Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Mat_dlya_sam_pratsy.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
26.11.2019
Размер:
751.1 Кб
Скачать

Характэрныя тэрміны, паняцці

Аксамітныя рэвалюцыі” непрымусовыя рэвалюцыі, дэмакра-тычныя па свайму характару, якія адбыліся ў шэрагу краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы на мяжы 80 – 90-х гадоў ХХ ст. і прывялі да адказу ад сацыялістычнага шляху развіцця.

Апазіцыя (лац.oppositio – супрацьпастаўленне) – група дэпутатаў, погляды якіх не супадаюць альбо супярэчаць думкам дэпутацкай большасці.

Галоснасць – публічнасць, права чалавека выражаць публічна свае погляды і перакананні, свабода вуснага і пісьмовага слова, адкрытасць і даступнасць для насельніцтва інфармацыі аб тым, што адбываецца ў дзяржаве і грамадстве.

Гаспадарчы разлік – метад кіравання дзяржаўнымі прадпры-емствамі, заснаваны на ўліку выдаткаў вытворчасці, устанаўленні планавай даходнасці прадпрыемства; сістэма забеспячэння бясстратнай, прыбытковай работы вытворчых звенняў гаспадаркі і іх адказнасці за сваю дзейнасць.

Дэмакратызацыя – распаўсюджванне і замацаванне формаў дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпу народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян.

Нацыянальны суверэнітэт (ням. souveranität і франц. souverainete – вярхоўная ўлада) – незалежнасць і паўнаўладдзе суб’екта дзяржаўна-палітычных і прававых адносін пры прыняцці рашэнняў у межах сваёй кампетэнцыі і выкананні паўнамоцтваў улады. Так, суверэнітэт БССР быў абвешчаны Дэкларацыяй 27 ліпеня 1990 г.

Палітыка перабудовы – тэрмін пачаў шырока ўжывацца пар-тыйным і савецкім кіраўніцтвам у 1987 – 1988 гг. Курс на перабудову разглядаўся як лагічны працяг курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця, абвешчанага яшчэ Ю. Андропавым. У адроз-ненне ад апошняга меў на мэце радыкальную эканамічную рэформу ў спалучэнні з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця. Рэформа прадугледжвала таксама рэфармаванне Саюза ССР, але з распадам апошняга яна фактычна закончылася правалам.

Палітычная партыя – палітычная арганізацыя, якая выражае інтарэсы сацыяльных груп і аб’ядноўвае найбольш актыўных іх прадстаўнікоў.

Самафінансаванне – сістэма гаспадарання, пры якой прадпры-

емствы пакрываюць свае бягучыя затраты і затраты на расшыранае ўзнаўленне з уласных крыніц.

Стагнацыя (лац. stagnum – стаячая вада) – тэрмін, які ўжываецца ў эканоміцы для абазначэння застою і нерухомасці ў вытворчасці, гандлі і інш.

Літаратура: [12 – 24,28,29,31,37,56,57,67].

Пытанні для самакантролю

  1. Якія эканамічныя і экалагічныя наступствы мела аварыя на Чарнобыльскай АЭС для Беларусі?

  2. Дайце азначэнне паняццям “эпоха застоя”, “перабудова”. Якімі падзеямі яны суправаджаліся і якую ролю адыгралі ў лёсе краіны?

  3. Ахарактарызуйце сутнасць курсу на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця.

  4. Назавіце мэты так званай “радыкальнай эканамічнай рэформы”.

  5. У чым праявілася рэфармаванне палітычнага ладу СССР у 1985 – 1990 гг.?

  6. Як праходзіла ўстанаўленне галоснасці ў БССР?

  7. Якое значэнне для рэформы палітычнай сістэмы мела ўвядзенне шматпартыйнасці? Як ажыццяўляўся пераход да шматпартыйнасці ў Беларусі?

  8. Якія змены адбыліся ў духоўным жыцці беларусаў у 1985 – 1990 гг.?

  9. Рух за нацыянальную незалежнасць Беларусі не меў такога размаху як у Прыбалтыцы, на Украіне і іншых краінах. Растлумачце, з чым гэта было звязана.

  10. Хто пасля жнівеньскіх падзей 1991 г. узначаліў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]