- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Старажытныя цывілізацыі.
- •Важнейшыя падзеі
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Станаўленне хрысціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова хііі – першая палова хvі стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (канец хvі–хvііі стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (хvіі – хvііі стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).
- •Пануючае становішча на падставе феадальнай ўласнасці на зямлю. Адыгравала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці да канца хvііі ст. Была вайсковым саслоўем.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне Заняткі 1.
- •Заняткі 2.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Беларусь у перыяд кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. І грамадзянскай вайны. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Беларусь у міжваенны перыяд
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 40-х – 80-я гады хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 10. Да новай мадэлі грамадскага ўладкавання
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 11. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (1991 – 2007 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Дэнансацыя – паведамленне адной дзяржавы іншай аб скасаванні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора.
- •Пытанні для самакантролю
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў
- •Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні
- •Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь пасля абвяшчэння незалежнасці: асноўныя этапы, напрамкі і вынікі.
- •Прыкланныя тэмы рэфератаў………………………………………………………………. 72 Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні……………………………………………………. 75
Гістарычныя асобы
Баліцкі А. В. – дзяржаўны дзеяч БССР, з кастрычніка 1922 г. – на-меснік, а з лютага 1926 г. – народны камісар асветы БССР. Член Інбелкульта, адзін з арганізатараў Акадэміі навук БССР. У жніўні 1929 г. вызвалены ад абавязкаў наркама асветы. Абвінавачаны ў “нацыянал-дэмакратызме”. Расстраляны ў кастрычніку 1937 г. Рэабілі-таваны ў 1988 г.
Галадзед М. М. – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, са снежня 1925 г. па май 1927 г. – другі сакратар ЦК КП(б)Б. У 1927 – 1937 гг. – старшыня СНК БССР. Член ЦВК СССР і БССР (1924 – 1937). Рэпрэ-сiраваны. Рэабілітаваны ў 1956. Яго імем названа вуліца і праезд у г. Мінску.
Гамарнік Я. Б. – савецкі ваеначальнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч. У 1928 – 1929 гг. – першы сакратар ЦК КП(б)Б, ажыццяўляў палітыку калектывізацыі. Пры ім пачаліся беззаконныя рэпрэсіі (арышты, расстрэлы, высылкі). Скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны ў 1955 г. Яго імем названа вуліца ў г. Мінску.
Ігнатоўскі У. М. – беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. У 1921 – 1926 гг. – наркам асветы БССР. Прафесар, дэкан, намеснік рэктара БДУ. 3 1926 г. – старшыня Інбелкульта; у 1929 – 1931 гг. – прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі Беларусі, сярод якіх “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. У студзені 1931 г. выключаны з партыі і абвінавачаны ў “нацыянал-ухілізме”. Скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны.
Крыніцкі А. І. – партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ(б) (1924 – 1927 гг.), член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1924 – 1927 гг., член ЦВК БССР у 1925 – 1927 гг., з мая 1927 г. – на працы ў ЦК ВКП(б). Значна паспрыяў правядзенню індустрыялізацыі і культурных пераўтварэнняў у БССР. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.
Лагіновіч І. К. (партыйны і літаратурны псеўданім Корчык Сямён, Павел, Паўлючонак і інш.) – дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі і Польшчы, у 1922 г. – адзін з кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). 3 1926 г. да 1936 г. першы сакратар ЦК КПЗБ. Не аднойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Аўтар многіх дакументаў КПЗБ. У 1939 г. быў абвінавачаны ў шпіянажы на карысць польскай і германскай разведслужбаў і прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1955 г.
Некрашэвіч С. М. – беларускі мовазнавец. 3 1922 г. – старшыня Інбелкульта. У 1929 г. – віцэ-прэзідэнт АН БССР, старшыня арфагра-фічнай камісіі і камісіі па стварэнню слоўніка жывой народнай мовы. Аўтар прац у галіне беларускага правапісу, распрацоўкі навуковай тэрміналогіі. Выдаў “Беларуска-расійскі” (1925) і “Расійска-беларускі” (1928) слоўнікі. Арыштаваны ў 1930 г., расстраляны ў 1937 г. Рэабілі-таваны ў 1957 г.
Пілсудскі Ю. – у 1918 – 1922 гг. “начальнік Польскай дзяржавы”. У маі 1926 г. арганізаваў дзяржаўны пераварот і ўстанавіў аўта-рытарны рэжым (“санацыя”). Фактычны дыктатар Польшчы ў 1926 – 1935 гг. Выступаў за далучэнне Літвы, Беларусі і Украіны да Польшчы і пашырэнне яе тэрыторыі да межаў Рэчы Паспалітай 1772 г.
Прышчэпаў Дз. Ф. – дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР, народны камісар земляробства БССР (1924 – 1929 гг.), адначасова з 1929 г. намеснік старшыні Дзяржплана БССР. Член КП(б)Б, арыштаваны ў 1930 г. Прыхільнік новай эканамічнай палітыкі на вёсцы, свабоды выбару сялянамі форм землекарыстання. Рэпрэсіраваны. Памёр у турэмнай бальніцы г. Мінска. Рэабілітаваны ў 1988 г.
Тарашкевіч Б. А. – беларускі грамадска-палітычны і асветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец. З 1922 г. пасол (дэпутат) сейма Польшчы, узначальваў беларускую парламенцкую фракцыю. Адзін са стваральнікаў і старшыня ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады, аўтар яе праграмы. У студзені 1927 г. арыш-таваны польскімі ўладамі. У 1930 г. вызвалены, а ў 1932 г. зноў асуджаны. Да 1930 г. канспіратыўна накіроўваў дзейнасць арганізацый “Змаганне”, “Таварыства беларускай школы”. У 1933 г. па абмену палітвязнямі пераехаў у СССР. Аўтар першай “Беларускай граматыкі для школ”(1918). Акадэмік АН БССР (1928). Расстраляны ў 1938 г. як “польскі шпіён”. Рэабілітаваны ў 1957 г.
Шаранговіч В. Ф. – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу на Беларусі, грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918 – 1920 гг. З 1921 г. па 1926 г. – намеснік наркама юстыцыі БССР, у 1930 – 1934 гг. – другі сакратар ЦК КП(б)Б, з сакавіка 1937 г. – першы сакратар ЦК КП(б)Б. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957 г.