- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Старажытныя цывілізацыі.
- •Важнейшыя падзеі
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Станаўленне хрысціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова хііі – першая палова хvі стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (канец хvі–хvііі стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (хvіі – хvііі стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).
- •Пануючае становішча на падставе феадальнай ўласнасці на зямлю. Адыгравала вялікую ролю ў палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці да канца хvііі ст. Была вайсковым саслоўем.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне Заняткі 1.
- •Заняткі 2.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Беларусь у перыяд кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. І грамадзянскай вайны. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Беларусь у міжваенны перыяд
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм (другая палова 40-х – 80-я гады хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 10. Да новай мадэлі грамадскага ўладкавання
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 11. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (1991 – 2007 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Дэнансацыя – паведамленне адной дзяржавы іншай аб скасаванні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора.
- •Пытанні для самакантролю
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў
- •Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні
- •Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь пасля абвяшчэння незалежнасці: асноўныя этапы, напрамкі і вынікі.
- •Прыкланныя тэмы рэфератаў………………………………………………………………. 72 Прыкладныя экзаменацыйныя пытанні……………………………………………………. 75
Як працаваць на семінарскіх занятках
На семінарскіх занятках выступаюць студэнты, выяўляючы свае веды па разглядаемай тэме. Выступленні могуць быць рознымі па форме: чытанне рэферата, даклад па асноўным пытанні, судаклад, дапаўненне, папраўка, абагульненне. Тэма семінара з’яўляецца агульнай для ўсёй групы студэнтаў. Звычайна кожны з іх рыхтуецца па кожным з разглядаемых на семінары пытанняў. Выступленні і даклады, зробленыя на семінары, абмяркоўваюцца. У выніку можа ўзнікнуць дыскусія, што садзейнічае развіццю ў студэнтаў здольнасцей дакладна выкладаць свае думкі, быць пераканаўчымі ў спрэчцы. Падчас семінара выяўляюцца незразумелыя і недастаткова засвоеныя пытанні, якія ўдакладняюцца. Выкладчык кіруе семінарам, пры неабходнасці дапаўняе і выпраўляе студэнтаў.
Асновай для падрыхтоўкі студэнтаў да семінарскіх заняткаў з’яўляецца распрацаваны кафедрай план заняткаў. У ім даюцца назвы ўсіх семінарскіх заняткаў з указаннем колькасці выдзеленых на іх разгляд гадзін, пералічваюцца вывучаемыя пытанні, асноўная і дадатковая літаратура.
У падрыхтоўцы да заняткаў выдзяляюцца наступныя этапы.
1. Падрыхтоўчы. Ён уключае азнаямленне з тэмай семінара, вы-вучэнне зместу плана, вызначэнне аб’ёму працы, выпрацоўку плана падрыхтоўкі.
2. Засваенне асноўнага вучэбнага матэрыялу. Выкарыстоўваюцца канспект лекцыі і падручнік, які служыць у якасці ўдакладняючай крыніцы ведаў.
3. Паглыбленне ведаў. Спачатку чытаецца найбольш важная спе-цыяльная літаратура па тэме, пасля – дадатковая, у тым ліку энцык-лапедыі. Па магчымасці праглядаецца Інтэрнэт. Пры гэтым робяцца выпіскі па кожным з разглядаемых пытанняў тэмы. Пажадана выпісваць таксама незразумелыя словы і выразы з тым, каб пазней удакладніць іх значэнне праз даведачную літаратуру або ў выкладчыка.
4. Заключны этап. Пасля назапашвання матэрыяла важна асэн-саваць яго, для чаго карысна прадумаць і скласці план выступлення па кожным з пытанняў разглядаемай тэмы.
Семінар стане цікавым і карысным толькі тады, калі кожны студэнт падрыхтуецца да заняткаў настолькі добра, што ў яго ўзнікне жаданне выказаць свае меркаванні і падзяліцца сваімі думкамі.
Да студэнтаў на семінарскіх занятках прад’яўляюцца наступныя патрабаванні.
Абавязкова прыходзіць на заняткі падрыхтаванымі.
Калі ў працэсе падрыхтоўкі да семінара выяўляюцца скла-
данасці, звяртацца за кансультацыяй да выкладчыка.
Быць актыўным на занятках, выказваць свае думкі, заўвагі, дапаўняць і ўдакладняць адказы таварышаў, задаваць ім пытанні.
Пасля заняткаў унесці неабходныя змены ў канспекты, спіс літаратуры з улікам выступленняў на семінарскіх занятках.
Важна прытрымлівацца агульных патрабаванняў да выступлення на семінарскіх занятках.
Скласці план выступлення, надаць яму стройную структуру.
Дакладна і лаканічна выкладаць думкі, сачыць за якасцю мовы.
Творча выкарыстоўваць усе веды па дадзеным пытанні, набытыя з розных крыніц: кніг, лекцый, інтэрнэта, з асабістага вопыту і назіранняў.
Рабіць аргументаваныя, пераканаўчыя і дакладныя высновы.
Выступаючы з дапаўненнямі, не паўтараць ужо сказанае таварышамі. Каб пазбегнуць паўтораў, неабходна быць уважлівым і адразу ж уносіць змены ў асабісты план выступлення.