
- •Детская литература
- •Пояснительная записка
- •Раздел I. «Русская и зарубежная детская литература» Примерный тематический план Содержание учебного материала
- •Тема 1. Введение. Возникновение и становление русской детской литературы
- •Тема 2. Детский фольклор
- •Тема 3. Русская детская литература первой половины 19 века
- •Тема 4. Русская детская литература второй половины 19 века
- •Тема 5. Поэзия 19 века в детском чтении
- •Тема 6. Русская детская литература начала 20 века
- •Тема 7. Русская детская литература 20-30-х годов
- •С.В.Михалков
- •А.Н.Толстой
- •А.П.Гайдар
- •Б.С.Житков
- •Тема 9. Литература для детей 50-80-х годов
- •Н.Н.Носов
- •А.Г.Алексин
- •Тема 10. Литературный процесс в детской литературе конца 20 века и на современном этапе
- •Тема 11. Особенности развития и становления детской литературы за рубежом
- •Тема 12. Английская детская литература. Развитие, становление, своеобразие
- •Тема 13. Детская литература северных стран (Скандинавия)
- •Тема 14. Французская детская литература
- •Тема 15. Итальянская детская литература
- •Тема 16. Испанская детская литература
- •Тема 17. Немецкая детская литература
- •19 Век. Расцвет романтизма в немецкой литературе. Стихи и.В.Гёте, ф.Шиллера, г.Гейне в восприятии детей.
- •Тема 18. Американская детская литература
- •Тема 19. Детская литература славянских народов
- •Тема 20. Природоведческая и анималистическая направленность мировой детской литературы
- •Тема 21. Тема детства в произведениях русских, белорусских и зарубежных писателей
- •Тема 22. Приключенческая детская книга в мировой литературе
- •Тема 23. Связь детской литературы с другими видами искусства. Художественная иллюстрация в детской книге
- •Литература основная
- •Литература дополнительная
- •Раздзел II. «Беларуская дзіцячая літаратура» Прыкладны тэматычны план
- •Змест вучэбнага матэрыялу Тэма 1. Уводзiны. Вытокi беларускай дзiцячай лiтаратуры
- •Тэма 2. Дзiцячая лiтаратура пачатку 20 стагоддзя
- •Тэма 3. Дзіцячая літаратура ў 20-я гг. 20 ст.
- •Тэма 4. Дзіцячая літаратура ў 30-я гг. 20 ст.
- •Тэма 5. Янка Купала
- •Тэма 6. Якуб Колас
- •Тэма 7. Змітрок Бядуля
- •Тэма 8. Янка Маўр
- •Тэма 9. Дзіцячая літаратура першага пасляваеннага дзесяцігоддзя
- •Тэма 10. Алесь Якімовіч
- •Тэма 11. Уладзімір Дубоўка
- •Тэма 12. Дзіцячая літаратура 1955 – 1965 гг.
- •Тэма 13. Дзіцячая літаратура 1965 – 1985 гг.
- •Тэма 14. Максім Танк
- •Тэма 15. Станіслаў Шушкевіч
- •Тэма 16. Васіль Вітка
- •Тэма 17. Алена Васілевіч
- •Тэма 18. Эдзі Агняцвет
- •Тэма 19. Артур Вольскі
- •Тэма 20. Ніл Гілевіч
- •Тэма 21. Рыгор Барадулін
- •Тэма 22. Уладзімір Ліпскі
- •Тэма 23. Уладзімір Ягоўдзік
- •Тэма 24. Дзіцячая літаратура на сучасным этапе: проза, паэзія, драматургія
- •Літаратура асноўная
- •Літаратура дадатковая
Тэма 10. Алесь Якімовіч
(1904 – 1979)
Удзел у выданнi часопiса "Беларускi пiянер". Першыя кнiгi "Гул бубна" (1925) i "Вершы" (1925). Зварот пiсьменнiка да маральна-этычных праблем: зборнiк апавяданняў "Залатыя рукi" (1975).
