
- •1 Этымалогія паняцця “кнігі”, яго тэрміналагічнае вызначэнне.
- •2 Элементы кнігі, іх развіццё і прымяненне ў рукапіснай і друкаванай кнізе.
- •3 Узнікненне пісьма. Стадыі яго развіцця і асноўныя тыпы.
- •4. Першыя рукапісныя кнігі старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў Усходу, Егіпта, Індыі і Кітая
- •5. Кніга ў Антычным грамадстве.
- •6. Кніга ў эпоху Сярэднявечча.
- •7. Пісьмо усходніх славян і роля Кірылы і Мяфодзія.
- •8. Рукапісная кніга Старажытнай Русі. Кніжныя помнікі Беларусі часоў Полацкага княства (хі – хііі стст.).
- •9. Рукапісная кніга Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII стст.). Асноўныя тыпы
- •10. Гісторыя вынаходніцтва кнігадрукавання. Дзейнасць і. Гутэнберга і яго паслядоўнікаў.
- •11. Фарміраванне кніжнай справы ў Англіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.).
- •12. Умовы развіцця кнігавыдання ў Італіі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Альдаў.
- •Развіццё кніжнай справы ў Нідэрландах ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Плантэнаў і Эльзевіраў.
- •14. Асноўныя цэнтры кнігавыдання Францыі ў эпоху Адраджэння (XV – першая палова XVII ст.). Дзейнасць Эцьенаў.
- •15. Узнікненне кнігадрукавання ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі (XV – першая палова XVII ст.).
- •16. Узнікненне і развіццё кірылічнага друку. Дзейнасць ш. Фіёля.
- •Узнікненне беларускага кнігадрукавання. Выдавецкая дзейнасць ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў (с.Буднага і в.Цяпінскага). Дзейнасць ф. Скарыны
- •Выдавецкая дзейнасць “Дому Мамонічаў”.
- •Выдавецкая і асветніцкая дзейнасць у вкл праваслаўных брацтваў.
- •20. Буйнейшыя каталіцкія і ўніяцкія друкарні ў вкл і іх выданні.
- •21. Гісторыя ўзнікнення перыядычнага друку і першыя газеты ў вкл.
- •22. Узнікненне і распаўсюджанне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве. Выдавецкая дзейнасць і.Фёдарава і п.Мсціслаўца.
- •23. Еўрапейская кніга і кнігавыданне ў эпоху Асветніцтва
- •24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
- •25. Новыя паліграфічныя тэхналогіі і індустрыялізацыя кніжнай вытворчасці ў хіх ст.
- •26. Кніжная справа ў хіх – пач. Хх ст. У Еўропе і зша
- •27. Кніжная справа ў Расіі ў хіх – пач. Хх ст.
- •28. Умовы развіцця кнігі ў Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі (1795–1917 гг.).
- •29. Адраджэнне беларускамоўнага кнігавыдання. Дзейнасць першых беларускіх выдавецтваў у Пецярбургу, Вільні, Мінску.
- •30. Гісторыя развіцця беларускамоўнага перыядычнага друку ў хіх – пач. Хх ст.
- •31. Развіццё кніжнай справы ў першай палове хх ст. У Еўропе і зша.
- •32. Асаблівасці развіцця выдавецкай справы ў Расіі і ссср у першай палове хх ст. (пасля 1917 г.)
- •33. Асноўныя кірункі кнігавыдання ў бсср (пасля 1917 г.).
- •34. Кнігавыдавецкая дзейнасць у Заходняй Беларусі (пасля 1921 г.).
- •Выдавецкая справа Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: тылавы, падпольны і акупацыйны друк.
- •36. Аднаўленне і арганізацыя выдавецкай справы Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне новых выдавецтваў
- •37. Стан беларускамоўнага кнігавыдання ў бсср у 1963 – 1990 гг
- •38. Манапалізацыя выдавецкай вытворчасці ў Заходняй Еўропе і зша ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •39. Кніга ў краінах Усходняй Еўропы ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •40. Асноўныя тэндэнцыі выдавецкай дзейнасці ў ссср і Расіі ў другой палове хх – пачатку ххі ст.
- •41. Змены ў развіцці кнігавыдавецкай справы ва ўмовах незалежнасці Рэспублікі Беларусь (пасля 1991 г.).
- •42. Дзейнасць дзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •43. Дзейнасць недзяржаўных выдавецтваў Рэспублікі Беларусь.
- •44. Выдавецкая дзейнасць беларускай эміграцыі.
- •45. Беларускія кнігазнаўцы. Асноўныя працы па гісторыі беларускай кнігі.
- •46. Асноўныя тэндэнцыі і праблемы развіцця кнігі ў свеце на сучасным этапе.
