Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
все ответы по истории книги.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
257.39 Кб
Скачать

8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).

З’яўленню кнігі на тэрыторыі Старажытнай Русі, у тым ліку і Беларусі ў Х–ХІ стст. садзейнічалі: утварэнне феадальных дзяржаў (узнікла патрэба ў дзелавых запісах: дыпламатычных і гандлёва-гаспадарчых), а таксама распаўсюджанне і замацаванне хрысціянства як дзяржаўнай рэлігіі (практыка набажэнства патрабавала адпаведных кніг, а таксама людзей, здольных чытаць і правіць па кнігах службу, сакралізаваць уладу князя). Першыя рукапісныя кнігі – гэта рукапісныя рэлігійныя кнігі кірыла-мяфодзіеўскай традыцыі. Неабходна адзначыць і асаблівасці старажытнарускага пісьма і кнігі. Форма літар, якімі напісаны старажытнарускія кнігі, мае два віды: устаў і паўустаў.

Устаў – старажытны почырк, якім напісаны захаваныя тэксты пачынаючы з ХІ ст., для яго характэрна, што кожная літара была скрупулёзна і дакладна выпісана, літары ў уставе былі буёныя і прамыя, мелі роўны націск, ва ўставе была нязначная колькасць скарачэнняў. Устаў меў яшчэ некалькі варыянтаў. Паўустаў – почырк больш позняга паходжання, з’явіўся ў канцы XIV ст. Паўустаў быў драбнейшы і больш просты, чым устаў, у ім дапускаўся нахіл ліній, злучэнне літар адна з адной (лігатуры), значная колькасць скарачэнняў (абрэвіятуры). З грэчаскай мовы была запазычана сістэма націскаў – “сіла”, якую ставілі на кожным слове. Для запісу актаў, дакументаў, пісем і тэкстаў некніжнага характару прымянялі скорапіс (курсіўнае пісьмо). У нумарацыі старонак выкарыстоўваўся кустод (слова з наступнай старонкі). Для загалоўкаў раздзелаў часцей прымянялі спецыяльны від пісьма – вязь, якая ўяўляла з сябе злітны ўзор моцна выцягнутых у вышыню і пераплеценых паміж сабой літар. У афармленні рукапісаў прымяняліся застаўкі – звычайна арнаментаваныя прамавугольнікі, змешчаныя ў пачатку раздзелаў і главаў; канцоўкі – невялікія малюнкі ў канцы тэкста; ініцыялы – размалёваныя пачатковыя загалоўныя літары. У афармленні старажытных ркапісаў вылучаецца лінейны (геаметрычны), раслінкавы (батанічны) і жывёльны (тэраталагічны) арнаменты. Характэрнай асаблівасцю рукапіснай кнігі была адсутнасць загалоўнага або тытульнага аркуша (ліста), які з’явіўся ў XVII ст. У канцы кнігі, у пасляслоўі, калі-нікалі ўказвалася месца і час стварэння, імя заказчыка і пісца. У многіх рукапісах ўжываўся розны почырк. Старажытнейшая рукапісная кніга, захаваная да нашых дзён – “Астрамірава Евангелле” 1056 – 1057 гг. Было напісана для наўгародскага пасадніка Іосіфа Астраміра дзьякам Рыгорам (Грыгорыем), які ў канцы рукапісу напісаў сваё імя, а таксама час пачатку і заканчэння працы. Аднак, дзе, у якім месцы яно было напісана – невядома. Другой і трэцяй па часе кнігамі з’яўляецца “Ізборнік” вялікага князя Святаслава Яраслававіча, напісаны ў Кіеве ў 1073 г. і потым перапісаны з дапаўненнем некаторых тэкстаў у 1076 г. Наступная, 4-я кніга – “Архангельскае Евангелле”, напісанае ў 1092 г. Паводле свайго прызначэння рукапісныя кнігі, якія ствараліся і бытавалі на тэрыторыі Старажытнай Русі і Беларусі можна падзяліць на

  • богаслужбовыя кнігі

  • рэлігійныя чытальныя кнігі (“чэцці”)

  • “паўсвецкія” кнігі.

