Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Mat_dlya_sam_pratsy.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
26.11.2019
Размер:
751.1 Кб
Скачать

Характэрныя тэрміны, паняцці

Глабалізацыя – філасофска-культуралагічная інтэгратыўная кан-цэпцыя, у межах якой сцвярджаецца, што сучаснае грамадства – гэта цэласны і ўзаемасвязаны арганізм, што пастаянна сутыкаецца з неабходнасцю плюралізма пры вырашэнні глабальных праблем сучаснасці.

Дэнансацыя – паведамленне адной дзяржавы іншай аб скасаванні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора.

Дзяржава прававая – прававая форма арганізацыі і дзейнасці публічнай палітычнай улады і яе ўзаемаадносін з індівідамі як суб'ектамі права.

Дзяржава сацыяльная – дзяржава, якая імкнецца забяспечыць кожнаму грамадзяніну належныя ўмовы існавання, сацыяльнай абароненасці, саўдзельніцтва ў кіраванні вытворчасцю.

Дэмакратыя – форма (разнавіднасць) грамадскай улады, дзяржава, заснаваная на прызнанні народа ў якасці крыніцы ўлады.

Ідэалогія беларускай дзяржавысукупнасць ідэй і ідэалаў, якія адлюстроўваюць нацыянальна-гістарычныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, адпавядаюць мэтам і асаблівасцям развіцця беларускага грамадства.

Інвестыцыі – доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу ў галіны эканомікі ўнутры краіны і за мяжой.

Інтэграцыя (лац. interest – мець значэнне)працэс, вынікам якога з'яўляецца дасягненне адзінства і цэласнасці, узгодненасць унутры сістэмы, заснаванай на ўзаемасувязі і ўзаемадапаўняльнасці асобных спецыялізаваных элементаў.

Канстытуцыя – асноўны закон дзяржавы, што вызначае яе грамадскае і дзяржаўнае ўладкаванне, парадак і прынцыпы ўтварэння органаў улады, выбарчую сістэму, асноўныя правы і абавязкі грамадзян.

Легітымнасць (лац. legitimus – згодны з законамі, законны, пра-

вамоцны) – тэрмін, які прымяняецца для характарыстыкі сацыяльнага

парадку, у сілу якога ён дыктуе індывідам абавязковыя патрабаванні і

ўстанаўлівае эталоны паводзін.

Нейтральная дзяржава дзяржава, знешнепалітычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах (войнах) і ваенна-палітычных саюзах.

Парламент (Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь) вы-шэйшы заканадаўчы орган Рэспублікі Беларусь; складаецца з дзвюх палат: Савета Рэспублікі і Палаты Прадстаўнікоў (усяго 174 дэпутаты).

Плюралізм прызнанне мноства поглядаў, думак, меркаванняў па пытанню аб шляхах развіцця дзяржавы і грамадства.

Постіндустрыяльнае грамадства – грамадства, у якім сфера паслуг атрымала прыярытэтнае развіццё і пераўзыходзіць над аб'ёмам прамысловай вытворчасці і аб’ёмам вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Савет Міністраўвыканаўчая галіна ўлады ў Рэспубліцы Беларусь, цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання.

Сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка мадэль эканамічнага развіцця, пры якой існуе дзяржаўны і прыватны сектары эканомікі, а дзяржава займае вызначальную ролю ў рэгуляванні эканамічных працэсаў і фарміраванні ўмоў для забеспячэння патрэб насельніцтва.

Літаратура:[1 – 9,12 –24,28,29,31,35,37,55,65,66, 67,70].

Пытанні для самакантролю

1.Пералічыце асноўныя трансфармацыі палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь у пачатку 90-х гадоў ХХ ст.

2. Якія падзеі выклікалі абвяшчэнне суверэнітэту рэспублікі?

3. Калі была прынята праграма пераходу да рынку і якія асноўныя палажэнні яна ўключала?

4. Назавіце прычыны і праявы крызісу 1991 – 1995 гг. у эканоміцы Беларусі. Якія асноўныя праграмы па стабілізацыі і развіццю эканомікі прымала кіраўніцтва краіны?

5. Назавіце асноўныя дасягненні і праблемы ў эканоміцы Беларусі ў 1996 – 2006 гг.

6. Прааналізуйце сучаснае эканамічнае становішча Беларусі. Якія станоўчыя з'явы эканамічнага развіцця можна адзначыць?

7. Якія цяжкасці сустракаюцца сёння перад адукацыйнымі і навуковымі сектарамі Беларусі?

8. Што вам вядома пра новыя дасягненні беларускай культуры на

сучасным этапе?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]