24. Кніжная справа ў Расіі ў канцы XVII – XVIII стст. Развіццё грамадзянскага шрыфту і роля і. Капіевіча
Пачатак XVIII ст. з’яўляецца важным этапам у гісторыі рускага кнігадрукавання. Кніга ў эпоху дзяржаўных пераўтварэнняў і стварэння Расійскай імперыі была заклікана адыграць важнейшую ролю, што зразумеў Пётр І, які паставіў кнігадрукаванне на службу інтарэсам дзяржавы і развіцця новай па сваім духоўным змесце культуры. Аднымі з асноўных мерапрыемстваў пятроўскага часу сталі рэформа рускай азбукі і рэформа друку 1708–1710 гг. У галіне рэформы азбукі была ажыццёўлена распрацоўка новага “грамадзянскага” шрыфту замест старога кірылічнага. Над стварэннем новай азбукі працаваў і беларус Ілья Капіевіч, пад кіраўніцтвам якога ў 1707 г. быў адліты новы шрыфт. Па сваім малюнку літары новай азбукі набліжаліся да еўрапейскага шрыфту і адначасова мелі падабенства да кірылічнага паўуставу канца XVII – пачатку XVIII ст. Кірылічны шрыфт з увядзеннем у 1708 г. “грамадзянскага” выкарыстоўваўся галоўным чынам для друку царкоўных кніг, а таксама для некаторых вучэбных, афіцыйных, навуковых і мастацкіх выданняў, прызначаных для масавага чытача. “Грамадзянка” даволі павольна распаўсюджвалася ў правінцыі. Фактычна ж займаўся стварэннем і выданнем кніг для Расіі беларус Ілья Капіевіч. Нарадзіўся Ілья Капіевіч у 1651 г. у Беларусі, атрымаў адукацыю ў Слуцкай пратэстанцкай гімназіі, валодаў некалькімі замежнымі мовамі. За перыяд з 1699 па 1706 г. ён пераклаў, склаў і выдаў каля 20 кніг: “Введение краткое во всякую историю…” (1699), “Краткое и полезное руковедение во арифметику” (1699), “Грамматика латинская” (1700), “Номенкулятор на русском, латинском и немецком языках” (1700), “Книга, учащая морского плавания…” (1701), “Святцы” (1702), “Руковедение в грамматику словено-российскую” (1706) і інш. Падручнікі, надрукаваныя І. Капіевічам, доўгі час выкарыстоўваліся ў рускіх школах. Ён адзін з першых распрацаваў для ўсходніх славян навуковую тэрміналогію па многіх галінах ведаў. І. Капіевіч надрукаваў і першую на рускай мове карту зорнага неба. Пры пятры І пашыраецца дзейнасць Друкарскага двара ў Маскве і ствараюцца новыя друкарні. У 1710 г. засноўваецца першая друкарня ў Пецярбургу, якая выпускала асноўную масу “грамадзянскіх” кніг. Былі адкрыты друкарні пры Аляксандра-Неўскім манастыры, Сенаце, Марской акадэміі, дзейнасць якіх насіла ведамасны характар. У канцы 1726 г. у С.-Пецярбург з Галандыі былі перавезены друкарскія станкі і шрыфты, была арганізавана друкарня Акадэміі навук, дзейнасць якой пачынаецца з 1728 г. з выпуску новай газеты – “С.-Петербургские ведомости” (З 1748 г. галоўным рэдактарам газеты быў М. В. Ламаносаў). Першай кнігай друкарні Акадэміі навук быў “Месяцеслов на лето 1729 года”. Выпускала друкарня выданні па розных галінах ведаў: матэматыцы, астраноміі, фізіцы, хіміі, гісторыі, геаграфіі, мовазнаўстве, гісторыі літаратуры, ваеннай справе. Гэта былі падручнікі, календары, мастацкая літаратура, афіцыйныя выданні. Значная частка літаратуры выходзіла на лацінскай, нямецай, французскай, італьянскай, арабскай мовах. Другая чвэрць XVIII ст. – перыяд выдавецкай манаполіі друкарні Акадэміі навук сярод іншых тыпаграфскіх прадпрыемстваў. Надругім месцы была друкарня Маскоўскага універсітэта, адкрытая ў 1756 г. З гэтага часу выдаецца газета “Московские ведомости”, часопісы “Полезное увеселение”, “Свободные часы”, “Невинные упражнения”. Значны ўплыў на развіццё выдавецкай дзейнасці Расіі XVIII ст. аказаў Мікалай Іванавіч Навікоў (1744–1818) – прадстаўнік рускага асветніцтва, градскі дзеяч, пісьменнік, журналіст, выдавец. Выдавецкай дзейнасцю займаўся ў 1766 – 1791 гг. Меў сваю выдавецкую марку – “НН”. У 1760–70-я гг. набываюць вядомасць яго сатырычныя часопісы – “Трутень”, “Живописец”, “Пустомеля”, “Кошелёк”, асноўным зместам якіх была крытыка дваран, чыноўнікаў, эгаістаў. Часопісы мелі сацыяльна-палітычную накіраванасць. 1779–1789 гг. у Расіі называюць “навікоўскім дзесяцігоддзем”. У гэты час ён арэндуе друкарню Маскоўскага універсітэта, словалітню, кніжную лаўку і газету “Московские ведомости”. Усяго М. І. Навікоў выпусціў каля 1000 кніг тыражом 5–10 тыс. экз. Для другой паловы XVIII ст. характэрна фарміраванне тыпаў навуковай, вучэбнай, даведачнай (энцыклапедычнай) кнігі; павелічэнне цікавасці да французскай мастацкай кнігі, якая складала каля 1/6 часткі ўсіх выданняў 1725–1800 гг. Асаблівай папулярнасцю ў кацярынінскі час карысталіся творы Вальтэра, перакладныя авантурныя раманы; распаўсюджанне сатырычных твораў у асноўным у рукапіснай форме.