- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
Пісьменства – сукупнасць пісьмовых сродкаў зносін, якія ўключаюць паняцці графікі, алфавіта і арфаграфіі якой-небудзь мовы або групы моў, аб’яднаных адной сістэмай пісьма або адным алфавітам. Перадумовы ўзнікнення пісьма складваліся на працягу доўгага часу, калі ў працэсе развіцця мовы фарміраваліся яго асноўны слоўнікавы фонд, структура, граматычны лад, якія адлюстроўвалі ўзрастаючую здольнасць чалавека да абстрактнага мыслення. Гаспадарчая дзейнасць чалавека паспрыяла таму, што стала ўзнікаць мноства прымітыўных тыпаў і сістэм пісьма, якія ў эпоху неаліта атрымалі далейшае развіццё. Да першабытных тыпаў пісьма эпохі неаліта адносяцца прадметнае, вузялковае, палачкавае. Прадметнае пісьмо – гэта тое пісьмо, у якім для перадачы звестак выкарыстоўваліся розныя прадметы, што сімвалізавалі пэўныя паняцці ці нават думкі. Напрыклад, у якасці аб’яўлення вайны адно племя пасылала другому стралу або меч; зялёная галінка – прапанова міру. Адным з першых даследчыкаў прадметнага пісьма быў грэчаскі гісторык Герадот (484–445 гг. да н. ч.) Такія прадметныя пісьмы (арока) і да сёння выкарыстоўваюцца некаторымі афрыканскімі народнасцямі. На першабытнай ступені развіцця было распаўсюджана і вузялковае пісьмо (у Лацінскай і Паўночнай Амерыцы, Афрыцы, Старажытным Усходзе, Сібіры, Гвінеі, Палінэзіі), якім карыстаюцца таксама і да сёняшняга часу індзейцы-пастухі ў Перу. У некаторых індзейскіх плямёнах карыстаюцца вяровачным календаром. Інкі ў Перу (XII–XVI стст.) выкарыстоўвалі так званае пісьмо “кіпу”, якое ўяўляла з сябе махры з тонкіх рознакаляровых вяровачак рознай даўжыні замацаваных на доўгім тоўстым шнуры ці палцы. На іх завязваліся вузельчыкі Сэнсавае значэнне надавалася колькасці шнуроў і вузлоў, іх велічыні, размяшчэнню і колеру. Вага кіпу дасягала да 4 кг. Нефарбаваныя вузлы выкарыстоўвалі для ліку. Колер у індзейцаў меў вызначаны сэнс таксама: чорны – няшчасце, фіялетавы – небяспеку, варожасць, чырвоны – вайну, белы – мір, жоўты – золата, зялёны – збожжа. Некаторыя вучоныя лічаць, што такім чынам маглі быць запісаны зборы законаў, хронікі і нават вершы. У Паўночнай Амерыцы выкарыстоўвалася вузялковае пісьмо “вампум” (спалучэнне каляровых вяровачак з упляценымі ракавінамі), якое мела найбольш форму пояса. Для перадачы інфармацыі і яе запамінання прымянялася і палачкавае пісьмо. Было характэрна для абарыгенаў Аўстраліі і Новай Зеландыі (палачкі даўжынёй у пядзь мелі пэўныя насечкі і меткі) На палачках і драўляных бірках з дапамогай насечак рабіліся календары, натаваліся пазыкі, абавязкі. Нярэдка першабытныя тыпы пісьма цяжка было патлумачыць і неабходны былі “дэшафрывальшчыкі”. Недасканаласць дадзеных пісьмёнаў выклікала да жыцця іншыя тыпы пісьма. Адным з іх у эвалюцыйным працэсе была піктаграфія (лац. pictus – намаляваны і грэч. grapho – пісаць). Піктаграфія – продак большасці сучасных сістэм пісьма. Захавалася яшчэ з часоў палеаліа. Малюнкавае пісьмо аперыруе не літарамі, а малюнкамі (піктаграмамі), кожны з якіх – гэта не асобны гук ці склад, а пэўны прадмет, з’ява, комплекс прадметаў ці з’яў, сэнсавых адзінак, цэлая жыццёвая сітуацыя. Малюнкавае пісьмо як сродак перадачы інфармацыі ўжываецца і ў наш час: у літаратуры дашкольнага ўзросту, у карыкатуры, у рэкламе, дарожных знаках і г. д. Па меры ўдасканалення чалавечага мыслення малюнкавае пісьмо таксама ўдасканальвалася; распадаючыся на састаўныя часткі, элементы, вобразныя знакі, якія абазначалі асобныя паняцці, словы. Іх камбінацыі складалі ўжо не малюнак, а тэкст – лагічную паслядоўнасць думкі. Так, паступова