Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
все ответы по истории книги.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
257 Кб
Скачать
☆

37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг

21 верасня 1963 г. пачалася маштабная рэарганізацыя, якая закранула як органы кіравання галіной, так і самі выдавецтвы. Для рэгулявання і кіравання выдавецкай дзейнасцю ў рэспубліцы быў створаны Дзяржаўны камітэт СМ БССР па друку (з 1978 г. – Дзяржаўны камітэт БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю, з 1995 г. – Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па друку). У выніку рэарганізацыі сеткі рэспубліканскіх выдавецтваў была вызначана спецыялізацыя кожнага з іх, а таксама выдавецтвы атрымалі новыя назвы.

Выдавецтва “Беларусь” (былое Дзяржаўнае выдавецтва Міністэрства культуры БССР) заставалася ўніверсальным выдавецтвам, аднак арыентаваным у першую чаргу на выпуск грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай літаратуры.

Спецыялізацыя выдавецтва “Навука і тэхніка” (былое Выдавецтва АН БССР) вызначалася ў галіне навуковай і тэхнічнай літаратуры. Дзейнасць выдавецтваў “Народная асвета” (былое Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства культуры БССР), “Вышэйшая школа” (створана ў 1961 г. на базе Выдавецтва БДУ (з 1953 г.) і рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Беларускага політэхнічнага інстытута, мела назву Выдавецтва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР да 1963 г.) была скіравана на забеспячэнне выпуску адпаведна вучэбнай літаратуры як для агульнаадукацыйнай школы, так і для вышэйшых,сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Атрымалі новыя назвы спецыялізаванае сельскагаспадарчае выдавецтва “Ураджай” (былое Выдавецтва сельскагаспадарчай літаратуры Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР) і выдавецтва “Полымя” (былое газетна-часопіснае Выдавецтва Міністэрства культуры БССР, заснаванае ў 1950 г.). Спецыялізацыя

апошняга вызначалася выпускам газет і часопісаў, каталогаў, рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі, нарматыўных дакументаў па дамоўленасці з заказчыкамі. Выдавецтва ЦК КПБ “Звязда” заставалася газетна-часопісным выдавецтвам, дзейнічала выдавецтва “Статыстыка”.

На канец 1963 г. у БССР існавалі восем дзяржаўных выдавецтваў, а таксама выдавецкай дзейнасцю займаліся навуковыя, навучальныя ўстановы, міністэрствы і ведамствы і іншыя дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі.

У 1965 г. на душу насельніцтва прыходзілася каля трох выдадзеных кніг (у 1940 г. – 1,1). Рост колькасці назваў і тыражоў грамадска-палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, мастацкай, навукова-тэхнічнай, сельскагаспадарчай і іншай літаратуры, тым не менш, не задавальняў чытацкія інтарэсы. Кніжны дэфіцыт, які заставаўся на працягу існавання савецкай улады, тлумачыўся не закрытасцю СССР, а высокімі духоўнымі і маральнымі патрабаваннямі савецкіх людзей.

Актывізацыя выдання твораў беларускай мастацкай і энцыклапедычнай літаратуры звязаны з адкрыццём у другой палове 1960-х – 1970-я гг. новых выдавецтваў. У снежні 1966 г. прынята рашэнне аб стварэнні Галоўнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі АН Беларусі (1967 г., з 1980 г.

выдавецтва), у 1972 г. – спецыялізаванага выдавецтва “Мастацкая літаратура”, якое вылучылі з некалькіх рэдакцый выдавецтва “Беларусь”; у 1977 г. афіцыйны статус кніжнага выдавецтва набывае “Полымя”; у 1981 г. адна з рэдакцый “Мастацкай літаратуры” стварае новае выдавецтва – “Юнацтва”.

Прыярытэтным кірункам выдавецтва “Мастацкая літаратура” быў выпуск збораў і выбраных твораў беларускіх пісьменнікаў, кніг па літаратуразнаўстве і крытыцы, а таксама твораў пісьменнікаў народаў СССР і замежных краін. Упершыню выйшлі факсімільныя выданні М. Багдановіча, Я. Купалы, М. Танка.

Звод дзіцячай літаратуры складаюць шматтомныя выданні выдавецтва “Юнацтва”, якое спецыялізавалася на выпуску дзіцячай беларускай і сусветнай класікі, твораў сучасных майстроў мастацкага слова, навукова-пазнавальнай літаратуры на беларускай, рускай і іншых мовах.