Тэма Вялiкай Айчыннай вайны ў творчаcцi А. Якiмовiча: аповесць "Смелыя людзi" (1960), апавяданнi "Аладкi" (1944), "Чарнавочка" (1947). Зварот да тэмы гiстарычнага мiнулага ў аповесцях А. Якімовіча.
Творчая апрацоўка народных казак: зборнiкi "Бацькаў дар" (1959), "3 рога ўсяго многа" (1959), "Людзей слухай, а свой розум май" (1980) і інш. Трансфармацыя фальклорных матываў у казках "Каваль Вярнiдуб", "Першае яечка", "Пра смелага Вожыка", "Лянота", "Вераб’ёвы госцi".
А. Якiмовiч – перакладчык казак А. Пушкiна, С. Маршака, К.Чукоўскага.
Тэма 11. Уладзімір Дубоўка
(1900 – 1976)
Першыя творы для дзяцей (казкi "Музыка-чарадзейнiк", "Залатое дно"). Супрацоўнiцтва ў часопiсе "Беларускi пiянер" (1924).
Творчае асваенне традыцый вуснай творчасцi народаў свету: зборнiкi казак "Цудоўная знаходка" (1960), "Мiлавiца" (1962), "Кветкi – Сонцавы дзеткi" (1963), "Залатыя зярняты" (1975). Маральна-этычная праблематыка казак, фiласафiчнасць зместу. Блiзкасць твораў У. Дубоўкi да "Казак жыцця" Якуба Коласа i апрацаваных легенд Максiма Танка.
Тэма чалавека i прыроды ў навукова-пазнавальных аповесцях У. Дубоўкi "Жоўтая акацыя" (1967), "Ганна Алелька" (1969) і прыгодніцкай аповесці "Як Алiк у тайзе заблудзiўся" (1974). Асаблiвасці падачы матэрыялу.
Адлюстраванне ў творах У. Дубоўкi духоўнага вопыту чалавецтва, якi патрэбен i нашаму сучаснiку.
Тэма 12. Дзіцячая літаратура 1955 – 1965 гг.
Здабыткі паэзіі Васіля Віткі, С. Грахоўскага, С. Шушкевіча, М. Калачынскага, А. Пысіна, Е. Лось.
Проза. Узмацненне цікавасці да маральна-этычнай праблематыкі. Кнігі апавяданняў А. Васілевіч “Заўтра ў школу” (1956), “Сябры” (1958); М. Даніленкі “Вернасць слову” (1956); П. Кавалёва “Згублены дзённік” (1954); А. Пальчэўскага “Беражанкі” і інш. Прыродазнаўчыя нарысы і апавяданні В. Вольскага “Родны край” (1961).
Тэма 13. Дзіцячая літаратура 1965 – 1985 гг.
Плённае развіццё прозы. Пашырэнне тэматычных абсягаў.
Жанрава-стылявыя пошукі ў адлюстраванні тэмы Вялiкай Айчыннай вайны. Творчасць лiтаратараў – "дзяцей вайны". Трылогiя "Мы з Санькам у тыле ворага" (1968), "Мы – хлопцы жывучыя" (1970), "Мы з Санькам – артылерысты..." (1989) Iвана Сяркова. Жахi акупацыi вачыма дзяцей. Спалучэнне гераiчнага, камiчнага i драматычнага. Агульназначнасць змеcту асабiстага ўспамiну.
Арыентацыя на перажытае ў аповесцях Б. Сачанкi "Апошнiя i першыя" (1969), В. Казько "Суд у Слабадзе" (1979). Матывы сiроцтва, трагiчных стратаў, болю, памяцi.
Споведзь дарослых, якiя ў маленстве былi вiдавочцамi ваенных падзей, ахвярамi лiхалецця – "Апошнiя сведкi" (1985) С. Алексiевiч. Янка Брыль пра кнiгу.