Склад богаслужбовых кніг у ХІ – першай палове ХІІІ ст. таксама як і іншыя правілы і асаблівасці царкоўнага багаслужэння вызначаўся Статутам або Тыпіконам Вялікай Царквы і ўключаў Евангелле – кароткі апракас, Апостал – кароткі апракас, Парамійнік, Псалтыр (падзелены на антыфоны), Эўхалагіён (Служэбнік і Трэбнік), Спеўныя зборнікі, Зборнікі казанняў і навук Гамілярыі, Таржэственікі і Сінаксары, якія чыталіся ў храмах у нядзелю і святочныя дні, былі неабходныя для адпраўлення царкоўных служб і выкарыстоўваліся ў асноўным толькі духавенствам. Асобныя богаслужбовыя кнігі выконвалі і іншыя функцыі: па Часаслову і Псалтыры вучылі чытаць і пісаць, а па Псалтыры яшчэ і гадаць. Вызначальную ролю ў духоўным жыцці сярэднявечнага чалавека адыгрывала Біблія. Рэлігійныя чытальныя кнігі паводле функцыянальнага прызначэння, у большасці сваёй, – гэта тлумачэнні Святога Пісання, а таксама перакладная патрыстыка і агіяграфія (Жыцці святых), а таксама зборнікі павучанняў і казанняў, Тэтраевангелле, Чэцці-Мінеі, Патэрык, Шасціднёвік, зборнікі цытат з твораў Айцоў Царквы, старажытных мудрацоў, даўніх афарызмаў. Да “паўсвецкіх” адносяцца апакрыфічныя, гадальныя, гістарыяграфічныя, павучальныя і прыродазнаўчыя творы, якія прызначаліся для кялейнага і хатняга чытання, З Усходу і Захаду траплялі і прыстасоўваліся да мясцовых умоў нехрысціянскія кнігі: “Астралогія”, “Громнік”, “Соннік”, “Траўнік”, “Пра дні добрыя і злыя” і інш. Асаблівай папулярнасцю карысталіся апокрыфы. Старажытнейшым летапісам, захаваным да нашых дзён, лічыцца “Аповесць мінулых часоў” (1113 г.), перапісаная манахам Кіева-Пячорскай лаўры Нестарам. Уяўляе з сябе летапісны звод, г. зн. Злучэнне розных запісаў і падзей. Папулярнасцю карысталіся кнігі пра падарожжы, у якіх апісваліся невядомыя землі, людзі, жывёлы, расліны. Напрыклад, шырока была распаўсюджана перакладзеная з грэчаскай мовы “Касмаграфія” (або “Хрысціянская тапаграфія”) Казьмы Індыкоплава. Самым раннім рускім рукапісам пры падарожжа з’яўляецца “Хаджэнне ігумена Данііла” (пач. ХІІ ст.) “Хаджэнне за тры моры” Афанасія Нікіціна (др. Пал. XV ст) Галоўнымі цэнтрамі перапіскі кніг у Старажытнай Русі былі Кіеў (Кіева-Пячорскі і Выдубецкі манастыры), Вялікі Ноўгарад (Юр’еўскі, Хутынскі, Антоніеў манастыры), Пскоў, Галіч, Уладзімір; Беларусі – Полацк, Тураў, Смаленск, Віцебск, Друцк, Гародня, Наваградак. У іх манастырах сталі перапісваць і пісаць царкоўныя і свецкія кнігі. Аб тым, што Кірыла Тураўскі (ХІІ-ХІІІ ст.) сваёй рукой перапісваў кнігі, непасрэднага сведчання не захавалася; найбольш старажытныя яго “Словы” (“Казанні”), якія захаваліся, датуюцца другой паловай ХІІІ ст. (спіс малітваў у рукапісным зборніку Яраслаўскаўа музея-запаведніка) і напісаны, як адзначаў Вацлаў Ластоўскі, царкоўна-балгарскай мовай, у якой толькі дзе-нідзе сустракаюцца мясцовыя словы і выразы. Сярод яго вялікай спадчыны, якая захавалася, – такія творы, як “Прыпавесць пра душу і цела”, “Аповесць пра беларызца і манаства”, “Казанне аб чарнарызным стане”, 8 “Слоў” на царкоўныя святы, 30 малітваў і 2 каноны. Значна менш звестак пра іншых кніжных дзеячоў XII і пачатку XIII ст. Дайшоў толькі адзіны твор мітрапаліта Клімента Смаляціча, старэйшага сучасніка Кірылы тураўскага, – “Пасланне да Фамы прасвітара – “Послание написано Климентомъ митрополитом Рускым Фоме прозвутеру, истолковано Афонасием мнихом”, а таксама нататка пра самога Клімента ў