічаюць царкоўныя і партыйныя выдавецтвы. Значная частка кнігавыдавецкага рэпертуару – перакладная літаратура.

Галандыя. 60% усіх кніжных выданняў Галандыі выпускае 18 выдавецкіх канцэрнаў, сярод якіх адзін са старэйшых – “Эльзевір”. У краіне развіта не толькі сістэма кніжных клубаў, але і “кніга-поштай”. Галандскія выдаўцы экспартуюць свае выданні ў 140 краін свету. З 1979 г. у Галандыі існуе “Экспартны савет”, з 1815 г. – буйнейшае прафесійнае аб’яднанне. У 1990-я гг. у Галандыі каля 560 выдавецкіх прадпрыемстваў. Кнігавыдавецкія і кнігагандлёвыя цэнтры сканцэнтраваны не толькі ў Амстэрдаме (працуе 100 выдавецтваў), але і іншым буйнейшых гарадах краіны. З 1959 г. у Галандыі выпускаецца папулярная кішэнная серыя – “Бей”.

Францыя. У сярэдзіне 1990-х гг. у Францыі каля 15 тысяч выдавецтваў, каля 3 тысяч паліграфічных прадпрыемстваў. Асноўны выдавецкі цэнтр – Парыж. 70% кніжнага рынка прыпадае на 2 канцэрны – “Ашэт” і “Груп дэ ла Сітэ”. Характэрнай асаблівасцб кніжнай справы Францыі з’яўляецца супрацоўніцтва з амерыканскім капіталам, асабліва па выпуску медыцынскай і навукова-тэхнічнай літаратуры. З 1847 г. у Францыі існуе “Таварыства выдаўцоў і кнігагандляроў”. Значнае месца займае экспарт французскамоўнай кнігі. У Францыі існуе дзяржаўная падтрымка кнігавыдання Міністэрствам культуры і Міністэрствам замежных спраў. Дзяржавай фінансуецца выпуск навуковых выданняў. У 1961 г. быў створаны “Саюз выдаўцоў французскай мовы”, каб займацца папулярызацыяй французскамоўнай кнігі, стумуляваць яе выданне і супрацьстаяць канкурэнцыі англамоўных выданняў. Буйнейшае выдавецтва па выпуску масавай кнігі (у асноўным дэтыктыўнай, эратычнай) – “Філіпакі” (заснавана ў 1970 г.). Аднак выдавецтва выпускае і навукова-пазнавальную літаратуру, як серыя “Хачу ўсё ведаць”. Сярод спецыялізаваных выдавецтваў вызначаецца выдавецтва па выпуску кніг для дзяцей – “Л’Эколь дэ Луазіар”; аўдыёкніг – “Фернан”.