Навукова-пазнавальная літаратура. Элементы публiцыстыкi ў ёй. Краязнаўчыя кнiгi В. Вольскага "Падарожжа па краiне беларусаў" (1968), "Палессе" (1971) і інш. "Зямля над белымi крыламi" (1977) У. Караткевiча – эмацыянальна-ўзнёслы сказ пра Беларусь, нарыс "Белавежская пушча" (1975).
Традыцыйныя вобразы, матывы i наватарства У. Караткевiча-казачнiка ("Казкi", 1975).
Вядучыя матывы, вобразы літаратуры для дзяцей гэтага перыяду. Агляд творчасці Д. Слаўковіча, П. Рунца, П. Кавалёва, В. Хомчанкі, М. Янчанкі. Свет дзяцінства ў апавяданнях В. Гарбука (зб. "Такіх кветак не бывае", 1971; "Горад без папугайчыкаў", 1983), У. Юрэвіча (зб. "Тараскавы турботы", 1966; "Нястрашны страх", 1986).
Павел Мiсько (нарадзіўся ў 1931). Пазнавальны і выхаваўчы патэнцыял апавяданняў П. Місько. Гумарыстычная аповесць "Навасёлы, або Праўдзiвая, часам вясёлая, часам страшнаватая кнiга пра незвычайны месяц у жыццi Жэнi Мурашкi" (1972). Элементы прыгодніцтва ў творы. "Напаўфантастычная" аповесць "Прыгоды Бульбобаў" (1977). Праблемы сяброўства, узаемаадносін.
Паэзія. Жанрава-тэматычная разнастайнасць. Багацце творчых індывідуальнасцей.
Сяргей Грахоўскi (нарадзіўся ў 1913). Гуманiстычная скiраванасць, пропаведзь дабра i справядлiвасцi ў творах паэта (зб. "Ад вясны да вясны", 1959; "Сонечная сцежка", 1980; "Знаходка", 1985). Гумар, арыгiнальнасць сюжэтаў, асаблiвасцi рыфмоўкi ў вершах паэта.
Анатоль Грачанiкаў (1938 – 1991). Праца ў рэдакцыях дзiцячых часопiсаў "Вясёлка", "Бярозка". Праблема прызначэння i ўздзеяння мастацтва ў "Казцы пра Iвана-ганчара i пачвару цара" (1980). Матывы дабраты, сумленнасцi ў казках (зборнiк "Жывая вада", 1985). Тэматычная разнастайнасць паэзii А. Грачанiкава.
Алег Лойка (1931– 2008). Свет дзяцiнства i прыроды ў вершах паэта (кнiгi "Як Тоня рэха шукала" (1962), "Карагод дзiвосных прыгод" (1966), і інш. Займальнасць сюжэтаў, метафарычнасць мовы, меладычнасць.
Васiль Зуёнак (нарадзіўся ў 1935). Народныя iдэалы дабрынi, сумленнасцi, прыгажосцi ў вершах, казках i жартах паэта (кнiга "Хата, поўная гасцей", 1987). Загадкi В. Зуёнка пра звярыны, птушыны i раслiнны свет ("Сонечны клубочак", 1972). Характэрныя прыкметы паэзii В.Зуёнка – рытмiчная разнастайнасць, лёгкасць гучання, насычанасць дзеяннем.
Агляд паэтычных зборнікаў: Л. Генiюш "Казкi для Мiхаськi" (1979), А. Пысіна "Колькі сонцаў" (1979), I. Муравейкi "Я прыдумаў казку" (1985); Н. Галіноўскай "Кніжчыны сябры" (1975), М. Чарняўскага "Звініць званок", (1982), П. Пранузы "Фарбы восенi" (1982), В. Лукшы "Лета – круглы год" (1978). Зварот да фальклору i пошукi новых жанравых форм.
Драматургiя для дзяцей. Гераiчныя п'есы А. Махнача, В. Зуба. Адметная сюжэтна-вобразная структура п'ес А. Вярцiнскага "Дзякуй, вялiкi дзякуй!" (1983), Г. Каржанеўскай "Iван Свiтаннiк" (1981), "Шукайце кветку-папараць" (1985).