- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Старажытныя цывілізацыі.
- •Важнейшыя падзеі
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Станаўленне хрысціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова хііі – першая палова хvі стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (канец хvі–хvііі стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (хvіі – хvііі стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).
- •Пануючае становішча на падставе феадальнай ўласнасці на зямлю. Адыгравала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці да канца хvііі ст. Была вайсковым саслоўем.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне Заняткі 1.
- •Заняткі 2.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Беларусь у перыяд кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. І грамадзянскай вайны. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Беларусь у міжваенны перыяд
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 40-х – 80-я гады хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 10. Да новай мадэлі грамадскага ўладкавання
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 11. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (1991 – 2007 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Дэнансацыя – паведамленне адной дзяржавы іншай аб скасаванні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора.
- •Пытанні для самакантролю
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў
- •Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні
- •Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь пасля абвяшчэння незалежнасці: асноўныя этапы, напрамкі і вынікі.
- •Прыкланныя тэмы рэфератаў………………………………………………………………. 72 Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні……………………………………………………. 75
Пытанні для самакантролю
Якія сілы адыгралі галоўную ролю ва ўсталяванні савецкай улады на Беларусі?
Якія погляды на будучыню Беларусі існавалі сярод бальшавікоў?
З якімі падзеямі звязаны імены: Я. Лёсік, Я. Варонка, Т. Грыб, А. Мяснікоў, К. Ландар, А. Луцкевіч?
У якіх дакументах і калі была абвешчана БНР? Якую тэрыторыю згодна з імі павінна была займаць Беларуская Народная Рэспубліка?
Як ставіліся германскія акупацыйныя ўлады да БНР? Якія дзяржавы прызналі незалежнасць рэспублікі?
З прадстаўнікоў якіх арганізацый быў створаны Часовы ўрад БССР?
У чым галоўная прычына стварэння ЛітБел?
Што азначала нота Керзана ад 7 ліпеня 1920 г.?
Чаму на Версальскай канферэнцыі Беларусь не была прызнана як суб’ект міжнароднай палітыкі?
Як вырашаўся лёс Беларусі па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору? Якія наступствы для Беларусі мела гэта пагадненне?
Тэма 7. Беларусь у міжваенны перыяд
(1921 – 1939 гг.)
Заняткі 1.
Стан Беларусі пасля грамадзянскай вайны. Пераход да новай эканамічнай палітыкі: яе сутнасць і вынікі.
Згортванне НЭПа і стварэнне дзяржаўна-манапалістычнай эканомікі. Вынікі індустрыялізацыі і асноўныя наступствы калектывізацыі.
Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ва ўмовах адна-партыйнай сістэмы (канец 20-х гадоў – 1939 г.). Палітычныя рэпрэсіі 30-х гадоў.
Заняткі 2.
Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Сацыяльна-эканамічная і нацыянальная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.).
Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.).
Палітыка беларусізацыі ў 20-я гады: яе сутнасць, асноўныя напрамкі і вынікі. Дасягненні, цяжкасці і супярэчнасці развіцця культуры ў 30-я гады.
Важнейшыя падзеі
1921 г., сакавік – дэкрэт УЦВК “Аб замене харчовай разверсткі натуральным падаткам”. Пачатак нэпа.
1921 – 1937 гг. – дзейнасць у Заходняй Беларусі “Таварыства
беларускай школы” (ТБШ).
1922 г., люты – адкрыцце Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта).
1922 г., 30 снежня – І Усесаюзны з'езд Саветаў. Прыняцце Дэкларацыі і дагавору аб утварэнні СССР.
1923 – 1938 гг. – гады дзейнасці Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
1924 г., сакавік – дэкрэт УЦВК аб перадачы БССР паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам.
1924 г., ліпень – афіцыйны пачатак правядзення беларусізацыі ў БССР.
1925 г., жнівень – пастанова ЦВК і СНК БССР аб утварэнні Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі.
1926 г., снежань – пастанова Прэзідыума УЦВК аб перадачы Рэчыцкага і Гомельскага паветаў у склад БССР.
1927 г., красавік – VIII з'езд Саветаў БССР. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР.
1929 г., студзень – ХII з'езд КП(б)Б выказаўся за падрыхтоўку да новай масавай калектывізацыі вескі.
1928 – 1932 гг. – гады першай пяцігодкі.
1929 – 1930 гг. – хваля рэпрэсій у БССР супраць прадстаўнікоў так званага нацыянал-дэмакратызму.
1932 г., снежань – пастанова ЦВК і СНК БССР “Аб аб'яўленні БССР краінай суцэльнай калектывізацыі”.
1937 г., люты – ХII (надзвычайны) з'езд Саветаў БССР. Прыняцце 3-й Канстытуцыі БССР (“перамогшага сацыялізму”).
1939 г., 2 лістапада – прыняцце нечарговай V сесіяй Вярхоўнага Савета СССР закона аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб уз'яднанні яе з Беларускай ССР.