піктаграфічнае пісьмо перарасло ў логаграфічнае пісьмо. Стылізацыя, схематызацыя піктаграм прыводзіць да ўтварэння ўмоўных знакаў, графічных сімвалаў, логаграм (словаў і складаў). Узнікненне першых логаграфічных сістэм пісьма было звязана са зменамі ў грамадскім развіцці чалавецтва, калі на аснове першабытнага ладу пачалі складвацца раннія дзяржавы, кіраванне якімі патрабавала ўпарадкавання пісьмовай дакументацыі. Калыскай першых сістэм логаграфічнага пісьма з’яўляецца Старажытны Усход (3500 – 3000 гг. да н. ч.) – даліна Ніла (Егіпет) і Месапатамія(Шумер). У канцы ІІ тыс. да н. ч. узнікае фанетычнае пісьмо. Заслуга стварэння і распаўсюджання першага сапраўднага алфавіта як чыста літарна-гукавай сістэмы належыць такім старажытным народам, фінікійцы, яўрэі, арамейцы. Самыя раннія алфавітныя тэксты знойдзены ў Бібласе (цяпер Ліван). Для класіфікацыі тыпаў пісьма важнымі з’яўляюцца як форма знакаў, так і характар перадачы знакамі элементаў мовы. Існуе 4 асноўныя тыпы пісьма паводле характару перадачы: 1 – ідэаграфічнае, 2 – славесна-складовае, 3 – уласна сілабічнае, 4 – літарна-гукавае (алфавітны). Ідэаграфічнае пісьмо (“пішу паняцце”, “пішу ідэю”) прадстаўляе працэс развіцця піктаграфіі да логаграфіі. Яскравым прыкладам з’яўляюцца краіны Старажытнага Усходу. Тут у 3500 – 3000 гг. да н. ч. з’явіліся адпаведныя сістэмы пісьма іерагліфічнае і клінапіснае пісьмо. (“Іера” – свшчэнны, “гліфо” – выскчаны на камені). У 2200 г. да н. ч. іерагліфічнае пісьмо ўзнікла ў даліне Інда, на Крыце, у Грэцыі (2000 – 1200 гг. да н. ч.), а ў 1300 г. да н. ч. у Кітаі. Яшчэ пазней – таксама незалежна ад знешніх уплываў – з’явіліся сістэмы пісьма майя і ацтэкаў (Цэнтральная Амерыка і Мексіка), у якіх яшчэ моцна пераважаў піктаграфічны пачатак. Логаграфічнае пісьмо дзейнічае і сёння – гэта кітайскія іерогліфы Наступная стадыя ў развіцці логаграфічнай сістэмы пісьма стала іератычнае пісьмо – жрэчаскае пісьмо, калі сталі ўжывацца спрошчаныя іерогліфы. Завяршальнай стадыяй стала ж “дэматычнае” (народнае) пісьмо егіпцян – першы ў свеце ўзор скорапісу, які адносіцца да V ст. да н. ч. З часам змянялася і іншая вялікая сістэма логаграфічнага пісьма – клінапіс, які ўзнік прыкладна ў той самы час, што і егіпецкія іерогліфы – у пачатку ці сярэдзіне IV тысячагоддзя да н. ч. у далінах Тыгра і Еўфрата, з развіццём шумерскай цывілізацыі. Пісьмовыя знакі шумераў абазначалі або цэлыя словы, або склады. Калі егіпцяне пісалі справа налева, то шумеры, вавіланяне, асірыйцы – злева направа. Фанетычнае пісьмо. Паходжанне фінікійскага алфавіту было высветлена толькі ў 1905 г., калі на Сінайскім паўвостраве былі знойдзены некалькі помнікаў пісьменнасці, знакі якіх былі падобнымі да егіпецкіх іерогліфаў, але валодалі і шэрагам спецыфічных рыс, што стала звязуючым звяном паміж егіпецкімі іерогліфамі і алфавітам. Фінікійская сістэма пісьма перадавала чалавечую мову пры дапамозе 22 знакаў-літар, кожная з якіх абазначала пэўны гук. Літары ў алфавіце расстаўлены ў пэўным парадку: алеф (вол), бэт (дом), гімель (вярблюд) і г. д., што пацвярджала і род заняткаў народа-зямляроба. Аднак фінікійцы былі мараходамі, гандлярамі, а гэта не адлюстроўвае іх алфавіт, таму ёсць яшчэ адно меркаванне, што фінікійцы запазычылі алфавіт ў старажытных яўрэяў. Тым не менш, замацавалася агульнапрынятая версія – як перашынца, фінікійскага алфавіта. У складзе гэтага алфавіта не было літар для галосных. Сваім літарам фінікійцы далі назвы, адпаведныя назвам пэўных прадметаў, якія ўжываліся як фанемы (за аснову прымаўся першы гук адпаведнага слова). Як і егіпцяне, яўрэі яны пісалі справа налева.
