Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Mat_dlya_sam_pratsy.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
26.11.2019
Размер:
751.1 Кб
Скачать

Гістарычныя асобы

Гарбачоў М. С. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генераль- ны сакратар ЦК КПСС (11 сакавіка 1985 г. – 23 жніўня 1991 г.), прэзідэнт СССР (15 сакавіка 1990 г. – 25 снежня 1991 г.). Прэзідэнт Гарбачоў-Фонда. Мае шэраг узнагарод і ганаровых званняў, най- больш вядомая з якіх – Нобелеўская прэмія міру 1990 г. З дзейнасцю Гарбачова на пасадзе кіраўніка дзяржавы звязаны спробы рэфармавання і дэмакратызацыі ў СССР, якія скончыліся разам з распадам Савецкага Саюза, а таксама з заканчэннем халоднай вайны.

Грыб М. І. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. З 1990 г. народны дэпутат Рэспублікі Беларусь, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета; з 1994 г. старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Ельцын Б.М. – савецкі партыйны і расійскі дзяржаўны дзеяч, першы прэзідэнт Расіі. Выбіраўся прэзідэнтам двойчы – 12 чэрвеня 1991 г. і 3 ліпеня 1996 г. і займаў гэту пасаду да 31 снежня 1999 г. Увайшоў у гісторыю як першы ўсенародна абраны прэзідэнт, адзін з арганізатараў супраціўлення дзеянням ДКНС, адзін з галоўных удзельнікаў працэса па скасаванню СССР, радыкальны рэфарматар грамадска-палітычнага і эканамічнага ўладкавання Расіі. Вядомы таксама пераглядам курса на будаўніцтва сацыялізма, сваімі рашэннямі аб забароне КПСС, роспуску Вярхоўнага Савета і штурму Белага Дома, аб пачатку ваеннай кампаніі ў Чачне ў 1994 г.

Кебіч В.Ф. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 1990 – 1994 гг. старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Народны дэпутат СССР у 1989 – 1991 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1990 г. і 1995 – 1996 гг., з 1996 г. дэпутат Палаты Прад-стаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Малафееў А.А. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, апошні ў БССР першы сакратар ЦК КПБ. 21 жніўня 1991 г. ЦК партыі у звароце да камуністаў, усіх працоўных рэспублікі адмежаваўся ад ДКНС, але фактычна падтрымаў яго мерапрыемствы. Дзейнасць КПБ была прыпынена 25 жніўня 1991 г. рашэннем Вярхоўнага Савета БССР (з 1993 – адноўлена).

Сакалоў Я.Я. – партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, ураджэнец в. Равячына Горацкага раёна, Герой Сацыялістычнай Працы (1986 г.), выпускнік Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1987 – 1990 гг. першы сакратар ЦК КПБ.

Слюнькоў М. М. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, з 1983 па 1987 гг. першы сакратар ЦК КПБ. Вядомы сваімі намаганнямі па замоўчванню вынікаў і пагрозы для насельніцтва аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Шарэцкі С.Г. – дзяржаўны дзеяч Беларусі, доктар эканаміч-ных навук, прафесар, адзін з арганізатараў Аграрнай партыі Беларусі (з 1992 г. яе старшыня). 10 студзеня 1996 г. на першай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання С.Г. Шарэцкі выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Шушкевіч С.С. навуковец, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. 3 1989 г. уключыўся ў палітычную дзейнасць, быў абраны народным дэпутатам СССР і дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1990 г. першы намеснік Старшыні Ваеннага Савета), стварыў “Дэпутацкі клуб”. Пасля жнівеньскіх падзей 1991 г. старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (да студзеня 1994 г.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]