Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Mat_dlya_sam_pratsy.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
26.11.2019
Размер:
751.1 Кб
Скачать

Пытанні для самакантролю

1. Назавіце сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фар-міравання Вялікага княства Літоўскага?

2. Ахарактарызуйце асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ.

3. Які князь лічыцца пачынальнікам «збірання зямель ВКЛ»? Што Вы ведаеце пра першую сталіцу дзяржавы?

4. Якія князі ўнеслі найбольшы ўклад у пашырэнне і ўмацаванне ВКЛ і калі гэта было?

5. Якая поўная назва Вялікага княства Літоўскага?

6. Што Вы ведаеце аб дынастычнай і рэлігійнай барацьбе ў дзяр-жаве?

7. Дзе і калі была прыпынена агрэсія Тэўтонскага ордэна на славянскія землі?

8. Ахарактарызуйце прыкладную структуру дзяржаўных органаў улады ў ВКЛ.

9. Якую ролю адыгравалі статуты ВКЛ у прававой сістэме дзяр-жавы?

10.Як складваліся адносіны Вялікага княства Літоўскага і Мас-коўскай дзяржавы? Чым абгрунтоўвалі вялікія князі маскоўскія свае прэтэнзіі на землі ВКЛ?

Тэма 4. Эканамічнае і палітычнае становішча

Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (канец хvі–хvііі стст.)

  1. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе аб’яднанай дзяржавы. Статут ВКЛ 1588 г.

  2. Рэч Паспалітая ў войнах ХVІІ – ХVІІІ стст. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі, іх эканамічныя і дэмаграфічныя наступствы.

  3. Нарастанне заняпаду і праявы крызісу Рэчы Паспалітай. Спробы рэфармавання палітычнага ладу. Першы падзел яе тэрыторыі суседнімі краінамі.

  4. Уплыў Вялікай французкай рэвалюцыіі на краіны Еўропы. Прыняцце Канстытуцыі ў Рэчы Паспалітай. Другі і трэці падзелы яе тэрыторыі. Гісторыка-прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай.

Важнейшыя падзеі

1558 – 1583 гг. – Лівонская (Інфлянцкая) вайна паміж ВКЛ, Лівоніяй, Польшчай і Швецыяй, з аднаго боку, і Рускай дзяржавай, з другога, за Прыбалтыку, Беларусь і выхад да Балтыйскага мора.

1569 г., 1 ліпеня – падпісанне Люблінскай уніі – пагаднення аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая.

1588 г. – ІІІ Статут ВКЛ.

1596 г. – Берасцейская царкоўная ўнія, стварэнне ўніяцкай царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны.

1632 – 1634 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.

1648 – 1651 гг. – антыфеадальная вайна на Беларусі, якая разгарнулася ў сувязі з пачаткам паўстання Б. Хмяльніцкага на Украіне.

1654 – 1667 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай за Беларусь і Украіну (Невядомая вайна).

1655 г., 31 ліпеня – захоплена маскоўскімі войскамі сталіца ВКЛ Вільня.

1667 г. – Андрусаўскае перамір’е, якім скончылася вайна 1654 – 1667 гг., тэрмінам на 13,5 год. Руская дзяржава пакідала за сабой захопленае Смаленскае ваяводства, Северскія землі з Чарнігавам і Старадубам. Рэч Паспалітая пагаджалася з адыходам да Расіі Левабярэжнай Украіны і перадавала на два гады Кіеў.

1696 г. – пастанова ўсеагульнай канферэнцыі саслоўяў Рэчы Паспалітай аб забароне пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове ў ВКЛ.

1700 – 1721 гг. – Паўночная вайна.

1768 г. – пастанова сейма Рэчы Паспалітай аб ўраўнаванні ў правах пратэстантаў з католікамі і праваслаўнымі.

1772, 1793, 1795 гг. – падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне тэры-

торый Беларусі ў склад Расійскай імперыі.

17881792 гг. – чатырохгадовы сейм, прыняцце рашэнняў аб правядзенні рэформаў у Рэчы Паспалітай.

1791 г., 3 мая – прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.

1794 г., сакавік верасень – паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Кас-цюшкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]