Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Mat_dlya_sam_pratsy.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
26.11.2019
Размер:
751.1 Кб
Скачать

Гістарычныя асобы

Агінскі М. К. – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ваявода Віленскі з 1764 г., гетман Вялікі Літоўскі, з 1768 г. – адзін з кандыдатаў Кацярыны ІІ на польскі пасад. Жыў у Слоніме, дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню, стварыў оперны тэатр і капэлу. Пісаў музыку (найбольш папулярны яго паланез «Развітанне з Радзімай») і літаратурныя творы. Па яго ініцыятыве і на яго сродкі будаваўся Агінскі канал.

Валовіч Я. Б. дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ. Адзін з лідэраў апазіцыі Люблінскай уніі 1569 г. Яго падтрымкай як мецэната ка-рысталіся вядомыя гуманісты-рэфарматары С. Будны, В. Цяпінскі. Пад яго і Л. Сапегі кіраўніцтвам быў падрыхтаваны Статут ВКЛ 1588 г.

Вашчыла В. М. – кіраўнік антыфеадальнага паўстання сялян Крычаўскага староства ў 1740 – 1744 гг., войт в. Селішча. Пасля падаў-лення паўстання ўцёк у Расію, дзе быў арыштаваны і памёр у турме.

Касцюшка А.Т.Б. – палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, удзельнік змагання паўночна-амерыканскіх штатаў за незалежнасць у 1776 г., кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі, Літве. Паходзіў з беларускай шляхты. За ўдзел у паўстанні 1794 г. быў зняволены, у 1796 г. амністыраваны Паўлам І. Выехаў спачатку у ЗША, потым жыў у Францыі, Швейцарыі. Пахава-ны ў Кракаве. Яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі, адна з акруг штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, астравы на Алясцы (ЗША).

Кунцевіч І.уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Насаджаў уніяцтва на Беларусі гвалтоўнымі метадамі, за што быў забіты гараджанамі пад час Віцебскага паўстання 1623 г. За забойства архі-епіскапа 19 чалавек было прыгаворана да пакарання смерцю, а Віцебск пазбаўлены магдэбургскага права. Кунцевіч быў кананізаваны ката-ліцкай царквой.

Панятоўскі С.А. – апошні польскі кароль і вялікі князь Літоўскі, паходзіў з Беларусі (маёнтак Волчын Брэсцкага павета), да 1764 г. – стольнік Вялікага княства Літоўскага.

Сапега Л.І. – палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ, канцлер (1589 –

1623), гетман (1623 – 1633), адзін з арганізатараў трыбунала ВКЛ 1581 г. і складальнікаў Статута ВКЛ 1588 г. У сваёй палітыцы адстой-ваў суверэнітэт ВКЛ у складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай, выступаў супраць права польскай шляхты набываць у княстве маёнткі і пасады.

Скарга (Павенскі) П.царкоўна-рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, у 1579 – 1584 гг. – першы рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, ініцыятар і прапагандыст Берасцейскай уніі. Прыхільнік моцнай цэнтралізаванай дзяржавы. Палітычным ідэалам лічыў тэакратыю, пад якой разумеў кіраванне царкоўнай улады пры дапамозе караля.

Хмяльніцкі Б. гетман Украіны. Бацькі – выхадцы з Беларусі. У 1648 г. узначаліў казацкі рух супраць Польшчы. Атрымаў шэраг перамог. Пасылаў казацкія загоны на Беларусь. У 1654 г. падпісаў пагадненне з Рускай дзяржавай (Пераяслаўская Рада).

Характэрныя тэрміны, паняцці

Адукацыйная камісія – установа па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай. Заснавана сеймам у 1773 – 1775 гг. Надавала шко-лам свецкую накіраванасць, абвяшчала прынцып бессаслоўнай адука-цыі. Вышэйшай ступеняй новай сістэмы адукацыі з'яўляліся універ-сітэты, сярэднюю ступень складалі акруговыя і падакруговыя школы, ніжнюю – парафіяльнныя вучылішчы, адкрыццё якіх прадугледж-валася ў гарадах і мястэчках. Адукацыйная камісія была распушчана ў 1794 г., у беларускіх губернях існавала да пачатку ХІХ ст.

Берасцейская ўнія – царкоўны сабор 1596 г., які абвясціў аб аб’яднанні праваслаўнай царквы з каталіцкай на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пагадненне прадугледжвала прызнанне вярхоўнай улады папы рымскага і асноўных дагматаў каталіцызму пры захаванні праваслаўнай абраднасці і богаслужэння на царкоўнаславянскай і роднай мовах. На думку некаторых гісторыкаў, уніяцкая царква спрыяла захаванню этнічнай адметнасці беларусаў і ўкраінцаў.

Генрыхаўскія артыкулы (articuli Henriciani) акты пра абмежаванне вярхоўнай улады ў Рэчы Паспалітай сеймам, прынятыя ў 1574 г. пры абранні каралём і вялікім князем Генрыка Валезы. У другой палове ХVІІ – ХVІІІ стст. падцвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, яго абавязак склікаць сейм раз у два гады і без сеймавай згоды не зацвярджаць новыя падаткі і пошліны. Калі кароль парушаў свае абяцанні, шляхта мела права адмовіцца ад падпарадкавання і выступіць супраць яго.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]