Кіеўскім летапісе пад 1147 г., у якой ён паказаны як “книжник и философь, так якоже в Рускои земли не бяшеть” З Полацкіх кніжнікаў найбольшую папулярнасць мела ўнучка Усяслава Брачыслававіча Прадслава, а пасля пострыгу – Ефрасіння (1101–1173). Яна заснавала 2 манастыры (Спаскі жаночы ў Сяльцы і Багародзіцкі мужчынскі ў Полацку), якія сталі асяродкамі перапіскі кніг. У жыціях святых Ефрасінні Полацкай і Аўрамія Смаленскага (паходжанне тэкстаў вызначаецца адпаведна пачаткам і сярэдзінай XIII ст.) змешчаны кароткія і досыць стандартныя заўвагі пра тое, што першая “начат книги писати своима рукама”, а другі “вся от всех избирая и списая ово своею рукою, ово многыми писцы” [9] – у апошнім выпадку бачым згадку пра існаванне манастырскага скрыпторыя (у Селішчы, пад Смаленскам). Такім чынам, пры буйных саборах і ў манастырах адкрываліся майстэрні па вырабу кніг – скрыпторыі. Па падліках вучоных у ХІ – ХІІ стст. на Русі мелі хаджэнне не менш 85 тысяч толькі царкоўных кніг. Які ж стан кніжных помнікаў названага перыяду ў цяперашні час? шэсцьТураўскае, Дабрылава, Аршанскае і Полацкія Евангеллі, а таксама Супрасльскі рукапіс XI ст. і спіс “Лесвіцы” Iаана Лесвічніка XIII ст. Сярод чытальных кніг ХІІ ст. асаблівай папулярнасцю карысталіся дагматычна-палемічныя, маральныя, аскетычныя і іншыя творы вядомых хрысціянскіх дзеячаў – Васіля Вялікага (каля 329–379 гг.), Грыгорыя Назіяніна (329–370), Яфрэма Сірына (пам. У 379 г.) і інш. Патрыстыка падзялялася на дзве асноўныя катэгорыі: “гамілія” і “логас”, на аснове якіх сфармаваліся павучанні і панегірыкі (урачыстая казань, слова). Былі яны як для “вярхоў”, так і для “нізоў” тагачаснага грамадства. Шырокае распаўсюджанне атрымаў, як сведчыць М. Нікалаеў, “Парэнэсіс” Яфрэма Сірына. ХІІІ ст. датуецца і “Лесвіца” Іаана Лесвічніка, якая з’яўляецца адным з вострасюжэтных твораў, вядомых з ХІ ст. – скразны вобраз, сімвал цяжкага шляху духоўнага самаўдасканалення чалавека, які выконваючы нормы аскетычнага жыцця ўзнімаецца вышэй і вышэй да неба, дзе яго душу падхопліваюць анёлы і чакае Бог. На беларускіх землях доўгі час знаходзіўся адзін з самых старажытных кірылічных рукапісаў ХІ ст. з тэкстамі Міней-чэцці на сакавік (змяшчаў 24 жыціі і 24 словы-павучанні, у т.л. 20 слоў Іаана Златавуста) – так званы Супрасльскі рукапіс або Зборнік жыцій і пропаведзяў (назва яго ад Супрасльскага манастыра, што паблізу Беластока). Сярод “паўсвецкіх” кніг адно з асноўных месцаў займаюць летапісы, якія мелі вялікае значэнне ў фармаванні і развіцці нацыянальна-гістарычнай свядомасці старажытных беларусаў. Узнікненне летапісання было выклікана да жыцця ідэйна-палітычнымі задачамі культурна-гістарычнага развіцця ўсходніх славян, ростам іх грамадскай і этнічнай самасвядомасці ў перыяд актыўнага гістарычнага самасцвярджэння. Ужо ў ХІ ст. розныя матэрыялы аб’ядноўваліся ў летапісныя зводы, асобныя літаратурныя помнікі, якія захаваліся ў больш позніх гістарычных кампіляцыях. У пачатку ХІІ ст. манахам Кіева-Пячорскага манастыра Нестарам быў складзены выдатны помнік старажытнарускага летапісання “Аповесць мінулых гадоў”, які паслужыў стымулам і асновай для зараджэння летапісання ў іншых гарадах і землях усходніх славян. Сярод рэдакцый гэтага летапісу, якія дайшлі да нас, найбольш старажытныя – гэта Лаўрэнцьеўскі (1377), Іпацьеўскі (XV ст.), Радзівілаўскі (XV ст.). У XII–XIV стст. летапісы мелі пераважна мясцовы характар.