- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Старажытныя цывілізацыі.
- •Важнейшыя падзеі
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Станаўленне хрысціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова хііі – першая палова хvі стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (канец хvі–хvііі стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (хvіі – хvііі стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).
- •Пануючае становішча на падставе феадальнай ўласнасці на зямлю. Адыгравала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці да канца хvііі ст. Была вайсковым саслоўем.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне Заняткі 1.
- •Заняткі 2.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Беларусь у перыяд кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. І грамадзянскай вайны. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Беларусь у міжваенны перыяд
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 40-х – 80-я гады хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 10. Да новай мадэлі грамадскага ўладкавання
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 11. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (1991 – 2007 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Дэнансацыя – паведамленне адной дзяржавы іншай аб скасаванні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора.
- •Пытанні для самакантролю
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў
- •Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні
- •Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь пасля абвяшчэння незалежнасці: асноўныя этапы, напрамкі і вынікі.
- •Прыкланныя тэмы рэфератаў………………………………………………………………. 72 Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні……………………………………………………. 75
Тэма 11. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (1991 – 2007 гг.)
1. Заканадаўчае афармленне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Распад СССР. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
2. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі). Станаўленне прэзідэнцкай формы праўлення. Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг.
3. Змены ў духоўным і культурным жыцці беларускага народа ў 90-я гады ХХ ст. – пачатку ХХІ ст. Дасягненні і праблемы на шляху культурнага развіцця.
Важнейшыя падзеі
1991 г., 25 жніўня – наданне Канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
1991 г., 19 верасня – замена назвы “БССР” на назву “Рэспубліка Беларусь” і зацвярджэнне нацыянальнай сімволікі.
1991 г., 8 снежня – падпісанне пагаднення аб стварэнні СНД.
1994 г., 15 сакавіка – прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
1994 г., 10 ліпеня – Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А.Р. Лукашэнка.
1995 г. – рэспубліканскі рэферэндум па пытаннях дзяржаўнага статуса беларускай і рускай моў, новай дзяржаўнай сімволікі (герба і сцяга), эканамічнага збліжэння (інтэграцыі) з Расіяй, праў Прэзідэнта.
1996 г., 2 красавіка – падпісанне Дагавора аб стварэнні Сад-ружнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
1996 г., 24 лістапада – рэферэндум, які адобрыў унясенне дапаў-ненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і перанясення Дня незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня.
1999 г., снежань – падпісанне паміж Беларуссю і Расіяй Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
2005 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вескі на 2005 – 2010 гг..
2007 г., чэрвень – прыняцце Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў на 2007 – 2010 гг.
2007 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Гістарычныя асобы
Алфёраў Ж. І. – лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, ураджэнец Беларусі. Яго адкрыцці ў галіне сучасных інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, вынаходніцтва хуткіх транзістараў, лазерных дыёдаў, інтэгральных мікрасхем-“чыпаў”, дазволілі зрабіць звычайнымі такія рэчы, як прайгравальнік кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кіра-вання, сонечныя батарэі, мабільныя тэлефоны. Ж.І. Алфёраў ўзна-гароджаны ордэнам Ф. Скарыны, ганаровы грамадзянін г. Віцебска.
Кішчанка А. – беларускі мастак, аўтар “Габелену века”, якому прысвоены статус гісторыка-культурнай спадчыны. На габелене адлюстравана звыш 80 вядомых палітыкаў і дзеячаў культуры ХХ ст. Ён быў вытканы ўручную на Барысаўскім камбінаце прыкладнога
мастацтва. Яго плошча складае 266 м², а вес – 286 кг. Габелен уне-
сены ў кнігу рэкордаў Гінесу.
Корват У.М. – ваенны лётчык, якому ў 1996 г. першаму ў рэс-публіцы прысвоена (пасмяротна) вышэйшая ступень адзнакі Рэспублікі Беларусь – Герой Беларусі. Цаной уласнага жыцця ён адвёў пылаючы самалёт у бок ад в. Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна і тым захаваў жыццё многіх людзей. Герой Беларусі – вышэйшая ваінская і працоўная ўзнагарода. Адным з першых яе ўдастоены старшыня Гродзенскага абласнога камітэта А. І. Дубко (пасмяротна).
Лукашэнка А. Р. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 1990 – 1994 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 10.07.1994 г. абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. У 2001 г. і 2006 г. быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на чарговы тэрмін. Паслядоўна прытрымліваецца курса эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны з мэтай умацавання беларускай дзяржаўнасці і паляпшэння дабрабыту народа.
Навіцкі Г. В. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 2001 – 2003 гг. прэм'ер міністр Рэспублікі Беларусь, у 2003 – 2004 гг. старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Бе-ларусь другога склікання. З лістапада 2004 г. старшыня Савета Рэс-публікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання.
Папоў В. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. З 2004 г. дэпу-тат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, старшыня Пастаяннай камісіі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародным справам і сувязям з СНД, намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. З кастрычніка 2007 г. старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання.
Пуцін У. У. – дзяржаўны дзеяч Расійскай Федэрацыі, з 26 сакавіка 2000 г. Прэзідэнт Расіі. Прыхільнік ідэі захавання сацыяльна-палітыч-най стабільнасці ў краіне пры паступовым правядзенні рэформаў. 14 сакавіка 2004 г. быў зноў абраны Прэзідэнтам краіны, атрымаўшы 71,2% галасоў.
Сакалоўскі Н. – беларускі кампазітар, адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна БССР, існаваўшага з 1955 г. Тэкст гімна на словы М. Клімковіча быў дапрацаваны У. Карызнай. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь прадстаўляе сабой музыкальна-паэтычны твор, які заклікае да аб'яднання ўсіх жыхароў нашай краіны – Рэспублікі Беларусь.
Сідорскі С.С. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, доктар тэх-нічных навук, спецыяліст у галіне вакуумна-плазменных тэхналогій. У 2001 – 2003 гг. Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, са
снежня 2003 г. па сённяшні дзень – прэм'ер-міністр Рэспублікі
Беларусь.
Філарэт – мітрапаліт Мінскі і Слуцкі (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч), праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі. Заснавальнік першай у рэспубліцы праваслаўнай духоўнай акадэміі. Пры яго ўдзеле ўзноўлены крыж Е. Полацкай (1997 г.). За шматгадовы ўклад у ду-хоўнае адраджэнне беларусаў, умацаванне сяброўства і брацкіх сувязей паміж народамі, развіццё міжканфесійнага дыялога ўдастоены звання Героя Беларусі.